Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 07.11.2024, 10:13

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Март » 7 » Беларускі ўсё пазней выходзяць замуж
Беларускі ўсё пазней выходзяць замуж
09:03
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што ў краіне ў апошнія гады павялічваецца сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў шлюб. Як адзначыў начальнік кіравання па працы з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі Белстата Віктар Міхно, такая тэндэнцыя характэрна для шматлікіх еўрапейскіх дзяржаў.
Маладыя людзі не спяшаюцца злучаць сябе шлюбнай сувяззю. "Так, у 2009 годзе сярэдні ўзрост беларускіх нявест склаў 24,2 гады (у 2008 – 23,9 гады, у 2007 – 23,8, а ў 2000 – 22,8 гады)”, – распавёў прадстаўнік статыстычнага ведамства.
На думку спецыялістаў, павелічэнне сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюб звязана з тым, што будучыя маладыя перад вяселлем імкнуцца як мага лепш уладкаваць будучае сямейнае жыццё: атрымаць адукацыю і прайсці прафесійную падрыхтоўку, часта сумяшчаючы яе з працоўнай дзейнасцю.
Па дадзеных Белстата, павялічыўся і сярэдні ўзрост маці пры з’яўленні на свет яе першынца. Цяпер ён складае 24,6 гады (25 гадоў – у гараджанак і 23,1 – на вёсцы). Яшчэ ў 2000 годзе гараджанкі нараджалі ў першы раз у 23,6 гады, а жыхаркі сельскай мясцовасці – у 22,2 гады (у сярэднім па краіне – у 23,3 гады).
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.telegraf.by
Категория: Навіны | Просмотров: 840 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.