Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 21:55

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Октябрь » 22 » Апостальскі Пасад выступіў на форуме ААН у абарону годнасці жанчын
Апостальскі Пасад выступіў на форуме ААН у абарону годнасці жанчын
09:28
У многіх краінах у апошні час зроблена многа дзеля аховы годнасці жанчын, але трэба здзейсніць яшчэ больш, бо ва ўсім свеце кабеты і надалей з’яўляюцца ахвярамі гвалту. На гэта звярнула ўвагу дэлегацыя Ватыкана на форуме Аб’яднаных Нацый, калі дыскутавалася пытанне пра становішча жаночага полу. Афіцыйную заяву на гэты конт надоечы агучыла Кэці Мерфі, дарадчыца пастаяннага назіральніка Святога Пасада пры ААН.
Паводле дакумента, Ватыкан выказвае надзею, што нядаўна створаная структура "ААН – жанчыны” будзе здольная дапамагчы кабетам, асабліва мацяркам.
Прадстаўніца ватыканскай дэлегацыі падкрэсліла неабходнасць прадухілення гвалту і патрэбу ў клопаце аб яго ахвярах. Асаблівай дапамогі патрабуюць эмігранткі, а таксама прадстаўніцы этнічных і рэлігійных меншасцяў. Вялікай праблемай з’яўляецца гандаль людзьмі, якому спрыяе галеча, беспрацоўе і адсутнасць доступу да адукацыі. Гэтай трагедыі трэба супрадзейнічаць не толькі там, адкуль паходзяць ахвяры, але і ў краінах, куды гэтыя жанчыны трапляюць.
Дэлегацыя Ватыкана заклікае да ўзмацнення законаў супраць прастытуцыі, дзіцячай парнаграфіі і сексуальнага выкарыстання, каб больш эфектыўна абараняць жанчын і дзяцей. Чалавека ні ў якім выпадку нельга выкарыстоўваць. Неабходна забяспечыць ахову здароўя жанчын, асабліва цяжарных і з малымі дзецьмі. "Залежнасць эканамічнай дапамогі для краін, якія знаходзяцца на шляху да развіцця, ад прыняцця метадаў планавання сям’і не служыць здароўю і дабрабыту жанчын”, – сказала Мерфі. Яна падкрэсліла, што сапраўднае "развіццё жанчын уключае павагу іх годнасці, у тым ліку іх этнічнай і рэлігійнай ідэнтычнасці”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radiovaticana.org/bie/index.asp
Категория: Навіны | Просмотров: 788 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.