Для дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў Еўрапейская камісія ладзіць конкурс малюнкаў на тэму гендэру. Юным мастакам прапануюць адлюстраваць на аркушы А4 сваё бачанне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Удзел дзяцей у конкурсе стане сведчаннем творчага таленту, энтузіязму і замацавання ў свядомасці панятку “гендэр”.
Першы тур мастацкага спаборніцтва адбудзецца ў Кіеве. Тут будуць вызначаныя дзесяць найлепшых работ з Беларусі ды Украіны, якія прымуць удзел у фінальным міжнародным этапе ў Бруселі (Бельгія).
Каб паўдзельнічаць у рэгіянальным адборачным туры, трэба да 30 красавіка прыслаць творчыя працы на адрас: Представництво Європейської комісії, вул. Круглоуніверситетська, 10, м. Київ, 01024, Україна. Работы неабходна адпраўляць у канвертах з паметкай “Конкурс малюнкаў”.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы творчага спаборніцтва можна знайсці на нашым сайце ў раздзеле “
Абвесткі”.