Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 17:49

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Март » 10 » Да гендэрнай роўнасці на рынку працы пакуль яшчэ вельмі далёка
Да гендэрнай роўнасці на рынку працы пакуль яшчэ вельмі далёка
08:25
У дакладзе Міжнароднага бюро працы (МБП), які мае назву "Жанчыны на рынку працы: дасягненні і праблемы”, адзначаецца, што гендэрныя забабоны глыбока ўкараніліся ў грамадстве і на рынку працы.
Даклад МБП сведчыць: з 1980 па 2008 год эканамічная актыўнасць жанчын на рынку працы ўзрасла з 50,2 да 51,7 працэнта, а актыўнасць мужчын крыху знізілася – з 82 да 77,7 працэнта. У выніку гендэрны разрыў па гэтым паказчыку скараціўся з 32 да 26 працэнтных пунктаў.
Рост актыўнасці жанчын на рынку працы адзначаны ў большасці рэгіёнаў планеты.
Пры гэтым узрасла доля жанчын сярод наёмных работнікаў – з 42,8 працэнта ў 1999 годзе да 47,3% летась, а іх доля сярод работнікаў з нестабільнай занятасцю за той жа перыяд знізілася з 55,9% да 51,2 працэнта.
Сара Элдэр, супрацоўніца аддзела тэндэнцый занятасці Міжнароднай арганізацыі працы і кіраўнічка аўтарскай групы дакладу МБП, заявіла: "Мы па-ранейшаму бачым, што жанчыны часцей, чым мужчыны, вымушаны згаджацца на нізкааплатную і небяспечную працу. Прычына заключаецца ў тым, што ў іх няма іншых магчымасцяў занятасці альбо ў тым, што такая работа дазваляе ім спалучаць працу і сямейныя абавязкі. Мужчыны з падобнымі цяжкасцямі не сутыкаюцца”.
Элдэр лічыць, што "неабходна дабівацца больш дынамічных гендэрных паляпшэнняў у сферы працы і заняткаў, і гэтая задача можа быць ажыццёўлена”.
Глабальны эканамічны крызіс спачатку закрануў сектары эканомікі, дзе пераважаюць мужчыны (фінансы, вытворчасць і будаўніцтва), аднак затым крызіс распаўсюдзіўся і на іншыя галіны, дзе працуюць у асноўным жанчыны, у тым ліку на сферу паслуг.
Паводле ацэнак МАП, беспрацоўе сярод жанчын у свеце ўзрасло з 6 працэнтаў у 2007 годзе да леташніх 7%. Гэта крыху больш, чым такі ж паказчык сярод мужчын: з 5,5 да 6,3 адсотка.
 
Юрый Сцяпанаў
Категория: Навіны | Просмотров: 742 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.