Трэці камітэт Генеральнай Асамблеі ААН аднагалосна адобрыў правілы абыходжання з жанчынамі-зняволенымі. Гэтыя рэкамендацыі былі распрацаваны на сустрэчы ў Бангкоку яшчэ летась у лістападзе. У іх гаворыцца, напрыклад, што жанчын, асуджаных на вязніцу, пажадана накіроўваць у месцы зняволення, якія знаходзяцца недалёка ад дома. У адносінах да цяжарных і маці, што кормяць, не рэкамендуецца ўжываць пакаранне ў выглядзе размяшчэння ў адзіночнай камеры або ў штрафным ізалятары. Акрамя таго, бангкокскія правілы зацвярджаюць права жанчын, якія апынуліся за кратамі, на медыцынскае абслугоўванне з улікам спецыфічных патрэб. Эксперты адзначаюць, што зняволеныя наогул знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, а жанчыны – асабліва, улічваючы, што турмы будаваліся галоўным чынам для мужчын.