|
Всего материалов в каталоге: 167 Показано материалов: 91-100 |
Страницы: « 1 2 ... 8 9 10 11 12 ... 16 17 » |
Ад усёй душы вітаю вас, паважаныя слухачы! Пошта працягвае прыбываць. І гэта мяне вельмі цешыць! Нашы з вамі кантакты мацнеюць. Расце таксама цікавасць да гендэрнага конкурсу. Каб яна была яшчэ большай, я зараз паўтару ўмовы ўдзелу. Такім чынам: увага! Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Між іншым, ужо падрыхтаваны гран-пры конкурсу. Гэта – каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца! А што яна сабой ўяўляе? “Grundig Yacht Boy 50” – а менавіта ён будзе галоўнай узнагародай – адзін з найбольш сучасных прыймачоў. Ён дазваляе са стопрацэнтнай гарантыяй настройвацца на тую ці іншую хвалю. Карыстальнік бачыць на экране дакладную частату ў лічбах. |
Шчыра вітаю вас, шаноўныя сябры! Выказваю сардэчную падзяку ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа, якія прыслалі ў Беларускую службу лісты ў лютым і сакавіку. З некаторымі з гэтых допісаў я вас пазнаёмлю ў сённяшняй перадачы. Рэшта карэспандэнцыі – у тым ліку рапарты – будзе агучана ў наступных выпусках. Наша рэдакцыя працягвае распаўсюджваць сярод слухачоў “Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Многія нашы прыхільнікі ўжо атрымалі кнігу і адгукнуліся лістамі на гэты прэзент. Напрыклад, сям’я Бярозкіных са Шчучына на захадзе Беларусі. Ці Бярнард Пакульніцкі з Менскай вобласці. Гэты слухач піша: “Шчыра дзякую за цудоўны падарунак ад Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Вельмі добры “Слоўнік для дзяцей...”, прыгожа аформлены, талкова выдадзены і карысны для навучання”. Наш даўні сябра з Берасцейшчыны Алесь Смольскі таксама задаволены кнігай. Але адначасова і здзіўлены тым, што выданне патрапіла да яго. Паслухайма: “Хачу выказаць вам вялікі дзякуй за цудоўны слоўнік, які я ад вас атрымаў. Не зразумела, праўда, з якой нагоды вы мне яго прыслалі, таму што наколькі мне вядома прадугледжвалася, што яго атрымаюць пераможцы моўнага конкурсу, а я ў лік гэтых асоб ня трапіў па тэхнічных прычынах (мой e-mail да вас не дайшоў)”. |
У чарговых гарадах Польшчы паяўляюцца “вокны жыцця”. Што гэта такое? Гэта ідэя прыдуманая Каталіцкай царквой. “Акно жыцця” – месца, дзе жанчына можа бяспечна і поўнасцю ананімна пакінуць нованароджанае дзіця, калі не хоча альбо не можа яго выхаваць. Першы “прыёмны пункт” адчыніўся тры гады таму ў кракаўскіх манашак-назарытанак. Да канца года па ўсёй краіне узнікне 20 такіх месцаў. “Акно жыцця” павінна хаця б часткова прадухіліць няшчасце дзіцяці і маці, у якіх не склаўся лёс. Мама, якая пакідае малыша, застаецца ананімнай і ніхто не спрабуе яе знайсці. “Акно жыцця” бяспечнае: яно абаграваецца і мае вентыляцыю. Пасля таго, як яго адчыняць, уключаецца сігналізацыя, якая выклікае манашак. Малое неадкладна вязуць у шпіталь у дзіцячае аддзяленне, дзе яно праходзіць комплекснае абследаванне. Пра далейшы лёс немаўляці вырашае суд і ўстановы па ўсынаўленні/удачарэнні. Дзеці вельмі хутка знаходзяць новых бацькоў. У Варшаве у Доме манашак-францішканак сям’і Марыі “акно жыцця” дзейнічае з леташняга 6 снежня. Першае дзіця, якое было ў ім пакінутае, – хлопчык Зыгмунт, ужо мае новую сям’ю. А 5 лютага ў акно трапіла дзяўчынка, разам з якой знойдзены аркуш з пазначаным днём народзін – 31 студзеня. |
