Галоўная » 2010»Март»7 » Лукашэнка павіншаваў беларусак з 8 Сакавіка
Лукашэнка павіншаваў беларусак з 8 Сакавіка
09:02
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын 8 Сакавіка. "Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы выяўляеце свае лепшыя рысы – дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Дзякуючы вам нястомна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт”, – гаворыцца ў віншаванні беларускага лідэра. "Няхай і ў далейшым вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю большаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі. Радасці вам і здароўя, паразумення і згоды ў сям’і, дастатку дома і поспеху. Будзьце шчаслівымі і каханымі!” – пажадаў Лукашэнка.