Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 27.04.2024, 17:25

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 51-60
Страницы: « 1 2 ... 4 5 6 7 8 ... 16 17 »

 
 
 
Сардэчныя прывітанні ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа!
Шчыра дзякую за пошту, якая прыйшла цягам двух травеньскіх тыдняў. Слухацкая карэспандэнцыя тычылася многіх аспектаў, але найчасцей трапляліся лісты з адказамі на віктарыны. Пра конкурсы я шмат гавару ў "Рэдакцыйнай пошце”. Не будзе выключэннем і сённяшняя перадача. Пачну з правільных адказаў на мінулы конкурс пра Гданьск. Канчатковыя вынікі гэтай віктарыны я агучу праз тыдзень.
Прэса аб праграме | Просмотров: 662 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 15.05.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Шчыра вітаю ўсіх сяброў нашага радыёвяшчання!
Цягам красавіка ў Віцебск дастаўлена некалькі дзесяткаў лістоў. Разнастайную пошту прыслалі ці перадалі Алег Панько (Берасце), Міхась Маліноўскі (Баранавічы, Берасцейская вобласць), Сяргей Магонаў (Кобрын, Берасцейская вобласць), Мікалай Волчык (Пружанскі раён, Берасцейская вобласць), Яніна Дзямешчанка, Аксана Краўцова (Віцебск), Данута Крупіца, Пётр Крупіца, Анатоль Кулеш (Ліда, Гарадзенская вобласць), Язэп Палубятка (Масты, Гарадзенская вобласць), Сяргей Балбасаў (Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць), Віктар Кавалёў, Яўгенія Цюркіна (Магілёў), Ганна Купцэвіч, Уладзімір Шавель (Менск), Алесь Шустоўскі (Барысаў, Менская вобласць), Васіль Завадскі (Маладзечна, Менская вобласць). Мне таксама званілі магіляўчанін Віктар Кавалёў і віцяблянка Ніна Каўпак.
Прэса аб праграме | Просмотров: 629 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 08.05.2010 | Комментарии (0)

Жанчыны з вялікім поспехам могуць вучыцца ў політэхнічных ВНУ і дасягаць выдатных вынікаў. Так лічаць арганізатары акцыі "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” ("Dziewczyny na politechniki!”). 22 красавіка ў 12 тэхвузах і 2 універсітэтах прайшлі Дні адчыненых дзвярэй. Для будучых студэнтак былі падрыхтаваны спецыяльныя лекцыі і паказальныя заняткі. Кіраўніца праекта "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” Біянка Савіньска ўпэўненая, што такія сустрэчы дапамагаюць пераканацца ў тым, якія перавагі дае прафесія інжынера. Выкладчыкі тэхвузаў таксама падкрэсліваюць, што жанчынам з тэхнічнай адукацыяй лягчэй знайсці месца на рынку працы. Аднак дагэтуль інжынерныя навукі мала папулярныя сярод прадстаўніц жаночага полу.
Польскі досвед | Просмотров: 995 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.05.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добры дзень, дарагія слухачы!
Адразу пераходжу да гістарычнага раздзела. Нагадаю, што працяглы час у ім гучыць кароткая інфармацыя пра з’езды Польскага гістарычнага таварыства. Шаснаццаты форум гэтай недзяржаўнай арганізацыі прайшоў ва Уроцлаве ў 1999 годзе. Даследчыкі даўніны абмяркоўвалі тэму, якую можна перакласці як "Пераломныя моманты ў гісторыі”.
Пра чарговы з’езд, калі ласка, слухайце ў наступную суботу.
За апошнія дні на віцебскую абаненцкую скрынку прыйшла разнастайная карэспандэнцыя. Я ад ўсёй душы дзякую яе аўтарам за кантакты з нашай станцыяй.
Прэса аб праграме | Просмотров: 660 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 01.05.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Сардэчна вітаю ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Цягам апошніх дзён на радыйную скрынку ў Віцебску прыйшло некалькі лістоў. Мне таксама званіў магіляўчанін Віктар Кавалёў. SMS-паведамленні і тэлефанаванні паступалі ад Сяргея Балбасава з Гомельшчыны і ад Яўгеніі Цюркінай з Магілёва.
Я шчыра дзякую ўсім нашым прыхільнікам і прыхільніцам, якія пісалі і званілі цягам мінулага тыдня.
Сёння ў міні-рубрыцы "Пара слоў для DX-ісістаў” пра невясёлыя справы. Яны адлюстроўваюць пэўную тэндэнцыю ў сусветным радыёвяшчанні.
Прэса аб праграме | Просмотров: 625 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 24.04.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Сёння ў нас будзе крыху незвычайны пачатак перадачы. Я адчыню яе конкурсам. Гэта даволі нечакана нават для мяне: надоечы паступіла прапанова зладзіць яшчэ адну віктарыну пра ўсходнюю частку польскага Памор’я. Чаму ж не выкарыстаць такую магчымасць?
Вы памятаеце, што нядаўна быў конкурс пра Кашубскі край, які месціцца ў Памор’і. Большасць удзельнікаў выдатна адказалі. Пераможцы выйгралі цікавыя ўзнагароды. Тым, каму гэтае зрабіць не ўдалося, атрымаюць суцяшальныя прызы. Усе падарункі я вышлю ў другой палове красавіка. Што гэта будуць за ўзнагароды, пакуль дакладна не ведаю. Але зусім не тое, што дагэтуль атрымлівалі ўдзельнікі нашых віктарын.
Прэса аб праграме | Просмотров: 614 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 03.04.2010 | Комментарии (0)


