Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 20:28

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Ноябрь » 6 » Куба: дэмаграфічныя праблемы сацыялістычнай краіны
Куба: дэмаграфічныя праблемы сацыялістычнай краіны
19:09
Агенцтва навінаў Прэнса Лаціна паведаміла пра вынікі анкетавання кубінцаў па тэме нараджальнасці. Апытанне ажыццявіў Цэнтр па пытаннях народанаселення і развіцця (CEPDE), які існуе пры Нацыянальным бюро статыстыкі. Анкетаванне праходзіла ў снежні-студзені і ахапіла 14 правінцый і востраў Хувентуд. Апошняе аналагічнае даследаванне ладзілася ў 1987 годзе. Адметна, што ўпершыню анкетаванне закранула мужчын, якія, натуральна, уплываюць на карціну нараджальнасці.
Апытанне прадэманстравала, што 30% жанчын і 45% мужчын ва ўзросце ад 15 да 54 гадоў хочуць у будучыні мець дзяцей, як сказаў дырэктар CEPDE Хуан-Карлас Альфонса. У сярэднім яны плануюць вырасціць болей за двух нашчадкаў.
Дэмограф канстатаваў, што старэнне населення, урбанізацыя, высокі адукацыйны узровень кубінцаў ды сацыяльная актыўнасць жанчын прыводзяць да больш нізкай нараджальнасці.
Але, па інфармацыі агенцтва, даследаванне зламала міф, што толькі сацыяльна-эканамічныя ўмовы ўплываюць на рэпрадуктыўнасць. На гэты паказчык моцна ўздзейнічаюць асабістыя і сямейныя рашэнні. Акрамя таго, на жаданне мець дзяцей уплываюць такія аспекты, як чаканне самарэалізацыі, пошук падыходзячага партнёра, стан здароўя або перспектывы міграцыі аднаго ці абодвух партнёраў.
Тут, відаць, варта дадаць тое, што не прагучала ў інфармацыі прэс-агенцтва: на меркаванні кубінцаў можа ўплываць іх веравызнанне. Значная частка мясцовага грамадства (39%) належыць да Каталіцкай Царквы, якая выступае супраць метадаў штучнай кантрацэпцыі і праводзіць прасямейную палітыку. У апошнія гады гэтая канфесія больш моцна ўздзейнічае на мясцовае насельніцтва. Тым больш, што зараз нават камуністам не забараняецца наведваць касцёлы.
На Кубе пражываюць 11,24 млн. чалавек, сярод якіх нязначна пераважаюць прадстаўніцы жаночага полу. Эксперты мяркуюць, што да 2025 года насельніцтва краіны зменшыцца на 100 тысяч, а доля пажылых перавысіць 25%. Прагназуецца, што ў 2032 годзе Куба стане самай "старой” сярод лацінаамерыканскіх краін.
У дзяржаве зафіксавана самая нізкая ў Лацінскай Амерыцы колькасць нараджэнняў (1,6 дзіцяці на жанчыну). Адной з прычын з’яўляецца магчымасць бясплатна пазбавіцца зародку. Аборт робіць кожная трэцяя цяжарная.
У краіне вядзецца прыязная палітыка ў дачыненні да сексуальных меншасцяў.
На Кубе захоўваецца сацыялістычная сістэма, якая абапіраецца на адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, партыйныя і сілавыя структуры.
Эканоміка вострава перажывае крызіс. Падаўляючая большасць насельніцтва занята ў дзяржаўным сектары. Сярэдні заробак па краіне складае 15 – 20 амерыканскіх долараў. На Кубе дзейнічаюць карткавая сістэма (даступныя цэны) і свабодны дзяржаўны гандаль (высокія кошты). Існуе сур’ёзны таварны дэфіцыт. З-за нізкіх даходаў на выспе шырока распаўсюджана прастытуцыя.
Штогод у Злучаныя Штаты збягаюць звыш 10 тысяч кубінцаў. Кожны год легальна на ПМЖ выязджаюць 20 тысяч астраўлянаў. Навуковец Рафаэль Рохас з мексіканскага Цэнтра эканамічных даследаванняў (CIDE) лічыць, што з выспы ў любы момант гатовыя ўцячы паўмільёна чалавек.
За паўстагоддзя камуністычнага панавання за межы краіны эмігравала звыш 20 адсоткаў кубінцаў.
 
Юрый Сцяпанаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Навіны | Просмотров: 1370 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.