Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 17:45

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Март » 07
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што ў краіне ў апошнія гады павялічваецца сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў шлюб. Як адзначыў начальнік кіравання па працы з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі Белстата Віктар Міхно, такая тэндэнцыя характэрна для шматлікіх еўрапейскіх дзяржаў.
Маладыя людзі не спяшаюцца злучаць сябе шлюбнай сувяззю. "Так, у 2009 годзе сярэдні ўзрост беларускіх нявест склаў 24,2 гады (у 2008 – 23,9 гады, у 2007 – 23,8, а ў 2000 – 22,8 гады)”, – распавёў прадстаўнік статыстычнага ведамства.
На думку спецыялістаў, павелічэнне сярэдняга ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 847 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын 8 Сакавіка. "Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы выяўляеце свае лепшыя рысы – дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Дзякуючы вам нястомна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт”, – гаворыцца ў віншаванні беларускага лідэра.
"Няхай і ў далейшым вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю большаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі. Радасці вам і здароўя, паразумення і згоды ў сям’і, дастатк ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 770 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

З амаль 3 тысяч бытавых злачынстваў, здзейсненых у 2009 годзе ў Беларусі, каля 2,3 тысяч звязаныя з гвалтам у дачыненні да жанчын, – паведаміла старшы інспектар Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Сакалоўская на прэс-канферэнцыі ў Менску.
"Праблема ў тым, што на сёння жанчыны не навучыліся адкрыта казаць пра тое, што ў сям’і не ўсё добра. Супрацоўнікі МУС часцей за ўсё даведваюцца пра праблемы ў сям’і, калі злачынства ўжо здзейснена, ад суседзяў, медыкаў”, – паясніла супрацоўніца Міністэрства ўнутраных спраў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net< ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 756 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Улады японскай прэфектуры Гіфу сталі раздаваць маладым татам даведнік пра тое, як дапамагаць сваім жонкам падчас цяжарнасці і даглядаць за нованароджаным малым, каб аблегчыць працу маладой мамы.
Гэтая кніга для мужчын падобная да даведніка па цяжарнасці і здароўю малышоў, які распаўсюджваецца па ўсёй Японіі і раздаецца будучым мамам.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 692 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

У беларускай журналістыкі – жаночы твар. Аб гэтым заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў другога рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года”, які зладзіла грамадскае аб’яднанне "Беларускі саюз жанчын”.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі аказвала падтрымку конкурсу, ідэя яго правядзення была адобрана кіраўніком дзяржавы.
Паводле слоў Ліліі Ананіч, большасць студэнтаў факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і большасць журналістаў у беларускіх сродках масавай інфармацыі – жанчыны. Яны і склада ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 683 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.