Рэзультаты вывучэння ў Кітаі стану шлюбу і любові паказваюць, што 41,2 працэнта жанчын баяцца не выйсці замуж. А мужчыны, якія асцерагаюцца застацца халасцякамі, складаюць толькі 8,1 працэнта.
Вынікі падведзены Кітайскім таварыствам па пытаннях шлюбу і сям’і пры Усекітайскай федэрацыі жанчын супольна з Кітайскай асацыяцыяй па сацыяльнай рабоце і адным з сайтаў знаёмстваў. Цягам трохгадовага апытання было сабрана больш за 2,02 мільёна анкет. Сярэдні ўзрост рэспандэнтаў склаў 30,77 гады.
Паводле апытання, 40,1 працэнта жанчын прызналі, што пры выбары жаніха кіруюцца высокімі або параўнальна высокімі крытэрыямі. Пры гэтым 44,1% з іх не маюць намеру зменшыць свае патрабаванні.
Дадзеныя паказваюць, што мужчыны не надаюць вялікага значэння ўзросту нявесты. Толькі 29,1 адсотка мужчын цвёрда настроены на тое, каб нявеста была маладзейшай, а 51,2% лічаць прымальным сужэнства з жанчынай старэйшай на 1 – 3 гады.
Генеральны сакратар Кітайскага таварыства па пытаннях шлюбу і сям’і Фань Айцянь лічыць, што з-за эканамічнага і сацыяльнага прэсінгу і ціску з боку грамадскай думкі незамужнія жанчыны не могуць вызначыцца адносна таго, які шлюб ім падыходзіць.