Узровень беспрацоўя ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна вырас у 2009 годзе на 2%, што кажа аб вялікай праблеме ў рэгіёне.
Даклад, прадстаўлены ў Жэневе Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), паказвае, што ў выніку глабальнага эканамічнага крызісу гэты паказчык павялічыўся з 14,3 працэнта ў 2008 годзе да леташніх 16,1.
Гэта азначае, што ў канцы 2009 года ў рэгіёне з насельніцтвам у 105 мільёнаў чалавек былі беспрацоўнымі 8,8 мільёна.
Згодна міжнароднаму органу, з агульнай колькасці беспрацоўных – 40,6% моладзь. Тымчасам у цэлым гэтая катэгорыя складае 25 адсоткаў працоўнай сілы.
Сярод жанчын паказчык беспрацоўя значна вышэй (20,4%), чым сярод мужчынскага насельніцтва (13,2%).
Недахоп працоўных месцаў быў рэальнасцю яшчэ да крызісу, і для бальшыні маладых людзей з краін, якія развіваюцца, застаецца праблемай і пасля рэцэсіі.
У дакуменце "Сусветныя тэндэнцыі занятасці сярод моладзі: 2010 год” МАП кажа аб рэальнай небяспецы росту галечы і беднасці ў выніку эканамічнага спаду і росту цэнаў на харчаванне.