Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун павіншаваў усіх жанчын свету з Міжнародным жаночым днём і заклікаў актывізаваць намаганні, каб гарантаваць роўныя правы абодвух палоў ва ўсіх краінах.
"Чарнобыль і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын маюць асноватворнае значэнне для выканання глабальнай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – забеспячэння раўнапраўя і павагі годнасці ўсіх”, – гаворыцца ў пасланні генеральнага сакратара, распаўсюджаным у штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку.
Пан Гі Мун звярнуў увагу на значны прагрэс па забеспячэнні правоў жанчын, дасягнуты за апошнія дзесяцігоддзі.
Паводле яго слоў, большасць дзяўчынак у свеце атрымліваюць адукацыю, для ўсё большай колькасці жанчын адчыняецца доступ да кіравання дзяржаўнымі і прадпрымальніцкімі структурамі. Акрамя таго, адзначыў генеральны сакратар, "расце колькасць краін, дзе дзейнічаюць законы, накіраваныя на ахову палавога і рэпрадуктыўнага здароўя і на заахвочванне гендэрнай роўнасці”.
Тым не менш, трэба яшчэ нямала зрабіць. "Па-ранейшаму незвычайна высокі паказчык мацярынскай смяротнасці, занадта малая колькасць жанчын мае доступ да паслуг па планаванні сям’і, а праблема гвалту ў адносінах да жанчын – гэта ганьба”, – адзначаецца ў пасланні.
Генеральны сакратар ААН таксама выказаў занепакоенасць такімі згубнымі для жанчын з’явамі, як "раннія і гвалтоўныя шлюбы, так званыя "забойствы ў імя гонару”, сексуальны здзек і гандаль маладымі жанчынамі і дзяўчынкамі”.
Цяперашні, 2010 год, абвешчаны ў ААН годам Мэтаў развіцця тысячагоддзя, сярод якіх – забеспячэнне роўнасці полаў, а таксама паляпшэнне становішча жанчын і мацярынскага здароўя.