
З моманту апошняга перапісу ў 1999 годзе, колькасць жыхароў у Беларусі скарацілася на 541 тысячу (5,4%). З моманту апошняга перапісу ў 1999 годзе, колькасць жыхароў у Беларусі скарацілася на 541 тысячу (5,4%). Змяншэнне насельніцтва назіраецца ва ўсіх абласцях, найбольш істотна ў Віцебскай вобласці. Разам з тым, колькасць жыхароў у Менску павялічылася на 157 тысяч і складае 1,837 млн.
Беларусь застаецца адной з самых урбанізаваных краінаў Еўропы, 7 мільёнаў беларусаў жывуць у гарадах, 26% нашага насельніцтва складаюць сяльчане.
На 560 тысяч зменшылася колькасць дзяцей да 15 гадоў, гэта звязваюць з падзеннем нараджальнасці ў дзевяностых гадах.
Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае павелічэнне хуткасці ўрбанізацыі ў параўнанні з мінулымі перапісамі.
Памяншэнне насельніцтва краіны звязваюць у першую чаргу з натуральным памяншэннем ды міграцыйным патокам. На сённяшні момант нараджальнасць хоць і не перавышае смяротнасць, але павялічваецца, у той час як смяротнасць паволі памяншаецца.
За апошнія дзесяць гадоў колькасць працаздольных жыхароў павялічылася, яна цяпер складае 5,8 млн. Старэнне насельніцтва характэрнае цяпер для ўсіх еўрапейскіх краінаў. Зазвычай кажуць пра старэнне нацыі, калі адсотак людзей з узростам звыш 65 гадоў перасягае 7%. У Беларусі жыхары, якія маюць 65 гадоў і больш, складаюць 1,350 млн., – лічбы прыблізна супадаюць з перапісам 1999 года. На сённяшні момант гэта 14% ад агульнага насельніцтва краіны.
У параўнанні з перапісам 1999 года павялічыўся сярэдні ўзрост: з 37 гадоў да 39,5.
Дэмаграфічная нагрузка цяпер найніжэйшая за ўсю пасляваенную гісторыю, адзначаюць у статыстычным камітэце. Аднак зменшылася колькасць асобаў ніжэй працаздольнага ўзросту, за кошт якіх старэйшае пакаленне магло папаўняцца.
За апошнія дзесяць гадоў узрасла колькасць разводаў.
На цяперашні момант на 1000 мужчынаў прападае 1150 жанчынаў. Статыстычны камітэт адзначае таксама недахоп нявестаў на сяле.