Добрага часу сутак, паважаныя радыёслухачы! Адразу на пачатку хачу падзякаваць ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю. Лістоў нямала, таму ўтварылася чарга. І не малая! Сёння я пачну нашу радыёсустрэчу з працягу вялікага і цікавага ліста Бярнарда Пакульніцкага, нашага слухача з Менскай вобласці. Крыху пазней я агучу варункі нашага рэдакцыйнага конкурсу. Таму раю прыгатаваць паперу, аловак ці асадку. Спадар Пакульніцкі піша: “...спецыялісты ў галіне атамнай энергетыкі сцвярджаюць, што няма бяспечнага ўзроўню радыяцыі для чалавечага арганізма, які б нізкі ён не быў. Згодна з даследаваннямі, праведзенымі ведамствам радыяцыйнай бяспекі ў Нямеччыне, захворванні лейкеміяй сярод дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў сустракаецца тым часцей, чым бліжэй яны пражываюць да адной з 16 дзеючых у краіне АЭС”. На гэтай невялікай вытрымцы спыню цытаванне працы нашага прыхільніка. Працяг – на будучым тыдні. У апошнія тыдні некалькі дзесяткаў слухачоў атрымалі “Польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Некаторыя з нашых прыхільнікаў адгукнуліся на гэта.
|
Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі высока ацаніў дзейнасць польскіх даследчыкаў і ўзнагародзіў 13 вынаходніц. Яны адзначаны за вялікія дасягненні ў прапагандзе нацыянальнай навуковай думкі. “Мы – таленавіты народ. І я думаю, што мы павінны гэта выкарыстоўваць нашмат лепей, чым дагэтуль”, – адзначыў кіраўнік краіны. Вучоныя, якія сабраліся ў Прэзідэнцкім палацы падказвалі, як гэтае можна зрабіць. Інжынер Зоф’я Пакорска сказала: “Мы павінны вярнуцца да таго, што было ў ІІ Рэчы Паспалітай. Віце-прэм’ер Квяткоўкі з’яўляўся вучоным, прэзідэнт Масціцкі таксама быў навукоўцам. Прэзідэнт і прэм’ер не абавязкова мусяць рабіць вынаходніцтвы, але павінны іх падтрымліваць”. Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэзідэнт Лех Качыньскі нагадаў, што адзіную ў гісторыі Нобелеўскую прэмію ў галіне навукі атрымала полька – Марыя Складоўская-Кюры. |
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя сябры! Мікалай Рыбакоў, жыхар Копысі, што на Віцебшчыне, прыслаў ліст, у якім закрануў некалькі грамадскіх праблем. У полі зроку слухача – дэвальвацыя беларускай валюты, барацьба за цвярозасць. Спынюся на апошняй. На думку спадара Рыбакова, змаганне са злоўжываннем алкагольнымі напоямі не мае сэнсу: людзі ўсё роўна знаходзяць выйсце. Асабліва на мяжы двух абласцей. Слухач прыводзіць наступны прыклад: “... у пасёлку Копысь 6 і 13 лютага былі... дні цвярозасці, забаранілі гандаль гарэлачнымі напоямі. Дык мясцовыя жыхары хто праз мост, хто па лёду праз раку Дняпро пацягнуліся ў “прэзідэнцкую” краму ў вёсцы Александрыя”. Калі ж у Магілёўскай вобласці бываюць дні цвярозасці, то землякі беларускага прэзідэнта бягуць атаварвацца ў Копысь, якая знаходзіцца на Віцебшчыне. Напрыканцы свайго ліста спадар Рыбакоў з сумам канстатуе: “Знікла ў Беларусі паняцце “талака”. Цяпер кожны сам за сябе. Шкада. Але ж рана ці позна адбудзецца адраджэнне традыцый, фальклору, культуры”. Слухач перакананы, што маленькія ўсходы ўжо з’яўляюцца. Цалкам згодны з гэтым меркаваннем. |
