|
Галоўная » 2010 » Март » 10
Восьмага сакавіка ў многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. У некаторых дзяржавах ён абвешчаны нацыянальным святам. У іншых – днём барацьбы за раўнапраўе жанчын. Першы Дзень салідарнасці работніц прайшоў у 1909 годзе ў ЗША. У 1911 годзе больш за мільён жанчын і мужчын Аўстра-Венгрыі, Германіі, Даніі і Швейцарыі ўдзельнічалі ў дэманстрацыях з нагоды першага Міжнароднага жаночага дня. У сённяшніх ЗША ён не ўваходзіць у лік папулярных святаў, хоць цэлы шэраг грамадскіх арганізацый адзначае прагрэс, дасягнуты жанчынамі ў сацыяльнай і іншых сферах. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе выпусціла заяву, у якой адзначаецца, што "трывалы мір і стабільнасць могуць быць забяспеч
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
864
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
|
У Данецкай вобласці ў цяперашні час жанчыны складаюць 54,6% усяго насельніцтва рэгіёну: на 1 тысячу жанчын прыпадае 831 мужчына. Агульная колькасць насельніцтва Данеччыны на пачатак 2010 года склала 4 мільёны 466 тысяч 700 чалавек. Паводле дадзеных галоўнага ўпраўлення статыстыкі Данецкай вобласці, працягласць жыцця жанчын у рэгіёне ў сярэднім дасягае 73 гадоў, што на 13 гадоў больш за працягласць жыцця мужчын. Статыстыкі адзначылі, што жанчыны з’яўляюцца эканамічна актыўнай часткай грамадства і складаюць больш за палову (52%) усіх тых, хто працуе ў эканоміцы вобласці. У аблстатупраўленні канстатавалі, што, нягледзячы на тое, што жанчыны і мужчыны атрымліваюць ва Украіне роўную аплату за аднол
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
661
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
|
Восьмага сакавіка ў Беларусі быў святочны дзень. Гучалі віншаванні жанчынам, якіх у краіне больш, чым мужчынаў. Прадстаўніцы жаночага полу атрымлівалі падарункі і кветкі. Але адзначэнне свята 8 сакавіка першапачаткова было днём барацьбы жанчын за свае правы. Мінула 100 гадоў, і пра гэта ў Беларусі ўжо мала хто памятае. Аднак барацьба за правы застаецца актуальнаю.
8 сакавіка 1857 года ў Нью-Йорку адбылася маніфестацыя работніц швачных і абутковых фабрык, якія патрабавалі 10-гадзіннага працоўнага дня і роўнага заробку з мужчынамі. Жанчыны тады працавалі па 16 гадзін, а мужчынам ужо ўдалося дамагчыся дзесяцігадзіннага працоўнага дня. У 1910 годзе на Міжнароднай канферэнцыі сацыялістак у Капен
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
775
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
|
Міжнародны жаночы дзень стаў нагодай, каб звярнуць увагу на праблемы жанчын у розных частках свету, напрыклад, паспрабаваць абвергнуць стэрэатыпы, абагульненні і няправільныя ўяўленні аб мусульманках. Амерыканскі крытык Фаціме Фахрэй лічыць, што, на жаль, гэтыя стэрэатыпы не сыходзяць: "Існуе ўстойлівае ўяўленне аб тым, што мусульманкі з’яўляюцца прыгнечанымі ахвярамі і жанчын у ісламе ўсё часцей прадстаўляюць як небяспечных фурый, якія вядуць падрыўную дзейнасць”.
Фахрэй – рэдактарка сайта "Агляд ісламскіх мас-медыя”, на якім мусульманкі абмяркоўваюць свой імідж у СМІ і поп-культуры, – распавядае аб адным паказальным прыкладзе са Швейцарыі: "Падчас кампаніі за забарону будаваць мінарэты з’
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
821
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
|
У Беларусі сярод дзяржаўных служачых усіх узроўняў кіравання 67,4% складаюць жанчыны. Як правіла, яны займаюць пасады галоўных, вядучых і іншых спецыялістаў. Пра гэта паведаміў Віктар Міхно з Белстата. А вось сярод першых асоб рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іх намеснікаў толькі 19,6% жанчын. У Беларусі "жаночы твар” маюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, установаў культуры, фінансаў, крэдытавання і страхавання, адукацыі ды аховы здароўя. Жанчыны складаюць ад 73,9% да 85,7% персаналу ў гэтых галінах. Сярод выкладчыкаў школ традыцыйна пераважаюць настаўніцы. На жаль, жаночы пол дамінуе і ў структуры беспрацоўных. На 1 студзеня 2010 года на ўліку па бе
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
897
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
|
У дакладзе Міжнароднага бюро працы (МБП), які мае назву "Жанчыны на рынку працы: дасягненні і праблемы”, адзначаецца, што гендэрныя забабоны глыбока ўкараніліся ў грамадстве і на рынку працы. Даклад МБП сведчыць: з 1980 па 2008 год эканамічная актыўнасць жанчын на рынку працы ўзрасла з 50,2 да 51,7 працэнта, а актыўнасць мужчын крыху знізілася – з 82 да 77,7 працэнта. У выніку гендэрны разрыў па гэтым паказчыку скараціўся з 32 да 26 працэнтных пунктаў. Рост актыўнасці жанчын на рынку працы адзначаны ў большасці рэгіёнаў планеты. Пры гэтым узрасла доля жанчын сярод наёмных работнікаў – з 42,8 працэнта ў 1999 годзе да 47,3% летась, а іх доля сярод работнікаў з нестабільнай занятасцю за той ж
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
731
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
|
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун павіншаваў усіх жанчын свету з Міжнародным жаночым днём і заклікаў актывізаваць намаганні, каб гарантаваць роўныя правы абодвух палоў ва ўсіх краінах. "Чарнобыль і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын маюць асноватворнае значэнне для выканання глабальнай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – забеспячэння раўнапраўя і павагі годнасці ўсіх”, – гаворыцца ў пасланні генеральнага сакратара, распаўсюджаным у штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку. Пан Гі Мун звярнуў увагу на значны прагрэс па забеспячэнні правоў жанчын, дасягнуты за апошнія дзесяцігоддзі. Паводле яго слоў, большасць дзяўчынак у свеце атрымліваюць адукацыю, для ўсё большай колькасці ж
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
701
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2010
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Март 2010 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|