Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 26.04.2024, 18:40

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 131-140
Страницы: « 1 2 ... 12 13 14 15 16 17 »

Праблемам гендэрнай роўнасці былі прысвечаныя некалькі дыскусійных паседжанняў Віцебскага жаночага клуба. Сярод іншага, жанчынам раcтлумачылі, што такое “гендэрная збалансаванасць ў адзенні”.
Кіраўніца жаночага клуба Святлана Дуброўская лічыць, што праблемы гендэрнай няроўнасці, існаванне большасці з якіх беларускае грамадства пакуль не ўсведамляе, можна вырашыць і “зваротнымі” метадамі. Гэта значыць, што чалавек, які ўмее апранацца, арыентуючыся на свой асабісты камфорт, а не на тое, якім яго жадае бачыць грамадства, пачынае адчуваць сябе найперш асобай, а потым ужо жанчынай ці мужчынам.
Дуброўская: “Гендэрна збалансаванае адзенне дапамагае чалавеку адчуваць сабе камфортна, яно не падкрэслівае сексуальную прыналежнасць, месца, якое займае чалавек у сацыяльнай іерархіі. Гэта камфортнае і якаснае адзенне, якое дапамагае чалавеку жыць, а не накладвае на яго абавязкі”.
На дыскусійныя паседжанні былі запрошаныя педагогі, студэнты, псіхолагі, журналісты, хатнія гаспадыні.
Прэса аб праграме | Просмотров: 722 | Author: Ядвіга Сташэўская | Добавил: viator | Дата: 20.10.2008 | Комментарии (0)

1 кастрычніка 2008 года ў Польшчы ўвойдзе ў дзеянне новы закон. Ён дазваляе мясцовым уладам уносіць у агульнадзяржаўны рэестр даўжнікоў чалавека, які шэсць месяцаў не плаціць аліменты.
Грамадзянін, зафіксаваны ў гэтым пераліку, не будзе карыстацца даверам у банкаў і ў фірмах, якія прадаюць тавары ў растэрміноўку. Такім чынам, ён не зможа атрымаць крэдыт, набыць сотавы тэлефон па абанементу ды скарыстацца шмат якімі іншымі паслугамі.
Паводле польскага заканадаўства, у агульнанацыянальны спіс даўжнікоў можа трапіць асоба, якая не разлічылася па крэдыту, не заплаціла штраф альбо мае нейкія іншыя даўгі перад фірмамі.
Польскі досвед | Просмотров: 818 | Добавил: viator | Дата: 15.10.2008 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, паважанае спадарства!
Як я і абяцаў у адным з апошніх выпускаў нашай рубрыкі, сёння прагучыць аналіз рапартаў аб прыёме перадач Беларускай рэдакцыі.
Але перш, чым перайсці да гэтага агляду, дазволю сабе пералічыць імёны і прозвішчы тых, хто напісаў на Польскае радыё. На беларускамоўныя перадачы адгукнуліся нашыя сталыя сябры з Менска Вітальд Грышкевіч і Вітаўт Мартыненка. З Пінскага раёна прыйшоў ліст ад Аляксандра Смольскага. Наша даўняя слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч прыслала пісьмо. Чарговы допіс пошта даставіла з Барысава ад Алеся Шустоўскага. У рэдакцыю прышлі новыя рапарты ад Сяргея Магонава з Кобрына і Яўгеніі Цюркінай з Магілёва. Паступіла таксама карэспандэнцыя ад віцябляніна Валерыя Ганчарэнкі. З Буда-Кашалёўскага раёна двойчы адпраўляў свае допісы Сяргей Балбасаў. Аднавіў перапіску з Беларускай рэдакцыяй жыхар Ліды Алесь Жалкоўскі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 685 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 11.10.2008 | Комментарии (0)

