У 2009 годзе сярэдняя працягласць жыцця японцаў дасягнула новага рэкордна высокага ўзроўню: жанчыны занялі першае месца ў свеце, а мужчыны апынуліся на пятай пазіцыі.
Японскае Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што летась сярэдняя працягласць жыцця японак склала 86,44 года (павелічэнне на 0,39 года ў параўнанні з 2008 годам). У мужчын гэты паказчык дасягнуў 79,59 года, павялічыўшыся на 0,3 года.
Сярэдняя працягласць жыцця ў Японіі пачала павялічвацца з 2000 года. Выключэннем стаў 2005 год, калі эпідэмія сезоннага грыпу знізіла гэтыя паказчыкі.
Міністэрства тлумачыць гэты рост перадавымі метадамі лячэння трох асноўных прычын смяротнасці – рака, сардэчных захворванняў і інсультаў, а таксама
...
Чытаць далей »