У беларускай журналістыкі – жаночы твар. Аб гэтым заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў другога рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года”, які зладзіла грамадскае аб’яднанне "Беларускі саюз жанчын”.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі аказвала падтрымку конкурсу, ідэя яго правядзення была адобрана кіраўніком дзяржавы.
Паводле слоў Ліліі Ананіч, большасць студэнтаў факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і большасць журналістаў у беларускіх сродках масавай інфармацыі – жанчыны. Яны і складаюць аснову працоўных калектываў рэдакцый.
Што датычыцца лаўрэатаў і пераможцаў конкурсу "Жанчына года”, то гэтыя "нашы сучасніцы дастойныя лепшых старонак глянцавых часопісаў і газет”, лічыць Лілія Ананіч.