Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 18:56

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Ноябрь » 08
Як паведаміла брытанская радыёстанцыя Бі-бі-сі, падтрыманне ўласнай ідэальнай вагі ўзначаліла рэйтынг уяўленняў пра шчасце сучасных еўрапейскіх жанчын. Праведзенае ў Еўрасаюзе сацыялагічнае даследаванне паказала, што жаночы пол ставіць клопат пра ўласную фігуру нават вышэй асабістых адносін з мужчынскай часткай чалавецтва. Па меркаванні большасці жыхарак ЕС, залішняя вага вядзе да больш значных і глыбокіх негатыўных перажыванняў, чым няздольнасць знайсці сабе ідэальнага партнёра.
Пры гэтым захаванне ідэальнай вагі, фігуры і знешняга выгляду цэніцца імі больш, чым рамантычная сувязь з блізкім чалавекам. "У еўрапейскіх жанчын пытанне аб уласнай вазе выйшла на першае месца сярод жыццёвых прыярытэтаў”, – ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1002 | Добавил: viator | Дата: 08.11.2010 | Комментарии (0)

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі прагназуе змяншэнне нараджальнасці ў найбліжэйшы перыяд. Гаворка ідзе аб часавым прамежку 2011 – 2015 гадоў. Гэта звязана з тым, што ў дзетародны ўзрост уваходзяць жанчыны, якія з’явіліся на свет падчас спаду нараджальнасці ў дзевяностых гадах.
Мінпрацы і сацабароны распрацавала дэмаграфічную праграму на 2011 – 2015 гады. У ёй прадугледжваецца спрыянне з’яўленню ў сем’ях 2 – 3 малых, бо 60% саюзаў маюць не больш, чым адно дзіця. У якасці задачы пастаўлена ўтрыманне нараджальнасці на пастаянным узроўні, каб не дапусціць чарговы спад.
У міністэрстве перакананыя, што дапамога дзяржавы (адмысловая жыллёвая і падаткавая палітыка, ільготныя крэдыты) стыму ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 989 | Добавил: viator | Дата: 08.11.2010 | Комментарии (0)

Краіны Паўночнай Еўропы захавалі лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу раўнапраўя полаў. Такія высновы ўтрымліваюцца ў дакладзе, падрыхтаваным экспертамі Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ). Разлічваючы індэкс раўнапраўя полаў, аналітыкі СЭФ параўналі магчымасці, якімі валодаюць мужчыны і жанчыны ў 134 краінах, па чатырох асноўных паказчыках: удзел у эканамічным жыцці і прасоўванне па службе, доступ да адукацыі, прадстаўнічасць у палітыцы, стан здароўя.
У выніку рэйтынг, які штогод публікуецца з 2005 года, другі год запар ўзначаліла Ісландыя. Нарвегія і Фінляндыя размясціліся на другім і трэцім радках, памяняўшыся месцамі ў параўнанні з мінулым годам. У першую дзесятку ўвайшлі таксама Швецыя, Новая Зеланды ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1006 | Добавил: viator | Дата: 08.11.2010 | Комментарии (0)

Як паведаміла кубінскае інфармацыйнае агенцтва Прэнса Лаціна, міністарка фінансаў і эканамічнага развіцця Бермудскіх астравоў Паула Кокс заняла пост галавы ўраду архіпелага.
Гэта адбылося пасля перамогі на выбарах правячай Прагрэсіўнай лейбарысцкай партыі (ПЛП). Кокс была фаварыткай падчас усіх апытанняў грамадскай думкі.
Пераможца выбараў – трэцяя па ліку жанчына, якая ўзначальвае выканаўчую ўладу на Бермудах. У 1993 годзе прэм’ер-міністаркай стала Памела Гордан ад апазіцыйнай Аб’яднанай партыі. Праз пяць гадоў гэтую пасаду заняла прадстаўніца ПЛП Джэніфер Сміт.
Бермуды – заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, размешчаная на групе каралавых выспаў у паўночна-заходняй частцы Атлантыкі, у 900 кіла ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1022 | Добавил: viator | Дата: 08.11.2010 | Комментарии (0)

Група студэнтак, апранутых у вясельныя сукенкі, правяла марш пратэсту з патрабаваннем пакласці канец гвалту ў адносінах да жанчын. Дэманстрацыя прайшла ў сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга. Акцыю пратэсту ўзначальвалі ўпаўнаважаная па справах жанчын Раксана Рэес і заснавальніца руху "Марш нявест” Джозі Эштан.
Па словах Рэес, дзейнасць "нявест” накіравана на павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра неабходнасць звяртаць увагу на праблемы гвалту ў сям’і, і што тое, што адбываецца цяпер, не можа доўга працягвацца. Паводле яе слоў, у Дамінікане расце хатні гвалт, у тым ліку са смяротным зыходам: "Мы маленькая краіна з насельніцтвам у 10 мільёнаў чалавек, і ў нас у год 68 выпадкаў забойстваў жа ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1042 | Добавил: viator | Дата: 08.11.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.