Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 15:48

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Октябрь » 22
Амаль 25 тысяч жыхароў Фінляндыі выйшлі з Лютэранскай Царквы пасля таго, як у адной з тэлепраграмаў было прадстаўлена яе традыцыйнае навучанне на тэму геяў і лесбіянак.
Грамадскае тэлебачанне YLE арганізавала двухгадзінныя дэбаты аб правах гомасексуальных асоб з удзелам палітыкаў, святароў і актывістаў грамадскіх арганізацый. Паві Расанен, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, заявіў, што "чалавек, які жыве ў гомасексуальным саюзе ведае, што робіць нешта дрэннае з хрысціянскага пункту гледжання”. Лютэранскі біскуп Тамперэ Маці Рэпа заявіў, што ніколі не разглядаў магчымасці бласлаўляць аднаполыя саюзы, бо "гэта супярэчыць навучанню Бібліі”.
Амаль 80 працэнтаў фінаў належаць да Лютэранскай Цар ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 898 | Добавил: viator | Дата: 22.10.2010 | Комментарии (0)

Паводле дадзеных аднаго з урадавых апытанняў, прыблізна 700 тысяч маладых японцаў з’яўляюцца "хікікаморы”. Так на Японскіх выспах называюць нелюдняў, якія добраахвотна самаізалююцца ад зносін з іншымі людзьмі.
На пытанне аб прычынах, па якіх яны пачалі пазбягаць кантактаў з людзьмі, 23,7% такіх пустэльнікаў-"хікікаморы” адказалі, што ў іх не атрымалася ўліцца ў працоўны калектыў. 20,3% назвалі прычынай няўдачу ў пошуках працы.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 769 | Добавил: viator | Дата: 22.10.2010 | Комментарии (0)

У многіх краінах у апошні час зроблена многа дзеля аховы годнасці жанчын, але трэба здзейсніць яшчэ больш, бо ва ўсім свеце кабеты і надалей з’яўляюцца ахвярамі гвалту. На гэта звярнула ўвагу дэлегацыя Ватыкана на форуме Аб’яднаных Нацый, калі дыскутавалася пытанне пра становішча жаночага полу. Афіцыйную заяву на гэты конт надоечы агучыла Кэці Мерфі, дарадчыца пастаяннага назіральніка Святога Пасада пры ААН.
Паводле дакумента, Ватыкан выказвае надзею, што нядаўна створаная структура "ААН – жанчыны” будзе здольная дапамагчы кабетам, асабліва мацяркам.
Прадстаўніца ватыканскай дэлегацыі падкрэсліла неабходнасць прадухілення гвалту і патрэбу ў клопаце аб яго ахвярах. Асаблівай дапамогі патрабуюць ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 787 | Добавил: viator | Дата: 22.10.2010 | Комментарии (0)

Як паведаміла радыё "Голас Манголіі”, нарада парламенцкай групы Мангольскай народна-рэвалюцыйнай партыі (МНРП) надоечы разгледзіла і адобрыла законапраект аб гендэрнай роўнасці.
Падчас ягонага абмеркавання галава фракцыі Данзангійн Лундээжанцан адзначыў, што закон прадугледжвае вялікі працэнт удзелу жанчын сярод кандыдатур падчас выбарчай кампаніі – 30%. "Аднак парламентам гэты законапраект яшчэ не прыняты, таму трэба пакінуць згаданую тэму адкрытай”, – заўважылі члены фракцыі. Яны выказалі меркаванне, што было б правільным, каб падчас рэалізацыі новага закону выкарыстоўвалася больш гнуткая форма квот.
Паводле законапраекта, усе дзяржаўныя ўстановы павінны мець пэўную долю жанчын, якая забяспе ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 703 | Добавил: viator | Дата: 22.10.2010 | Комментарии (0)

"Дзеці-жаўнеры маюць права чакаць ад міжнароднай супольнасці абароны і заканчэння раз і назаўсёды гэтай ганебнай практыкі”, – сказаў на форуме Аб’яднаных Нацый прадстаўнік Ватыкана. Арцыбіскуп Франсіс Чулікат выступіў на Генеральнай Асамблеі падчас дэбатаў, на якіх дыскутаваліся пытанні абароны правоў дзяцей.
Ватыканскі дыпламат папярэдзіў, што ў рэгіёнах, закранутых войнамі, расце беспакаранасць і паблажлівасць для вінаватых, якія выкарыстоўваюць непаўналетніх ва ўзброеных канфліктах. Колькасць дзяцей-салдатаў ацэньваецца сёння ў чвэрць мільёна. "Міжнародная супольнасць з’яўляецца іх маральным даўжніком”, – заявіў пастаянны назіральнік апостальскай сталіцы пры ААН.
 
Категория: Навіны | Просмотров: 792 | Добавил: viator | Дата: 22.10.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.