 
Добрага часу сутак для ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Я сардэчна дзякую аўтарам карэспандэнцыі, якая прыйшла на працягу апошніх дзён на радыйную скрынку ў Віцебску. Нядаўнюю пошту складаюць лісты, паштоўка, рапарты аб чутнасці, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў” і адказы на гендэрныя конкурсы. Дзякую аўтарам электронных пасланняў, якія прыходзяць на мае розныя адрасы. Апроч таго, я шчыра ўдзячны Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны і Віктару Кавалёву з Магілёва за тэлефонны абмен думкамі!
Дарэчы, апошні названы прыхільнік прыслаў вялікі e-mail. Сёння я пазнаёмлю вас з некаторымі часткамі гэтага электроннага ліста. Віктар Кавалёў піша (я цытую пасля дробных стылістычных зменаў):
"Пачну з таго, што сёння знайшоў на сайце Беларускай рэдакцыі і скапіяваў усе архівы "Рэдакцыйнай пошты”, пачынаючы з 2 студзеня 2010 года. Гэта зрабіў з той мэтай, каб пачытаць усе выпускі. Бо хацеў бы мець, так бы мовіць, уяўленне пра тое, аб чым зараз ідзе гутарка ў тваёй перадачы. Я ўжо казаў, што на доўгі час адышоў ад праслухоўвання Беларускай рэдакцыі Польскага радыё. І, паўтараюся, каб мець уяўленне аб сённяшніх перадачах, хацеў бы перачытаць тую ж "…пошту” і "Рэдакцыйную дыскусію”. І таму да цябе пакуль што першае пытанне: можа ў цябе дома засталіся архівы "Рэдакцыйнай пошты” і "…дыскусіі” хаця б у тым жа тэкставым напісанні? Калі ёсць – дашлі, калі ласка, да мяне. Калі іх няма, то буду тады ўжо паціху капіяваць з архіваў на сайце”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 643 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.03.2010 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
У апошні час прыйшлі допісы ад Сяргея Магонава з Кобрына Берасцейскай вобласці, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці, Сяргея Балбасава з вёскі Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, Алега Панько з Берасця, Васіля Завадскага з Маладзечна Менскай вобласці. З Горадні пошта даставіла ліст ад слухача пад псеўданімам "Б. Карповіч”.
Частка новых пісьмаў будзе агучана і прааналізавана ў межах гэтай рубрыкі, рэшта – у "Рэдакцыйнай дыскусіі”. Так што сачыце за нашым эфірам!
Сёння будуць абвесткі пра конкурсы і пашыраны DX-агляд. Я таксама працягну гістарычны міні-раздзел і пакуль завяршу спартыўны цыкл. Нагадаю, гэтыя тэматычныя часткі ініцыяваныя па просьбе заходнебеларускіх слухачоў Міхаіла Кобрына і Фелікса Варвашэвіча.
Прэса аб праграме | Просмотров: 674 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.03.2010 | Комментарии (0)

 
 
Сардэчна вітаю ўсіх слухачоў нашага радыё!
Ад усёй душы дзякую аўтарам карэспандэнцыі, якая прыйшла на працягу апошніх дзён на віцебскую абаненцкую скрынку. Удзячны Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны за тэлефонны абмен думкамі!
Зараз гістарычная міні-рубрыка. Нагадаю, што яна адчынена па просьбе нашага слухача з Берасцейшчыны Міхаіла Кобрына.
Мінулы раз я завяршыў свой аповед пра з’езды польскіх гісторыкаў, кажучы пра форум 1925 года ў Кракаве. З гэтага моманту даследчыкі даўніны вырашылі збірацца рэгулярна, кожныя пяць год. Наступная агульнанацыянальная сустрэча адбылася ў Варшаве ў 1930 годзе. Яна была  прысвечана сотым угодкам лістападаўскага паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай. У 1935 годзе віленскі з’езд абмяркоўваў польска-летувіскія адносіны. Вайна перарвала рэгулярнасць форумаў Польскага гістарычнага таварыства. Чарговы ягоны з’езд адбыўся ва Уроцлаве ў 1948 годзе.
Прэса аб праграме | Просмотров: 720 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 13.03.2010 | Комментарии (0)

"Вясна абуджаецца, а мы разам з ёй, – кажа Магда Навацка, арганізатарка акцыі "Жанчыны на ровары”. – Трактары нас ужо не цікавяць. Мы хочам на двух колах прапагандаваць сваю жаночасць і здаровы лад жыцця, а пры нагодзе добра адпачыць”.
Вясенні роварны праезд адбыўся 7 сакавіка. Жанчыны праехалі на веласіпедах па Варшаве. Па дарозе затрымаліся ля помніка Агнешкі Асецкай, вядомай у Польшчы паэткі, аўтаркі тэкстаў песень.
Амаль адначасова пачалася мірная дэманстрацыя на карысць правоў чалавека. Тысячы полек, маладых і старых, тых, што працуюць, і тых, што не працуюць, выйшлі з нагоды 8 Сакавіка на ХІ варшаўскую дэманстрацыю "Manifa”, або "Вялікі марш салідарнасці жанчын”. Яе зладзілі прадстаўніцы арганізацыі "Пагадненне жанчын 8 сакавіка”.
Польскі досвед | Просмотров: 902 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.