Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 10.05.2024, 11:30

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 71-80
Страницы: « 1 2 ... 6 7 8 9 10 ... 16 17 »

Аліцыя Тысёнц (на здымку) з задавальненнем успрыняла рашэнне суда па справе, датычнай публікацыі, якая з’явілася на старонках папулярнага каталіцкага выдання “Gość Niedzielny” (“Нядзельны госць”). Жанчына, якая ў Страсбурзе (дэпартамент Ніжні Рэйн, Францыя) дамаглася кампенсацыі за адмову выканаць аборт, адчула сябе пакрыўджанай намёкамі штотыднёвіка, які сцвярджаў, што полька атрымала грошы за тое, што яна “не змагла забіць уласнае дзіця”.
Згодна з рашэннем суду ў Катавіцах (Сілезскае ваяводства, Польшча), выдавец ды галоўны рэдактар часопіса “Gość Niedzielny” павінны папрасіць прабачэння ў жанчыны, а таксама заплаціць ёй 30 тысяч злотых кампенсацыі за маральную шкоду.
Польскі досвед | Просмотров: 913 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.10.2009 | Комментарии (0)

Гэта лозунг новай сацыяльнай кампаніі супраць гвалту і прымусу ў сям’і, якая праходзіць у Польшчы. Плакаты, рэкламныя ролікі і грамадскія акцыі будуць пераконваць палякаў у тым, што варта прысвяціць больш часу на размовы і выхаванне дзяцей.
У Польшчы ў грамадстве ўтрымліваецца высокі працэнт падтрымкі выкарыстанню фізічных формаў уздзеяння ў сям’і. Паводле меркавання спецыялістаў, ахвярамі гвалту ў сям’і найчасцей становяцца жанчыны і дзеці. Супраць гэтых настрояў і перакананняў будзе змагацца сацыяльная акцыя пад назвай “Люблю. Не крычу. Не б’ю. Прысвячаю час”. У акцыі возьмуць удзел вядомыя акцёры і журналісты, якія будуць пераконваць палякаў, што любячыя бацькі не толькі не б’юць дзяцей, але хочуць і ўмеюць з імі размаўляць і бавіць час.
Польскі досвед | Просмотров: 860 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 06.09.2009 | Комментарии (0)

Полькі больш ахвотна выходзяць замуж за немцаў, брытанцаў ды італьянцаў. А мужчыны выбіраюць у якасці жонак украінак, беларусак і рускіх. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.
Газета “Dziennik” напісала, што ў 2007 годзе з іншаземцамі пабраліся 2658 жанчын. Гэта амаль на сто больш, чым у папярэднім годзе. Высновы аналізу наступныя: у першую чаргу, полькі становяцца жонкамі жыхароў Заходняй Еўропы, а палякі пераважна жэняцца на жанчынах з-за усходняй мяжы.
Польскі досвед | Просмотров: 861 | Добавил: viator | Дата: 02.08.2009 | Комментарии (0)

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск з’яўляецца прыхільнікам увядзення ў выбарчыя спісы роўнага прадстаўніцтва абодвух палоў. Пра гэтае паведаміла Генрыка Бохняж з Кангрэсу польскіх жанчын. Напрыканцы ліпеня яна сустракалася з кіраўніком ураду.
Бохняж адзначыла, што “прэм’ер падтрымае закон аб парытэце, але толькі ў выпадку, калі гаворка будзе ісці пра 50%”. Па словах актывісткі, Туску не падабаецца прапанова некаторых партый, якія кажуць пра 33-працэнтны удзел жанчын у выбарчых спісах. Бохняж атрымала ад прэм’ера пацверджанне пра тое, што яго палітычная структура – “Грамадзянская платформа” – прыме распараджэнне пра парытэтнае ўключэнне кандыдатак на найбліжэйшых мясцовых выбарах.
Польскі досвед | Просмотров: 772 | Добавил: viator | Дата: 02.08.2009 | Комментарии (0)

