У Арменіі агучаны агульныя тэндэнцыі развіцця сям’і. Як паведаміла журналістам начальніца аддзела перапісу і дэмаграфіі Нацыянальнай статыстычнай службы (НСС) Карыне Куюмджан, летась у краіне было зарэгістравана 18773 шлюбы, што на 1,7% больш, чым пазалетась, і на 3, 7% больш, чым у 2007 годзе. За леташні перыяд у Арменіі зарэгістравана 2929 разводаў. У параўнанні з 2008 годам гэты паказчык скараціўся на 6%.
Па словах члена Навукова-грамадскай рады НСС, сацыёлага Агарона Адыбекяна, павысіўся сярэдні ўзрост нявест і жаніхоў. Раней першым было 20 – 22 гады, а другім – 22 – 24. Сёння, у асноўным, дзяўчыны выходзяць замуж у 24 гады, а хлопцы жэняцца пасля 25. "У гэтым узросце мужчын менш, чым жанчын, таму назіраецца павелічэнне колькасці незамужніх дзяўчат”, – сказаў Адыбекян. Па яго словах, як паказваюць даследаванні, сямейныя пары ў большасці выпадкаў распадаюцца пасля 20 гадоў шлюбу. На думку сацыёлага, адна з асноўных прычын разводаў – умяшанне трэцяй асобы ў жыццё мужа і жонкі, адсутнасць агульных інтарэсаў і ўласнай кватэры.