Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 18:09

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Март » 10 » Ніна Стужынская: трэба вярнуцца да першапачатковага сэнсу 8 Сакавіка
Ніна Стужынская: трэба вярнуцца да першапачатковага сэнсу 8 Сакавіка
08:35
Восьмага сакавіка ў Беларусі быў святочны дзень. Гучалі віншаванні жанчынам, якіх у краіне больш, чым мужчынаў. Прадстаўніцы жаночага полу атрымлівалі падарункі і кветкі. Але адзначэнне свята 8 сакавіка першапачаткова было днём барацьбы жанчын за свае правы. Мінула 100 гадоў, і пра гэта ў Беларусі ўжо мала хто памятае. Аднак барацьба за правы застаецца актуальнаю.
8 сакавіка 1857 года ў Нью-Йорку адбылася маніфестацыя работніц швачных і абутковых фабрык, якія патрабавалі 10-гадзіннага працоўнага дня і роўнага заробку з мужчынамі. Жанчыны тады працавалі па 16 гадзін, а мужчынам ужо ўдалося дамагчыся дзесяцігадзіннага працоўнага дня.
У 1910 годзе на Міжнароднай канферэнцыі сацыялістак у Капенгагене Клара Цэткін выступіла з прапановаю аб святкаванні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка. Гэта прагучала заклікам да ўсіх жанчын свету ўключыцца ў барацьбу за раўнапраўе.
Апроч Беларусі, сярод краін СНД Міжнародны жаночы дзень зараз адзначаецца ў Азербайджане, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Расіі, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне. Ва Узбекістане 8 сакавіка – Дзень маці, а ў Арменіі свята мацярынства і прыгажосці будзе 7 красавіка.
У Беларусі на 1000 мужчын прыходзіцца 1146 жанчын. Дыспрапорцыя назіраецца ў сталым узросце.
Жанчыны жывуць даўжэй, нягледзячы на тое, што праблемаў у іх хапае. Сустаршыня Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская ведае гэтыя клопаты: "20 лютага ў нас была канферэнцыя, прысвечаная змаганню з ракам малочнай залозы, дык было цяжка знайсці СМІ, якія б захацелі асвятляць гэтую праблему. Жанчыны цікавыя толькі прыгожыя, здаровыя, гламурныя... Калі ўжо святкаваць, дык трэба вярнуцца да першапачатковага сэнсу – дзень змагання за правы. Каб грамадства звярнула ўвагу на праблемы. У нас патрыярхатнае грамадства. Жанчыны заслугоўваюць таго, каб быць на ўзроўні прыняцця рашэнняў. Нас выштурхоўваюць на "сацыялку”, а там, дзе дзеляць грошы, нас няма. Калі ўзяць 10 сем’яў у Беларусі, дык 9 з іх трымаецца на жанчынах”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 788 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.