Полькі маюць абмежаваны доступ да ўлады. На гэта гавораць вынікі даследавання, праведзенага па замове офіса Еўрапейскага парламента. Згаданая выснова адносіцца да выбараў ўсіх узроўняў улады, а не толькі кампаніі ў Еўрапарламент. Прафесарка Рэната Семеньска з Варшаўскага універсітэта тлумачыць, што ўсё гэта залежыць ад спісаў, якія фармуюцца выбарчымі камітэтамі. Калі яны складаюцца, з прычыны забабонаў і стэрэатыпаў жаночы пол дыскрымінуецца: “Жанчыны рэдка трапляюць у спісы кандыдатаў і яшчэ радзей яны апынаюцца на першых месцах. А звыш траціны галасоў прыпадае на першыя тры радкі. Такім чынам, калі жанчын увогуле няшмат, а на першых месцах – іх надзвычай мала, то яны, па сутнасці, не маюць аніякіх шанцаў”. |
В сегодняшней Польше Международный женский день многие поверхностно считают праздником, канувшим в прошлое вместе с коммунизмом. Однако общественные организации в канун и в сам день 8 Марта проводят разного рода мероприятия, связанные с борьбой за равноправие полов. Тему Международного женского дня не обошла и польская пресса.
Газета «Dziennik», утверждая, что польки по-прежнему зарабатывают меньше их коллег мужского пола, получают более низкие пенсии, месяцами ждут в очередях к врачам-специалистам, задается вопросом: как изменить эту неприглядную картину? И на основе социологических опросов публикует список проблем, которые требуют срочного решения. Во-первых, эффективная просемейная политика (не путать с социальной опекой), основанная не на пособиях, а на создании комфортных условий работающим мамам. Во-вторых, повышение пенсии по выслуге лет (в Польше пенсия женщины бывает вполовину меньше мужской, поскольку дамы заканчивают трудовую деятельность на 5 лет раньше). |
Несмотря на то, что среди деятелей «третьего сектора» в Польше заметно преобладают женщины, собственно женских организаций здесь мало. Об деятельности этих НГО рассказывает Дагмара Барановска, эксперт в Совете Европы по проблемам насилия над женщинами, ранее принимавшая участие в реализации неправительственных женских программ. Польское радио для заграницы: Как развивались и развиваются женские организации в Польше? Дагмара Барановска: Это, к сожалению, не так, как бы хотелось, красиво выглядит и развивается. Послевоенная история женских организаций в Польше невелика. В коммунистический период не существовало практически ничего, кроме Союза польских женщин и Кружков деревенских хозяек. В восьмидесятые годы что-то уже начало пробуждаться в женщинах – параллельно с подпольным движением против коммунистических властей. В Варшаве и Кракове зародилось польское феминистское движение, в котором участвовали образованные и осознающие свои права женщины. |
Шчыра вітаю вас, паважаныя сябры! Сёння, напярэдадні Міжнароднага дня жанчын, дазвольце сардэчна павіншаваць нашых слухачак з гэтым прыгожым святам і пажадаць цудоўнага веснавога настрою, сонечных усмешак, цеплыні пачуццяў. Адным словам, з Восьмым сакавіка! З нагоды гэтага цудоўнага свята абвяшчаецца конкурс. Ён будзе працягвацца да канца вясны. А цяпер умовы конкурсу. Калі ласка, назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня бягучага года на віцебскую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы конкурсу атрымаюць цікавыя прызы. Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не перажывайце. Умовы яшчэ раз прагучаць у наступных двух перадачах “Рэдакцыйнай пошты”. Апроч таго, інфармацыя пра конкурс размешчана на сайтах нашага спонсара ўзнагародаў – міжнароднай праграмы “Крок да роўнасці”: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. |
|
|
Статыстыка |
|
|