Галоўная » 2010»Октябрь»17 » Клінтан і Блэр аб гендэрным разрыве ў сферы мабільных тэхналогій
Клінтан і Блэр аб гендэрным разрыве ў сферы мабільных тэхналогій
15:39
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і былая першая ледзі Вялікабрытаніі Шэры Блэр абвясцілі аб новай ініцыятыве "mWomen”. Яе мэта -- дапамагчы жанчынам у слабаразвітых краінах набыць мабільныя тэлефоны. Клінтан і Блэр адзначылі, што паводле вынікаў даследаванняў, у гэтых дзяржавах колькасць мужчын, якія маюць мабільныя тэлефоны, на 300 мільёнаў чалавек перавышае лік жанчын. Дзяржсакратар назвала індустрыю тэхналогій мабільнай сувязі найважнейшым партнёрам у межах ініцыятывы, якая плануе забеспячыць сотавымі тэлефонамі 150 мільёнаў жанчын па ўсім свеце. Клінтан адзначыла, што мабільнікамі карыстаюцца для таго, каб дапамагаць каардынацыі дзеянняў па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, атрымліваць доступ да медыцынскага абслугоўвання, а таксама для таго, каб у выпадку неабходнасці паведамляць пра факты гвалту.
Блэр адзначыла, што часам гендэрная дыскрымінацыя не дазваляе жанчынам мець тэлефоны. Паводле яе слоў, акрамя аказання дапамогі ў пакрыцці выдаткаў і набыцці тэхнічных навыкаў, "mWomen” будзе садзейнічаць асвеце мужчын, якім будуць тлумачыць, чаму жаночы пол павінен карыстацца мабільнай сувяззю.