Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 21:10

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Январь » 26 » Жанчыны на вяршыні амерыканскай ўлады: цяжкае ўзыходжанне
Жанчыны на вяршыні амерыканскай ўлады: цяжкае ўзыходжанне
08:56
Тэма жанчын у палітыцы ў ЗША – не новая. Аднак прэзентацыя новай кнігі Эн Корнблат "Перад новым прарывам: запіскі аб Хілары Клінтан, Сары Пэйлін і пра тое, як жанчынам-палітыкам дасягнуць вяршыні” ("Notes from the Cracked Ceiling: Hillary Clinton, Sarah Palin, and What It Will Take for a Woman to Win”) выклікала вялікае зацікаўленне ў
амерыканскай сталіцы.
Аўтарка піша пра падзеі апошніх 12 гадоў. Яна іх назірала, працуючы палітычнай аглядальніцай газеты "Вашынгтон пост”. Корнблат асвятляла ўсе прэзідэнцкія кампаніі, пачынаючы з 2000 года, прычым пісала не толькі для сталічнай газеты, але і для аўтарытэтных выданняў "Нью-Ёрк таймс” і "Бостан глоб”. Аднак асабліва важнымі для яе кнігі сталі падзеі 2008 года, калі журналістка змагла сачыць за перадвыбарчымі баталіямі паміж Хілары Клінтан і Баракам Абамам за вылучэнне кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі.

Менавіта тады ў Корнблат узнікла задума напісаць аб узмацненні жаночага ўплыву ў палітыцы, пра тое, як дзякуючы Сары Пэйлін (на здымку зверху) Хілары Клінтан (на здымку справа) жанчыны апынуліся як ніколі блізка да ўзыходжання на самую вяршыню амерыканскага палітычнага Алімпа.
Перадвыбарная кампанія 2008 года часта суправаджалася словамі "фенаменальна” і "непазбежна”. "Усё думалі, што гэта вось-вось здзейснiлася, і жанчына, нарэшце, зойме найвышэйшы палітычны пост у ЗША – Хілары стане прэзідэнтам ...” – прыгадвае Эн Корнблат.

Але гэтага не здарылася. Аўтарка вылучыла некалькі прычын таго, чаму Клінтан і Пэйлін так і не змаглі перамагчы. За апошнія 40 гадоў у Злучаных Штатах, дзякуючы актыўнасці фемінісцкага руху, жанчыны дабіліся значных поспехаў на шляху да раўнапраўя. Але ўсё яшчэ далёка да поўнай роўнасці з мужчынамі ў пытаннях прафесійнай дзейнасці, зарплаты і палітыкі.

Эн Корнблат распавяла пра тое, якую ролю ў перадвыбарных кампаніях Клінтан і Пэйлін адыгралі старыя стэрэатыпы, якія перашкаджаюць раўнапраўю абодвух палоў у палітыцы.

Так, напрыклад, высветлілася, што амерыканскім жанчынам, якія хочуць адыгрываць важную ролю на палітычным полі, "нельга мець прывабную знешнасць і маленькіх дзяцей”: падчас выбараў губернатара штата Мічыган паліттэхнолагі раілі будучай пераможцы Джэніфер Гранхолм (на здымку злева) не прыцягваць залішняй увагі кідкай знешнасцю, і выкарыстоўваць па магчымасці толькі чорна-белыя фатаграфіі.
Іншым амерыканскім жанчынам-палітыкам, каб дамагчыся высокай пасады, прыйшлося спачатку папрацаваць у пракуратуры або арміі для таго, каб прадэманстраваць жорсткасць і сілу характару, якія традыцыйна лічыцца "мужчынскімі” якасцямі.
На думку Корнблат, прыкладам падвойных стандартаў можна лічыць і тое, як Сару Пэйлін падчас перадвыбарчай кампаніі даймалі пытаннямі аб цяжарнасці яе непаўналетняй дачкі, а вось тэма пазашлюбнага дзіцяці Джона Эдвардса амаль нікога не цікавіла.

У кнігу таксама ўвайшлі асабістыя інтэрв’ю журналісткі з паспяховымі палітычнымі дзяячкамі: спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі, былым дзяржсакратаром Кандалізай Райс, міністрам нацыянальнай бяспекі ЗША Джанет Напалітана, сенатаркай Клер МакКескіл ды іншымі.
Некаторыя рэцэнзенты новай кнігі Эн Корнблат палічылі сцвярджэнні аўтаркі даволі песімістычнымі, хоць і прызналі, што праца прыцягвае ўвагу перш за ўсё тым, што яна падрабязна апісвае, як можна дамагчыся поспеху, абыходзячы "пасткі, расстаўленыя для жанчын у палітыцы”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 813 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.