 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія радыёслухачы!
Сённяшнюю пошту я пачынаю з абвяшчэння вынікаў першага тура ваенна-гістарычнага конкурсу. Ён парадаваў мноствам лістоў і расчараваў нешматлікімі цалкам вернымі працамі. Аднак яшчэ наперадзе два этапы і велізарная колькасць шанцаў заваяваць цікавыя ўзнагароды.
А хто перамог у першым туры?
Гран-пры – радыёпрыёмнік – заваяваў Дзмітры Краснапеўцаў з Гарадзеншчыны. Ён адным з першых прыслаў выдатна падрыхтаваныя лаканічныя, але вельмі змястоўныя, адказы. Іншыя тры ўдзельніцы і адзін удзельнік – Аксана Краўцова з Віцебска, Альдона Родзевіч, Данута Крупіца і Валяр’ян Здановіч з Гарадзенскай вобласці – склалі цікавыя грунтоўныя працы. Яны атрымаюць аднолькавыя каштоўныя падарункі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 732 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 11.07.2009 | Комментарии (0)

 
 
Добрага часу сутак, паважаныя сябры!
Сёння ў “Рэдакцыйнай пошце” чакаецца важны момант: абвяшчэнне ўмоў другога этапу ваенна-гістарычнага конкурсу. Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць ягоныя пытанні і заданні. Пакуль вы гэтае робіце, пяройдзем да карэспандэнцыі ад аднаго з нашых даўніх сяброў.
Вячаслаў Сухарэбскі, слухач з вёскі Русіны Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці, прыслаў водгук на гендэрныя матэрыялы, якія з’яўляліся ў апошні час у “Рэдакцыйнай пошце”. Гэта цікавы і неадназначны ліст, за што я вельмі ўдзячны яго аўтару.
Тыдзень назад вы маглі пачуць мае каментары некаторых выказванняў нашага сябра. Сёння я працягну абмяркоўваць допіс спадара Сухарэбскага.
Наш слухач кажа, што чым раней жанчына стане маці, тым болей шанцаў для здаровага патомства.
Каментую. Зараз у высокаразвітых краінах свету, у тым ліку ў Польшчы і Беларусі, узрост першых родаў значна павялічыўся. Галоўным чынам, гэта звязана з большай, чым раней, уключанасцю жанчын у сацыяльна-эканамічнае жыццё. Спачатку адукацыя, потым – кар’ерны рост. І толькі затым – усвядомленае рашэнне пра нараджэнне дзіцяці.
Апроч таго, на здароўе дзяцей сур’ёзна ўплывае ўзровень развіцця медыцынскага абслугоўвання. Напрыклад, не зважаючы на позні ўзрост першародзячых, смяротнасць немаўлятаў у Еўропе, Паўночнай Амерыцы ці Аўстраліі ў дзесяткі разоў меншая, чым у падаўляючай большасці афрыканскіх рэспублік, дзе памірае ў сярэднім кожнае дзесятае малое. На аднаго лекара ў гэтых дзяржавах прыходзіцца прыкладна ў трыццаць разоў больш жыхароў, чым у самых багатых краінах.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1320 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 04.07.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія сябры!
Вячаслаў Сухарэбскі, наш пастаянны слухач з вёскі Русіны Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці, прыслаў водгук на гендэрныя матэрыялы, што з’яўляліся ў “Рэдакцыйнай пошце”. Гэта цікавы і неадназначны допіс.
Дазволю сабе падыскутаваць з некаторымі меркаваннямі нашага адданага слухача.
На пачатку ліста аўтар справядліва зазначае, што па гендэрным пытанні могуць быць розныя меркаванні. Спадар Сухарэбскі піша: “Тут неверагодная колькасць прапаноў і поглядаў, і да іх я таксама хачу далучыцца”.
Далей наш прыхільнік працягвае: “Па сваёй прыродзе жанчыне – гэта найперш маці сваіх дзяцей і выконвае яна сваю ролю ў сённяшнім часе так, як умее”.
Цяжка не пагадзіцца з Вячаславам Сухарэбскім, які лічыць, што няма сістэмнай дзяржаўнай палітыкі для падрыхтоўкі будучай маці. Не вядзецца гэтая стратэгічная праца сярод вучаніц старэйшых класаў, навучэнак сярэднеспецыяльных адукацыйных устаноў ці студэнтак ВНУ. Як мяркуе наш слухач, у навучанні педагогаў і медработнікаў няма адмысловай дысцыпліны, якая б рыхтавала б юнакоў і дзяўчат да сямейнага жыцця. Такі прадмет “павінен быць на выпускных экзаменах” у сярэднеспецыяльных і вышэйшых вучэбных установах.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1286 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.06.2009 | Комментарии (0)

