Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 16:46

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Октябрь » 19 » У Беларусі будуць выпускаць лічбавыя мамографы
У Беларусі будуць выпускаць лічбавыя мамографы
11:23
У нашай краіне плануецца пачаць вытворчасць уласных лічбавых мамографаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік аддзела анкамамалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Леанід Путырскі.
Паводле слоў спецыяліста, адна са сталічных фірм рыхтуецца выпускаць лічбавыя мамографы. Як чакаецца, іх кошт будзе ў два разы меншы за імпартныя аналагі.
“Аднак гэта не азначае, што ў хуткім будучым у нашай краіне будзе ўкаранёны ўсеагульны мамаграфічны скрынінг”, – заўважыў Леанід Путырскі. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гэты метад прымальны для багатых краін. “Мы павінны былі б зрабіць мамаграфічны скрынінг, але пакуль грошай на ўсё не хапае”, – канстатаваў спецыяліст. Хоць Міністэрства аховы здароўя штогод закупляе для медыцынскіх устаноў Беларусі новыя мамографы, у прыватнасці, у РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі ўстаноўлены апарат – адзін з лепшых у Еўропе. Але каб наладзіць усеагульны скрынінг, патрэбна каля 50 стацыянарных і мабільных мамографаў плюс каля 200 вопытных рэнтгенолагаў, якія спецыялізуюцца на расшыфроўцы менавіта здымкаў малочнай залозы. Такіх спецыялістаў трэба рыхтаваць гадамі.
Адзіная перавага метаду мамаграфічнага скрынінгу ў тым, што ён дае магчымасць выявіць нулявую стадыю раку, гэта значыць калі пухліна не перавышае 0,5 см. У астатніх выпадках знайсці пухліну можна і з дапамогай правільнага самаабследавання або клінічнага агляду ва ўрача.
“Мамаграфічны скрынінг будзе ўкараняцца ў Беларусі, але паступова, на працягу як мінімум некалькіх гадоў”, – рэзюмаваў Леанід Путырскі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.belta.by
Категория: Навіны | Просмотров: 769 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.