|
Галоўная » 2010 » Октябрь » 01
Іспанскі парламент (картэсы) забараніў змяшчаць у прэсе аб’явы, датычныя прастытуцыі. Паводле агульных ацэнак, дзякуючы гэткім рэкламам, прэса атрымлівае даход у памеры 40 мільёнаў еўра ў год. Паводле рашэння картэсаў, гэткія аб’явы павінны знікнуць з друкаваных выданняў цягам чатырох найбліжэйшых месяцаў.
Штодня прэса ў Іспаніі змяшчае сотні абвестак эратычнага характару (на ніжнім здымку). Кожная з іх каштуе ў сярэднім 100 еўра. Таму нават ультраправыя выданні не пазбягаюць магчымасці зарабіць на такіх аб’явах. Яшчэ перад вакацыямі іспанскія парламентары заклікалі выдавецкія канцэрны не друкаваць падобную рэкламу. У адказ выдаўцы патлумачылі, што ў сувязі з крызісам не адмовяцца а
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
850
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
З моманту апошняга перапісу ў 1999 годзе, колькасць жыхароў у Беларусі скарацілася на 541 тысячу (5,4%). З моманту апошняга перапісу ў 1999 годзе, колькасць жыхароў у Беларусі скарацілася на 541 тысячу (5,4%). Змяншэнне насельніцтва назіраецца ва ўсіх абласцях, найбольш істотна ў Віцебскай вобласці. Разам з тым, колькасць жыхароў у Менску павялічылася на 157 тысяч і складае 1,837 млн. Беларусь застаецца адной з самых урбанізаваных краінаў Еўропы, 7 мільёнаў беларусаў жывуць у гарадах, 26% нашага насельніцтва складаюць сяльчане. На 560 тысяч зменшылася колькасць дзяцей да 15 гадоў, гэта звязваюць з падзеннем нараджальнасці ў дзевяностых гадах. Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае павелі
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
912
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
ЮНЕСКА паведамляе, што 2/3 краін яшчэ не дабіліся гендэрнага раўнапраўя ў галіне адукацыі. У дакладзе, апублікаваным напярэдадні саміта па Мэтам тысячагоддзя, гаворыцца, што, калі сітуацыя не зменіцца, толькі 85 краін свету да 2015 года дасягнуць роўнага доступу да навучання ў пачатковай і сярэдняй школе. У сусветным маштабе ў дзяўчынак менш магчымасцяў, чым у хлопчыкаў, атрымаць нават пачатковую адукацыю, асабліва ў Азіі і Афрыцы. Пры гэтым, у цэлым, дзяўчынкі радзей кідаюць школу і застаюцца на другі год.
У галіне вышэйшай адукацыі ў такіх краінах, як Эфіопія, Эрытрэя, Гвінея і Нігер на 100 юнакоў прыходзіцца менш за 35 дзяўчат, а вось у Расіі і ЗША адпаведна – 126 і 129. У Ісландыі ва ун
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
711
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
У студзені-жніўні гэтага года ў Беларусі скасавана звыш 22,8 тыс. шлюбаў. У параўнанні з адпаведным леташнім перыядам разводаў стала больш на 2,8%. Паводле статыстычных дадзеных, за восем сёлетніх месяцаў на 1000 шлюбаў прыпадала 459 разводаў, за аналагічны перыяд летась – 427. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў студзені-жніўні бягучага года зарэгістравана звыш 49,7 тыс. шлюбаў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
773
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
| |
|
|
Статыстыка |
|
|