Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 17:16

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Ноябрь » 2 » У Бангладэш загінуў хрысціянскі абаронца правоў жанчын
У Бангладэш загінуў хрысціянскі абаронца правоў жанчын
09:36
“Жанчынам Бангладэш ён даў не толькі працу, але й усведамленне ўласнай годнасці”, – менавіта так характарызуюць дзейнасць італьянскага ксяндза з супольнасці св. Францішка Ксаверыя. Ён пасвяціў сваю місіянерскую працу бангладэшскім жанчынам. У кастрычніку ва ўзросце 61 года айцец Джавані Абаці (на здымку) загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.
Місіянер, якога ведалі і любілі ў Бангладэш, быў піянерам у галіне раўнапраўя жанчын у дыяцэзіі Кхулна (Кхулнская вобласць, паўднёвы захад краіны). Ён навучаў рамесніцтву мясцовых жанчын. У ягоных вучэбных цэнтрах прафесійную падрыхтоўку прайшлі 10500 бедных бенгалак. Пазней дзякуючы атрыманай спецыяльнасці яны маглі працаваць у 17 рамесніцкіх асяродках, якія адмініструюцца каталіцкімі місіямі. Гэтыя цэнтры вырабляюць матрацы, мяшкі і творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Бангладэшская “Caritas” адпраўляе іх на экспарт у Злучаныя Штаты, Італію і Японію, атрымліваючы такім чынам сродкі для дапамогі самым бедным.
Штогод а. Абаці скупляў да 24 кантэйнераў рамесніцкіх тавараў. Шмат якім жанчынам ён даў занятак, каб кожная з іх магла зарабіць на жыццё і стаць незалежнай. У тэстаменце місіянер папрасіў, каб яго пахавалі ў Бангладэш, зямлі, якая гасцінна прымала яго звыш 30 гадоў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле www.schoolgender.do.am
Категория: Навіны | Просмотров: 706 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.