Колькасць жыхарак Францыі, якія хаваюцца за паранджой, рэзка ўзрасла. Яшчэ некалькі гадоў назад іх было не больш за 300 – 400 чалавек. Зараз прыкладна дзве тысячы.
Салафісты, якія прапаведуюць рыгарыстычнае прытрымліванне запаведзяў Магамета, настойліва рэкамендуюць жанчынам насіць паранджу. Маўляў, гэтая вопратка засцерагае сапраўдную мусульманку ад непрыстойных позіркаў. У выніку ў Францыі расце колькасць жанчын, якія хаваюць свой твар за паранджой.
У апошнія гады ісламскі інтэгрызм значна вырас у Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Нідэрландах. На вуліцах з’явілася больш жанчын у паранджы. І гэта выклікае антаганізм. Напрыклад, у Бельгіі вырасла колькасць нападаў на жанчын у паранджы. Каб пазбегнуць падобных крайнасцяў, у Францыі ўсё гучней раздаюцца галасы за прыняцце закона, які забараняе насіць гэтую вопратку ў публічных месцах. Як лічаць эксперты, яе трэба забараніць не толькі ў школах і бальніцах, але з-за частай праверкі дакументаў і ў грамадскім транспарце.