Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Вторник, 07.05.2024, 23:56

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 111-120
Страницы: « 1 2 ... 10 11 12 13 14 ... 16 17 »

 
 
Горача вітаю вас, паважаныя слухачы!
За апошнія тыдні назапасілася шмат лістоў, якія прыслалі нашы актыўныя слухачы.
Аднак сёння я пачну агляд пошты не з допісаў сталых прыхільнікаў, а з карэспандэнцыі слухачоў, якія ўпершыню звярнуліся ў нашу рэдакцыю. Два лісты прыйшлі нядаўна і чымсьці нагадваюць адзін аднаго. Не, гэта – не блізкія па духу выказванні пра нашы праграмы, а падобныя просьбы дапамагчы з адрасамі пэўных устаноў.
Звычайна радыёстанцыі ігнаруюць такія пісьмы, але зараз зробім невялікае адступленне ад правілаў. Тым больш, што, можа быць, адказы на гэтыя лісты будуць карыснымі іншым нашым прыхільнікам.
 Пачну з карэспандэнцыі Фелікса Варвашэвіча з вёскі Макава Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Наш сябра піша: “...калі-некалі слухаю вашу перадачу. Я сам і мая мама – палякі і католікі. І ў нас да вас вялікая просьба”. Далей наш слухач піша, што яго цікавяць адрасы камісій па правах чалавека ААН і АБСЕ.
Прэса аб праграме | Просмотров: 671 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 10.01.2009 | Комментарии (0)

План гендернага ўрока
“Становішча жанчын на рынку працы ў Польшчы. Праблема роўнасці палоў пры найме на работу”
 
Аўтарка: Магдалена Хонкіш, выкладчыца ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя ваенна-марскога флота РП у Гдыні (Польшча)
 
Абгрунтаванне ўрока:
Адной з прынцыповых мэт ЕС з’яўляецца прафілактыка ўсялякіх форм дыскрымінацыі жанчын, таму асноўным правілам усяго еўрасаюзнага заканадаўства (і таксама краін-членаў) з’яўляецца ўключэнне гендэрнай  роўнасці ва ўсе сферы дзейнасці дзяржавы (анг. gender mainstreaming), і, у прыватнасці, у дзве: роўнасці палоў на рынку працы і заробкаў ды  роўнасці жанчын у грамадстве. Аднолькавы ўдзел жанчын і мужчын, ліквідацыя дыскрымінацыі і дасягненне фактычнай роўнасці – прыярытэты ў юрыдычнай базе Еўрасаюза.
Гэта тым больш неабходнае, бо, нягледзячы на рэкамендацыі пра такую ж аплату працы, жанчыны ў ЕС, у тым ліку і ў “старых” краінах-членах, па-ранейшаму зарабляюць менш за мужчын, а іх удзел у грамадскім жыцці (асабліва ў нядаўна прынятых дзяржавах) адносна невялікі.
Канстытуцыя РП гаворыць, што ўсе роўныя перад законам, а новыя змены працоўнага кодэкса забараняюць дыскрымінацыю не толькі па прыкмеце полу, ўзросту, інваліднасці, расы, рэлігіі, палітычных перакананняў, прыналежнасці да прафсаюзаў, але і з кропкі гледжання на этнічнае паходжанне ці сексуальную арыентацыю.
Антыдыскрымінацыйныя акцыі | Просмотров: 2651 | Author: Магдалена Хонкіш | Добавил: viator | Дата: 08.01.2009 | Комментарии (0)

План-конспект гендерного урока в рамках школьного курса
“Человек. Общество. Государство” по разделу “Микросреда человека”
Тема: «Разные-равные».
 
Автор: Александр Кутынко, учитель средней школы № 28 г. Витебска.
 
