Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 03.05.2024, 16:49

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Январь » 19 » У Беларусі вывучаецца дыскрымінацыя сексуальных і гендэрных меншасцяў
У Беларусі вывучаецца дыскрымінацыя сексуальных і гендэрных меншасцяў
10:21
Упершыню ў Беларусі ладзіцца маніторынг дыскрымінацыі лесбіянак, геяў, бісексуалістаў і трансгендэраў (ЛГБТ). Гэта – першае ў нашай краіне комплекснае даследаванне прававога становішча секс-меншасцяў. Яго ажыццяўляе праваабарончы праект "ГейБеларусь” пры ўдзеле Беларускай ініцыятывы за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе. Даследаванне мае на мэце праінфармаваць грамадскасць пра рэальную практыку парушэнняў правоў геяў, лесбіянак, бі- і транссексуалістаў.
У межах маніторынгу эксперты ацэняць адпаведнасць беларускай нарматыўнай базы міжнародным стандартам. Будуць прааналізаваныя мас-медыя на прадмет наяўнасці дыскрымінацыйных заклікаў і дэзінфармацыі адносна ЛГБТ. Цягам бліжэйшых месяцаў будуць сабраныя звесткі пра парушэнні правоў секс-меншасцяў, здзейсненыя ў 2007 – 2009 гадах.
У выніку даследавання будуць выпрацаваныя рэкамендацыі па пераадоленні гамафобіі і паляпшэнні ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян незалежна ад іх сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.
Чакаецца, што ў сакавіку 2010 года рэзультаты маніторынгу будуць апублікаваныя на беларускай мове. Напрыканцы вясны яны з’явяцца ў выглядзе ангельскамоўнай брашуры. Электроннае выданне таксама будзе даступнае і ў рускай версіі.
 
Юрый Сцяпанаў
Категория: Навіны | Просмотров: 772 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.