Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 19:33

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Февраль » 11
8 – 10 лютага ў Еўрапарламенце адбыліся дэбаты і галасаванне па справаздачы па пытаннях роўнасці палоў за 2009 год.
Бельгійскі сацыяліст, член камісіі па правах жанчын і раўнапраўю Марк Тарабела заклікаў змяніць адносіны да пераразмеркавання гендэрных роляў, каб "ніхто не здзіўляўся, што жанчына кіруе аўтобусам, а мужчына прасуе рэчы”.
Адна з праблем, на якую звярнулі ўвагу дэпутаты, – гэта розніца ў заробках паміж паламі. Паводле дадзеных справаздачы, за тую ж самую працу жанчыны атрымліваюць на 14 – 17% менш, чым мужчыны.
Другое пытанне, якім займаліся еўрапарламентарыі, – гэта праблема насілля рознага тыпу. Паводле справаздачы, у Еўрасаюзе 20 – 25% дарослых жанчын з’яўляюцца ахвярамі фі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 633 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Рэзультаты вывучэння ў Кітаі стану шлюбу і любові паказваюць, што 41,2 працэнта жанчын баяцца не выйсці замуж. А мужчыны, якія асцерагаюцца застацца халасцякамі, складаюць толькі 8,1 працэнта.
Вынікі падведзены Кітайскім таварыствам па пытаннях шлюбу і сям’і пры Усекітайскай федэрацыі жанчын супольна з Кітайскай асацыяцыяй па сацыяльнай рабоце і адным з сайтаў знаёмстваў. Цягам трохгадовага апытання было сабрана больш за 2,02 мільёна анкет. Сярэдні ўзрост рэспандэнтаў склаў 30,77 гады.
Паводле апытання, 40,1 працэнта жанчын прызналі, што пры выбары жаніха кіруюцца высокімі або параўнальна высокімі крытэрыямі. Пры гэтым 44,1% з іх не маюць намеру зменшыць свае патрабаванні.
Дадзеныя паказваюць, ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 690 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Армянскае грамадскае аб’яднанне "Рэсурсны цэнтр па праблемах жанчын” ладзіць у лютым абмеркаванні на тэмы "Згвалтаванне” і "Псіхалагічнае гвалт у сям’і”. Арганізатары мяркуюць, што падобныя дыскусіі будуць садзейнічаць скарачэнню выпадкаў парушэння правоў жанчын і павышэнню ўзроўню інфармаванасці грамадства аб згаданых праблемах.
Асуджаючы гвалт у адносінах да жанчын, мяняючы гендэрныя стэрэатыпы, асацыяцыя імкнецца садзейнічаць фармаванню такога грамадства, у якім усе людзі, незалежна ад іх палавой прыналежнасці, будуць мець роўныя правы і магчымасці.
Паводле вынікаў даследавання, праведзенага ў Арменіі ў 2007 – 2008 гадах арганізацыяй "Amnesty International”, 25% мясцовых жанчын хаця б раз падвя ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 938 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

6 лютага двое мужчын у паранджы абрабавалі банкаўскае аддзяленне пошты ў паўднёвым прыгарадзе Парыжа. Служачы, лічачы, што прыйшлі жанчыны, адчыніў дзверы банка. Апынуўшыся ўнутры, узброеныя пісталетамі злачынцы скінулі покрывы ды... абрабавалі служачых і кліентаў на агульную суму 4,5 тысячы еўра. Крымінальная паліцыя пачала расследаванне. Гэтае здарэнне, безумоўна, умацуе пазіцыі прыхільнікаў забароны паранджы ў грамадскіх месцах.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.rfi.fr
Категория: Навіны | Просмотров: 760 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага японскім урадам, сем’і з дзецьмі ва ўзросце пачатковай школы скарачаюць выдаткі на іх дадатковую адукацыю. Гэта звязваюць з эканамічным спадам у краіне.
З-за гэтай жа прычыны расходы на дадатковую адукацыю скараціліся ў сем’ях з дзецьмі, якія наведваюць дзіцячыя сады ці вучацца ў няпоўных сярэдніх школах.
Раней такія выдаткі заставаліся некранутымі ў сямейных бюджэтах.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Штогод у Францыі 200 тысяч жанчын робяць аборт. Пры гэтым большасць з іх прымаюць супрацьзачаткавыя сродкі. Яшчэ больш трывожнай з’яўляецца колькасць абортаў сярод непаўналетніх – 30 тысяч у год.
Гэтай тэме газета "Парызьен” прысвяціла свае цэнтральныя палосы. У інтэрв’ю выданню міністарка аховы здароўя Разлін Башло выказалася, што ў школах падлеткаў недастаткова добра інфармуюць аб кантрацэптыўных сродках. Газета ў сваю чаргу лічыць, што такая вялікая колькасць абортаў выклікана тым, што супрацьзачаткавыя сродкі каштуюць вельмі дорага, і іх кошт не кампенсуецца дзяржаўнай базавай медыцынскай страхоўкай.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 717 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Суд улан-батарскага дыстрыкта Сангінахайрхан разгледзеў у закрытым рэжыме справу грамадзяніна Манголіі Ж. Шынэсуха, які абвінавачваўся ў гандлі жанчынамі па-за межамі краіны.
У леташнім снежні пасля года расследавання супрацоўнікі галоўнага следчага ўпраўлення перадалі гэтую справу ў суд. Яны ўстанавілі, што абвінавачваны падманным шляхам вывез восем дзяўчат у Макао, асобы адміністратыўны раён Кітая. Шынэсух абяцаў суайчынніцам, што ўладкуе іх на працу або на курсы.
З-за няяўкі адваката абвінавачанага і пацярпелых паседжанне па гэтай справе некалькі разоў пераносілі. Суд прысудзіў Шынэсуха да 13 гадоў турэмнага зняволення.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 710 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Амерыканская спявачка Мадонна плануе пабудаваць экашколу для дзяўчынак у Лілонгве, сталіцы афрыканскай дзяржавы Малаві. Асноўнай крыніцай энергіі ў навучальнай установе будуць сонечныя батарэі. Зборам сродкаў на стварэнне школы займалася некамерцыйная дабрачынная арганізацыя спявачкі "Адраджэнне Малаві”. Пасля завяршэння будаўніцтва ў 2012 годзе ў школе змогуць навучацца 450 дзяўчынак.
Навучальная ўстанова, якая зойме 46 гектараў, будзе ўключаць бібліятэку, спортзал, аздараўленчы цэнтр, сталовую, 30 класаў і 12 спальняў, а таксама 18 пакояў для абслугоўваючага персаналу.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.maindoor.ru ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 672 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.