Цели:
  • создать условия для усвоения учащимися базовых гендерных знаний;
  • развивать коммуникативные навыки, умение рассуждать и высказывать собственную точку зрения;
  • воспитывать активную гражданскую позицию, формировать понимание необходимости равенства между полами.
Тип урока: урок-дискуссия.
Антыдыскрымінацыйныя акцыі | Просмотров: 4097 | Author: Александр Кутынко | Добавил: viator | Дата: 08.01.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія радыёслухачы!
У гэтай перадачы я працягну агляд лістоў, якія прыйшлі на віцебскую скрынку прыблізна з 13 па 20 снежня. Цягам згаданага часу паступіла каля дзесятка допісаў. Пошту ад Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці ды ад Васіля Завадскага са сталічнага рэгіёну я ўжо разглядаў у мінулай перадачы. Зараз чарга лістоў Яўгеніі Цюркінай з Магілёва і Аляксандра Мазго з Віцебска.
Пачнём з пісьма майго земляка. Спадар Мазго піша: “...з перадач Польскага радыё слухаю ў суботу толькі “Рэдакцыйную пошту”. Усе астатнія прымаць проста няма сіл: сыходжу рана-ранюсенька, вяртаюся пазней за 6 гадзін. Пасля гэтага нічога няма ахвоты слухаць, тым больш навіны. Затое мой бацька вас прымае, відаць, штовечар з 16.30. Ён у мяне без вестак пражыць не можа”.
Аляксандр Мазго – дасведчаны радыёаматар, і таму не можа не напісаць пра чутнасць нашых трансляцый. Паводле яго, а 16.30 менскага часу прыём на абедзвюх частотах до чатырох балаў. Праўда, мацней ідзе 7180 кілагерц. З 17.00 крыху чуюцца перашкоды ад ТрансСусветнага радыё, якое працуе на 7170 кГц.
Прэса аб праграме | Просмотров: 691 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 03.01.2009 | Комментарии (0)

29 снежня споўнілася 25 гадоў з моманту заснавання Дома адзінокай маці ў Тарнаве (Малапольскае ваяводства, Польшча). З гэтай нагоды быў арганізаваны дзень адчыненых дзвярэй. Прытулак наведалі былыя падапечныя, ахвяравальнікі ды сем’і, якія ўсынаўляюць дзяцей, што з’явіліся на свет у гэтым будынку.
Дом адзінокай маці паўстаў дзякуючы біскупу Ежы Аблевічу. Ён набыў гэты будынак, каб дапамагчы жанчынам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. Сюды трапляюць з дрэнных сем’яў, напрыклад, замужнія, якіх б’е сужонак. Усё часцей прыходзяць бяздомныя. Зараз у Доме адзінокай маці знаходзяцца чатыры жанчыны і восем дзяцей. За 25 гадоў у прытулку нарадзіліся 379 малых.
Польскі досвед | Просмотров: 802 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 31.12.2008 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, паважаныя слухачы!
У апошні час на віцебскую скрынку Польскага радыё для замежжа штодня ад нашых слухачоў паступае па аднаму-два лісты. У прыватнасці, цягам тыдня прыйшлі допісы ад Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці, Васіля Завадскага з Меншчыны, Міхаіла Шавеля з беларускай сталіцы, Аляксандра Мазго з Віцебска, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Бярнарда Пакульніцкага з Менскай вобласці.
Гэтым разам я толькі пачну агляд апошняй карэспандэнцыі. Ён прагучыць напрыканцы “Рэдакцыйнай пошты”. Больш шырокі агляд нядаўніх лістоў будзе гучаць у найбліжэйшых двух-трох перадачах.
Сёння ж я сканцэнтруюся на адной з творчых прац, прысланых на гендэрны конкурс.
Яе аўтарка – Наталля Шніпава з Віцебска. Яна піша пра чаканні грамадства ад мужчын. Ім трэба быць і паспяховымі ў кар’еры, і любячымі мужамі, і добрымі бацькамі. Цытую:
Прэса аб праграме | Просмотров: 646 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.12.2008 | Комментарии (0)