 
 
Добры дзень, шаноўныя сябры!
Прыемна ўсведамляць, што складаны ваенна-гістарычны конкурс выклікаў немалое зацікаўленне нашых прыхільнікаў. Прыйшло шмат адказаў. Першымі на конкурс прыслалі выдатныя працы жыхары Гарадзеншчыны: Зміцер Краснапеўцаў з Мастоў, Данута Крупіца з Ліды і Альдона Родзевіч са Шчучынскага раёна. Некаторыя слухачы напісалі лісты, у якіх няверныя адзін-два адказы. Як правіла, гэта – першае, другое ці трэцяе пытанні. На жаль, прыйшлі таксама працы, дзе мноства выказванняў няправільныя. Аднак яшчэ ёсць час, каб выправіць свае памылкі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 791 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.06.2009 | Комментарии (0)

 
 
Сардэчна вітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
У два першыя летнія тыдні прыйшло нямала пошты. Сярод яе ўжо ёсць і адказы на ваенна-гістарычны конкурс. Выглядае на тое, што ён выклікаў вялікае зацікаўленне слухачоў. Яно й не дзіва! Пераможцаў чакаюць выдатныя ўзнагароды, у тым ліку паездка ў Польшчу.
Аднак відавочна і тое, што конкурсная тэматыка стала немалым выклікам для тых, хто вырашыў пазмагацца за прызы. Пытанні і заданні першага туру дастаткова цяжкія. Дарэчы, не менш складанымі будуць наступныя два этапы радыёгульні. Каб правільна адказаць на іх, не варта спяшацца. І быць асцярожнымі! Старыя эсэсэсэраўскія крыніцы і многія сучасныя постсавецкія публікацыі не вымалюўваюць поўную карціну падзей Другой сусветнай вайны, таму можна не адразу знайсці адказы на некаторыя пытанні.
Між іншым, наша шматгадовая слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч пыталася ў тэлефоннай размове: “На якой мове можна пісаць конкурсную працу?”. Канешне ж, пажадана па-беларуску. Хоць зусім не абавязкова. Можна прысылаць адказы на польскай, украінскай ці рускай мовах. Менавіта на іх вяшчае наша радыё на ўсход Еўропы, ды і я карыстаюся імі штодня.
Прэса аб праграме | Просмотров: 802 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 09.06.2009 | Комментарии (0)

 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Сёння я агучу імёны атрымальніцы гран-пры ды іншых  пераможцаў гендэрнага конкурсу. Але гэта будзе напрыканцы нашай перадачы. Зараз – увага! – прагучаць умовы новага конкурсу. Калі ласка, падрыхтуйце паперу, алоўкі ці асадкі, каб запісаць пытанні і заданні.
Конкурс ладзіцца Беларускай рэдакцыяй Польскага радыё для замежжа і недзяржаўнымі арганізацыямі Віцебска і Гданьска з нагоды 70-годдзя з пачатку ІІ сусветнай вайны. Ён будзе праходзіць у тры месячныя этапы. Першы з іх адбудзецца цягам чэрвеня. Другі этап пройдзе ў ліпені. Трэці – у жніўні.
Пасля кожнага з этапаў 5 пераможцаў атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Гран-пры будзе радыёпрыёмнік з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. Чакаецца, што вынікі першага этапу будуць абвешчаныя па радыё 10 ліпеня. Пераможцы другога стануць вядомыя 7 жніўня. Прызёры апошняга этапу будуць названыя ў “Рэдакцыйнай пошце” 11 верасня.
Апроч таго, прынамсі адзін удзельнік, які паспяхова справіцца з усімі трыццаццю пытаннямі і заданнямі конкурсу, за кошт арганізатараў паедзе ў Польшчу ўвосень 2009 года. Мяркуецца, што пераможца цягам некалькіх дзён наведае Варшаву і марское ўзбярэжжа.
Усе ўзнагароды фундуюцца ў межах міжнароднага грамадскага праекта “Пераадольваючы бар’еры стэрэатыпаў: маладым беларусам пра польскі ўдзел у II сусветнай вайне”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1269 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 06.06.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.