У артыкуле “Хто для цябе з’яўляецца аўтарытэтам? Мая маці” штодзённая газета “Dziennik” напісала пра апошнія даследаванні навукоўцаў аб аўтарытэтах ў польскім моладзевым асяроддзі. Сёння самым галоўным чалавекам для маладых палякаў з’яўляецца маці, наступнымі ідуць дзяўчына альбо хлопец і бацька. Гэтыя дадзеныя выклікалі здзіўленне ў экспертаў, бо яшчэ некалькі гадоў таму найбольшай павагай сярод моладзі карысталіся зоркі з вокладак газет і тэлеэкранаў.
Гэтае даследаванне сярод вучняў сярэдніх і старшых класаў польскіх школаў было праведзена сацыёлагамі  Сілезскага цэнтра сацыяльнай палітыкі. Вучоныя задалі моладзі наступнае пытанне: хто з’яўляецца для вас аўтарытэтам і да чыёй думкі вы найбольш прыслухоўваецеся ў штодзённым жыцці? Самую высокую ацэнку ў моладзі атрымала маці – 4,3 балы з пяці магчымых.
Польскі досвед | Просмотров: 776 | Добавил: viator | Дата: 05.10.2008 | Комментарии (0)

 
 
Добры дзень, дарагія слухачы!
Час ляціць імгненна. Здавалася: толькі нядаўна абвясцілі ўмовы гендэрнага конкурсу, а вось ужо і набліжаецца дата ягонага завяршэння – 31 кастрычніка. Часу засталося не так шмат. Таму, калі ласка, скарыстайцеся найбліжэйшымі тыднямі, каб заваяваць цікавыя ўзнагароды.
Нагадаю, што чарговы конкурс Беларускай службы ладзіцца нашай рэдакцыяй ды выканаўцамі міжнароднай  праграмы “Крок да роўнасці”. Мы прапаноўваем  вам, шаноўныя слухачы, адказаць на пытанне і паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве. Конкурс тычыцца гендэрнай тэматыкі, гэта значыць, становішча мужчын і жанчын у грамадстве.
Матэрыялы па гэтай праблематыцы неаднаразова гучалі ў беларускамоўных перадачах Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, нашы журналісты, у адмысловых сюжэтах шмат распавядалі пра сітуацыю жанчын у Польшчы і Беларусі. У навінах і аглядах прэсы бывае інфармацыя пра становішча з гендэрам у розных краінах. Напрыклад, тут прыгадваюцца паведамленні пра Аўстралію, Францыю ці Турцыю, якія прагучалі ў апошнія месяцы.
Прэса аб праграме | Просмотров: 695 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 04.10.2008 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, шаноўныя сябры!
Тыдзень назад я пачаў агучваць карэспандэнцыю, якая прыйшла ў першыя вераснёўскія тыдні.
У сённяшняй “Рэдакцыйнай пошце” працягну зачытваць і каментаваць лісты. Ці, дакладней, – як і ў мінулы раз – толькі адзін з іх. Бо на іншыя проста не хопіць часу! Ліст напісаны 7 верасня. Яго прыслаў Сяргей Магонаў з Кобрына, што ў Берасцейскай вобласці. Гэты слухач – наш даўні сябра. Таму прыемна, што ён адгукнуўся пасля адносна доўгага маўчання. Сардэчна дзякую нашаму пастаяннаму слухачу за ліст.
У ім спадар Магонаў піша: “Дасылаю гэтым разам рапарты аб прыёме ды некалькі заявак у “Канцэрт віншаванняў”.
Справаздачы аб чутнасці ў Кобрыне я прааналізую ў “Рэдакцыйнай пошце” 11 кастрычніка. У гэтым жа выпуску прагучаць водгукі слухачоў на прыём у іншых мясцінах. Думаю, будзе цікава параўнаць, як чуюцца перадачы нашай радыёстанцыі на кароткіх хвалях у розных рэгіёнах Беларусі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 713 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.09.2008 | Комментарии (0)

 
 
