Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 20:12

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Октябрь » 19
У нашай краіне плануецца пачаць вытворчасць уласных лічбавых мамографаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік аддзела анкамамалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Леанід Путырскі.
Паводле слоў спецыяліста, адна са сталічных фірм рыхтуецца выпускаць лічбавыя мамографы. Як чакаецца, іх кошт будзе ў два разы меншы за імпартныя аналагі.
“Аднак гэта не азначае, што ў хуткім будучым у нашай краіне будзе ўкаранёны ўсеагульны мамаграфічны скрынінг”, – заўважыў Леанід Путырскі. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здар ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 769 | Добавил: viator | Дата: 19.10.2009 | Комментарии (0)

Кітайскія ўлады занепакоеныя вялікай колькасцю абортаў, якія адбываюцца ў краіне. Дадзеныя па гэтай праблеме апублікавала выданне “China Daily”.
Паводле іх, штогод у Кітаі фіксуецца 13 мільёнаў перарыванняў цяжарнасці. У сваю чаргу, нараджаецца 20 мільёнаў дзяцей.
Эксперты ацэньваюць, што на самой справе абортаў намнога больш, бо шмат з іх адбываецца нелегальна. Спыніць цяжарнасць вырашаюць, галоўным чынам, адзінокія жанчыны ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў. Паводле кітайскіх уладаў, прычынай гэткай сітуацыі з’яўляюцца недастатковыя веды на тэму сексуальнага жыцця і спосабаў кантрацэпцыі.
Тым не менш, паводле дадзеных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, найбольшы адсотак абортаў назіраецца ў Расіі, дзе на кожную ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 820 | Добавил: viator | Дата: 19.10.2009 | Комментарии (0)

Вядомай ямайскай бягунні на кароткія дыстанцыі Вераніцы Кэмпбел-Браун, што заваявала пяць алімпійскіх медалёў, афіцыйна прысвоена званне “Спартсменка ЮНЕСКА за мір” на цырымоніі ў штаб-кватэры гэтай міжнароднай арганізацыі.                                                        
Алімпійская чэмпіёнка атрымала гэтае адзначэнне ў знак прызнання яе ўкладу ў адстойванне гендэрнай роўнасці ў спорце і яе прыхільнасці ідэалам і зада ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 767 | Добавил: viator | Дата: 19.10.2009 | Комментарии (0)

У нашай краіне распрацоўваецца стратэгія стымулявання нараджальнасці. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.
Ужо сабрана інфармацыя аб мерах стымулявання нараджальнасці ў замежных краінах у мэтах адаптацыі найлепшага досведу ў нашай рэспубліцы. Гэта работа праводзіцца ў адпаведнасці з Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2007 – 2010 гады.
“У краінах свету нямала цікавых падыходаў да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі падтрымкі сем’я ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 722 | Добавил: viator | Дата: 19.10.2009 | Комментарии (0)

Жаночае беспрацоўе ў Беларусі пайшло на спад, паведамілі карэспандэнтцы БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Паводле аператыўных даных, на 1 кастрычніка гэтага года на ўліку па беспрацоўі ў органах дзяржаўнай службы занятасці было 23,9 тыс. жанчын (на 3,6 адсотка менш, чым год таму). Прычым за верасень іх стала менш на 1,2 тыс. чалавек, а ў папярэднія месяцы колькасць беспрацоўных жанчын павялічвалася (за ліпень – на 600, за жнівень – на 1400). Дарэчы, да гэтага назіралася зніжэнне колькасці беспрацоўных жаночага полу: за чэрвень – на 0,7 тыс. чалавек, за май – на 0,6 тыс., за красавік – на 0,5 тыс. У цэлым жа беспрацоўных жанчын з 2003 г ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 696 | Добавил: viator | Дата: 19.10.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.