Изредка их ещё можно встретить на улицах – очень старых женщин с очень маленькими ступнями. Они идут, немного покачиваясь, тяжело опираясь на палочку или две, часто останавливаясь. С каждым днём их становиться всё меньше – время берёт своё. Совсем скоро 90 – 100-летних женщин с маленькими ножками не будет вовсе, а вместе с ними достоянием истории станет и тысячелетняя традиция бинтования ног – традиция, которой не знала ни одна страна в мире, кроме Китая.
Как часто мы говорили себе и друг другу, надевая тонкие колготки в 20-градусный мороз: красота требует жертв. Моя мама теперь называет это «форс морозу не боится», что сути не меняет. Да уж, какие только ухищрения мы готовы придумать только для того, чтобы быть самыми красивыми и привлекательными! Но, похоже, все наши жертвы – ничто по сравнению с теми в прямом смысле слова пытками, которые на протяжении столетий вынуждены были терпеть молодые китаянки, для того чтобы соответствовать местному идеалу красоты.
Роўнасць і традыцыі | Просмотров: 2334 | Author: Инесса Плескачевская | Добавил: viator | Дата: 26.12.2008 | Комментарии (0)

План-конспект семинара-тренинга для матерей
«Воспитание школьников в неполной семье через призму гендера»
 
 
Автор: Вера Лобейко, активистка Витебского женского клуба.
 
Обоснование занятия:
Рост числа неполных семей с главой – матерью, особенности современного семейного воспитания, феминизация системы образования на различных уровнях существенно осложняют условия гендерной социализации ребёнка. Последствия этого особенно ярко проявляются в подростковом возрасте в виде социальной апатии, самореализации в асоциальной сфере. В период юности и зрелости это может приводить к проблемам в интимно-личностных отношениях, к снижению ценности семьи, рождения и воспитания детей, к увеличению количества разводов, к ухудшению репродуктивного здоровья населения.
Антыдыскрымінацыйныя акцыі | Просмотров: 2496 | Добавил: viator | Дата: 25.12.2008 | Комментарии (0)

Сёлета ў Польшчы выпушчаны дапаможнік “Школа роўнасці: адукацыя, свабодная ад дыскрымінацыі”. Кніга накіравана на педагогаў сярэдніх школ, якія жадаюць навучаць і выхоўваць дзяцей і падлеткаў паводле сучасных гендэрных ідэй.
Выданне налічвае 250 старонак і падзелена на дзесяць асноўных частак. Главы дапаможніка даюць сур’ёзныя тэарэтычныя веды пра гендэр і фізіялагічны пол, грунтоўна распавядаюць аб праявах дыскрымінацыі жанчын у розных галінах грамадскага і прыватнага жыцця (у тым ліку, у эканамічных зносінах, палітычнай сферы і сродках масавай інфармацыі). Кніга змяшчае метадалагічныя рэкамендацыі, прыклады практыкаванняў ды канспекты заняткаў на тэмы роўнасці.
Польскі досвед | Просмотров: 832 | Добавил: viator | Дата: 25.12.2008 | Комментарии (0)

Пра жаночую сексуальнасць казаць нялёгка, асабліва з тэатральных падмосткаў. Тым не менш, чатыры гданьскія акторкі – Малгажата Брайнэр, Таміра Кавалік, Іаанна Крэфт-Бака і Аліна Ліпніцка – робяць гэтае выдатна. Спалучаючы гумар з сур’ёзнасцю разглядаемых тэм, яны стварылі праўдзівы і адначасова незвычайна рознакаляровы вобраз гэтага элемента чалавечай прыроды.
Аднак не варта думаць, што “Маналогі вагіны” (“The Vagina Monologues”) маюць выключна сексуальны (пад)тэкст. Амерыканская драматург-феміністка Эв Энслер імкліва (усяго за 1 гадзіну 15 хвілін!) вядзе гледача праз рэальныя лёсы мноства самых розных жанчын. Вось яны (сам-на-сам або з кімсьці) упершыню пазнаюць асалоду, а вось ужо мусяць падпарадкавацца вытанчанай спакусе ці супрацьстаяць напору гвалтаўнікоў... Грамадства ж атачае жанчыну-вагіну забабонамі, патрабаваннямі, умоўнасцямі. Нормамі. Табу. Нават у мове.
Польскі досвед | Просмотров: 910 | Добавил: viator | Дата: 22.12.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.