Добры дзень, паважаныя сябры!
У мінулай “Рэдакцыйнай пошце” я казаў пра вялікі стос карэспандэнцыі, што прыйшла ў першыя вераснёўскія тыдні.
Сёння, як і абяцаў, буду зачытваць і каментаваць лісты. Ці, дакладней, толькі адзін з іх – допіс нашай магілёўскай слухачкі Яўгеніі Цюркінай. Лісты іншых аўтараў пастараюся агучыць у найбліжэйшых выпусках “Рэдакцыйнай пошты”. Аналізаваць шматлікія рапарты буду ў адмысловай перадачы.
Нашая пастаянная слухачка Яўгенія Цюркіна напісала ў “Рэдакцыйную пошту”, што атрымала ад мяне чыстыя бланкі рапартаў аб прыёме.
Сапраўды, у апошнія тыдні мною высылаліся разнастайныя матэрыялы Польскага радыё для замежжа. І не толькі для спадарыні Цюркінай, але й на адрасы некаторых іншых нашых прыхільнікаў.
Прэса аб праграме | Просмотров: 723 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.09.2008 | Комментарии (0)

З 2009 года міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы намерана на два тыдні павялічыць дэкрэтны водпуск для мацярок, якія нарадзілі адно дзіця. Пазней будзе ўведзена магчымасць добраахвотнага падаўжэння дэкрэту на дадатковыя 6 тыдняў.
Прапанаваныя змены з задавальненнем успрымаюць трэд-юніёны. Ежы Лянгер з Незалежнага самакіруемага прафсаюза “Салідарнасць” (“Solidarność”) падкрэслівае, што прафаб’яднанне будзе падтрымліваць усе дзеянні на карысць сям’і. Паводле ягонага меркавання, большасць наймальнікаў мусіць паважаць права на дадатковую – хаця і неабавязковую частку – дэкрэтнага водпуску. Е. Лянгер: Гэтае рашэнне нагадвае японскае правіла. Яны там таксама маюць права на дадатковы дэкрэтны, але ён неабавязковы, і таму ім не карыстаюцца, баючыся страціць працу. Але я спадзяюся, што гэта будзе датычыць толькі часткі польскіх наймальнікаў, бо большасць з іх са зразуменнем адносіцца да гэтага пытання й будзе ставіцца да маладых жанчын так, як і ў дачыненні да сваёй сям’і.
Польскі досвед | Просмотров: 816 | Добавил: viator | Дата: 18.09.2008 | Комментарии (0)

Данное издание содержит результаты мониторингового исследования по проблеме домашнего насилия, проведенного в июле–декабре 2006 года Женским информационно-образовательным центром «Стимула» по инициативе Гендерной тематической группы организаций системы ООН.
 
 
Данное исследование явилось продолжением работ по проблемам домашнего насилия, начатых в 2001 году ЮНИФЕМ и ЮНФПА.
В рамках исследования авторами были проанализированы российские и зарубежные правовые документы, публикации по проблеме домашнего насилия, а также доступные статистические данные и информация о службах поддержки переживших домашнее насилие.
Праблема гвалту ў дачыненні да жанчын | Просмотров: 1072 | Добавил: viator | Дата: 15.09.2008 | Комментарии (0)

Гендерное равенство и расширение прав и возможностей женщин в России в контексте Целей Развития Тысячелетия.
Цели Развития Тысячелетия ООН представляют собой амбициозную программу по борьбе с бедностью и общему повышению уровня жизни, принятую 147 главами государств и представителями 191 страны, включая Российскую Федерацию, на Саммите Тысячелетия в сентябре 2000 года.
 
 
Цели Тысячелетия ООН в области развития, каждая из которых должна быть достигнута к 2015 году, включают: ликвидацию нищеты и голода, обеспечение всеобщего начального образования, поощрение равенства мужчин и женщин и расширение прав и возможностей женщин, сокращение детской смертности, улучшение охраны материнства, борьбу с ВИЧ/СПИДом, малярией и другими заболеваниями, обеспечение устойчивого развития окружающей среды, формирование глобального партнерства в целях развития.
Гендэр і мэты глабальнага развіцця | Просмотров: 989 | Добавил: viator | Дата: 15.09.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.