Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 03.05.2024, 07:59

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Январь » 19 » Жанчыны Дамініканскай Рэспублікі трапляюць за краты з-за беднасці і забароны рабіць аборты
Жанчыны Дамініканскай Рэспублікі трапляюць за краты з-за беднасці і забароны рабіць аборты
09:47
Большасць жанчын, якія адбываюць тэрміны турэмнага зняволення ў Дамініканскай Рэспубліцы, былі пакараныя за трафік наркотыкаў і злоўжыванне імі. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаванай Галоўным упраўленнем турмаў гэтай лацінаамерыканскай краіны.
Актыўны ўдзел жанчын у гандлі забароненымі рэчывамі тлумачыцца эканамічнай сітуацыяй, беспрацоўем і пагаршэннем матэрыяльнага становішча, што прыводзіць да спакусы зарабіць лёгкія грошы.
Другое злачынства, што часта сустракаецца, – забойства. За яго асуджаныя 21% жанчын, што знаходзяцца ў турмах.
Варта адзначыць, што дамініканскія жанчыны часта становяцца ахвярамі згвалтаванняў, і найбольш сур’ёзным наступствам гэтага з’яўляецца непажаданая цяжарнасць, ад якой паводле закону нельга пазбавіцца.
Аборты ў Дамініканскай Рэспубліцы не дазваляюцца з 1948 года. Паводле крымінальнага кодэксу краіны, жанчыне, якая зрабіла штучнае перарыванне цяжарнасці, пагражае ад 2 да 5 гадоў турэмнага зняволення. Калі аборт зроблены з дапамогай медыкаў, то лекара могуць пасадзіць на тэрмін ад 5 да 20 гадоў.
Згодна з леташнім апытаннем, 80% насельніцтва астраўной дзяржавы выступаюць за дазвол на перарыванне цяжарнасці па медыцынскіх паказаннях.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ruso.prensa-latina.cu і www.latindex.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 679 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.