У Данецкай вобласці ў цяперашні час жанчыны складаюць 54,6% усяго насельніцтва рэгіёну: на 1 тысячу жанчын прыпадае 831 мужчына. Агульная колькасць насельніцтва Данеччыны на пачатак 2010 года склала 4 мільёны 466 тысяч 700 чалавек.
Паводле дадзеных галоўнага ўпраўлення статыстыкі Данецкай вобласці, працягласць жыцця жанчын у рэгіёне ў сярэднім дасягае 73 гадоў, што на 13 гадоў больш за працягласць жыцця мужчын.
Статыстыкі адзначылі, што жанчыны з’яўляюцца эканамічна актыўнай часткай грамадства і складаюць больш за палову (52%) усіх тых, хто працуе ў эканоміцы вобласці.
У аблстатупраўленні канстатавалі, што, нягледзячы на тое, што жанчыны і мужчыны атрымліваюць ва Украіне роўную аплату за аднолькавую працу, сярэднемесячная заработная плата занятых у эканоміцы жанчын за 2009 год склала 1650 грыўняў, што амаль на 1 тысячу грн., або на 37%, менш, чым сярэдняя зарплата мужчын. Гэта звязана са структурнымі адрозненнямі ў занятасці мужчын і жанчын па відах дзейнасці.
Удзельная вага жанчын вышэй у галінах з нізкім узроўнем аплаты працы. У прамысловасці, будаўніцтве, на транспарце многія прафесіі з больш высокім заробкам традыцыйна з’яўляюцца выключна мужчынскімі. Да таго з-за розных прычын жанчынам не заўсёды ўдаецца дасягаць у сваёй кар’еры верхніх прыступак.
Статыстыкі са шкадаваннем адзначаюць, што жанчыны часцей, чым мужчыны, падвяргаюцца рызыцы страціць працу. У ліку афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных 60% – прадстаўніцы жаночага полу. Калі ў агульнай колькасці прынятых у 2009 годзе на працу ўдзельная вага жанчын склала 39%, то сярод звольненых па скарачэнні штатаў – 50%.
У той жа час у аблстатупраўленні падкрэслілі, што жанчыны ў Данецкай вобласці не саступаюць мужчынам па ўзроўню адукацыі, а ў многіх выпадках і пераўзыходзяць іх. Сярод жанчын, занятых у эканоміцы, доля дыпламаваных спецыялістаў складае 59%, а ў агульнай колькасці мужчын – 44%. Пры гэтым поўную вышэйшую адукацыю маюць звыш чвэрці працуючых жанчын і пятая частка – мужчын.