Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 03.05.2024, 07:08

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Январь » 19 » У ЗША ладзіцца месячнік супраць рабства і гандлю людзьмі
У ЗША ладзіцца месячнік супраць рабства і гандлю людзьмі
09:56
Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў студзень 2010 года перыядам барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі. Кульмінацыяй месячніка стане штогадовае святкаванне Нацыянальнага дня свабоды 1 лютага.
Прэзідэнт Абама называе гандаль людзьмі "сучасным нявольніцтвам” і "зневажаннем нашай агульнай чалавечай годнасці”. "Мільёны людзей ва ўсім свеце вымушаныя займацца прымусовай працай, у тым ліку тысячы – на тэрыторыі Злучаных Штатаў, – гаворыцца ў дэкларацыі Белага дома. – Адзначаючы Нацыянальны месяц барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі, мы прызнаем, што ў сучасную эпоху ўсё яшчэ існуюць некаторыя віды нявольніцтва, і мы зноў абавязваемся спыніць гандляроў людзьмі, якія займаюцца гэтым жахлівым бізнесам”.
Раней дзяржаўны сакратар Хілары Клінтан заявіла, што адміністрацыя Абамы лічыць барацьбу з гандлем людзьмі ў сваёй краіне і за мяжой найважнейшым напрамкам амерыканскай знешняй палітыкі. "Мы цвёрда настроены на супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі”, – заявіла дзяржсакратар. Для вырашэння праблемы ўрад ЗША фінансуе 140 праграм па барацьбе з гандлем людзьмі амаль у 70 краінах, а таксама 42 ўнутраныя аператыўныя групы, якія супрацьдзейнічаюць гэтай пагрозе на тэрыторыі Злучаных Штатаў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 653 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.