Ва ўрадзе Швейцарыі зараз пераважаюць жанчыны. У верасні нацыянальны парламент абраў Сіманету Самаругу на адно з двух вакантных месцаў у Федэральнай радзе.
У выніку вышэйшы кіруючы орган краіны, які складаецца з сямі дарадчыкаў, папоўніўся чацвёртай па ліку жанчынай. Гэта адбылося ўпершыню з тых часоў, калі 40 гадоў таму швейцаркі атрымалі права галасаваць на выбарах.
Федэральная рада складаецца з прадстаўнікоў галоўных палітычных партый краіны, якія выконваюць абавязкі міністраў і на працягу года па чарзе займаюць пасаду прэзідэнта.
Паводле дадзеных Міжпарламенцкага саюза, міністаркі таксама дамінуюць ва ўрадах Фінляндыі, Каба-Вердэ, Іспаніі і Нарвегіі.