Фернанда Валенсія (на здымку) паабяцала зняцца аголенай для папулярнага часопіса ў выпадку сваёй перамогі на сакавіцкіх выбарах у парламент Калумбіі. Кандыдатка ад кіруючай Сацыяльнай партыі нацыянальнага адзінства патлумачыла, што гэта будуць не проста эратычныя фатаграфіі, а "палітычны месідж”.
"Распрананне перад камерай стане для мяне магчымасцю перадаць важнае палітычнае пасланне, якое заключаецца ў тым, што ў кангрэсе я буду змагацца за правы калумбійскіх жанчын”, – заявіла кандыдатка ў эфіры мясцовай радыёстанцыі.
Фернанда Валенсія, якія паходзіць з горада Картахена-дэ-Індыяс (дэпартамент Балівар, Калумбія), з’яўляецца юрысткай па адукацыі. Аднак папулярнасць у паўднёваамерыканскай краіне ёй прынёс удзел у адной з праграм навін на мясцовым тэлебачанні, дзе яна вяла рубрыку палітычных плётак.