Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 17:24

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Октябрь » 19 » У Беларусі рыхтуецца стратэгія стымулявання нараджальнасці
У Беларусі рыхтуецца стратэгія стымулявання нараджальнасці
11:13
У нашай краіне распрацоўваецца стратэгія стымулявання нараджальнасці. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.
Ужо сабрана інфармацыя аб мерах стымулявання нараджальнасці ў замежных краінах у мэтах адаптацыі найлепшага досведу ў нашай рэспубліцы. Гэта работа праводзіцца ў адпаведнасці з Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2007 – 2010 гады.
“У краінах свету нямала цікавых падыходаў да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі падтрымкі сем’яў з дзецьмі, – сказала спецыялістка. – Адна з найбольш перспектыўных для Беларусі – прывязка памеру дзіцячай дапамогі не да БПМ, як цяпер, а да сярэдняй заработнай платы”.
Што датычыцца перспектывы ўвядзення ў Беларусі мацярынскага капіталу па аналогіі з Расіяй, то Таццяна Шаметавец наконт гэтага адзначыла, што адносна гэтага “няма канкрэтыкі”. Пакуль вывучаецца расійскі механізм аказання такой падтрымкі сем’ям з дзецьмі.
У Беларусі з 2004 года назіраецца рост нараджальнасці. Гэта абумоўлена павелічэннем захадаў па дзяржпадтрымцы сем’яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, у вырашэнні жыллёвай праблемы, а таксама ў цэлым стабільнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у краіне. Сваю ролю адыграла і спрыяльная палавая і ўзроставая структура насельніцтва. Так, у дзетародны ўзрост ўступіла шматлікае пакаленне бэбі-буму васьмідзесятых гадоў XX стагоддзя (амаль 80% нараджэнняў дзяцей прыпадае на жанчын ва ўзросце 20 – 29 гадоў). Але з 2011 года пачнецца дэмаграфічна абумоўленае зніжэнне колькасці патэнцыяльных маці менавіта гэтай узроставай кагорты.
Дарэчы, сёлета тэндэнцыя росту нараджальнасці захоўваецца, хоць тэмпы ўжо крыху запаволіліся.
На думку Таццяны Шаметавец, у Беларусі неабходна ўводзіць больш стымулаў для сем’яў пры нараджэнні другога дзіцяці. Першы крок у гэтым напрамку ўжо зроблены: павялічаны памер аднаразовай дапамогі пры нараджэнні другога дзіцяці.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.belta.by
Категория: Навіны | Просмотров: 722 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.