|
Галоўная » Навіны
 Першыя жанчыны-спецназаўкі з’явяцца ў сталіцы. Полк міліцыі спецыяльнага прызначэння гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама хутка папоўніцца дзесяццю жанчынамі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на камандзіра палка палкоўніка Юрыя Падабеда, кандыдаткі ў спецназаўкі ўжо ёсць. Пры адборы ім не будзе рабіцца паслабленняў, у тым ліку і па фізічнай падрыхтоўцы. Перавагу будуць аддаваць былым ці дзеючым спартсменкам. Жанчыны-спецназаўкі будуць выконваць нароўні з мужчынамі задачы па ахове грамадскага парадку, забяспечваць бяспеку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Важнай часткай іх дзейнасці стане асабісты дагляд жанчын, да якога дагэтуль прыцягваліся жанчыны з пашпартна-візавай службы і іншых падраздз
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 986 |
Добавил: viator |
Дата: 17.03.2008
|
|
 У Стакгольме прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ганаровай прэміі Улафа Пальме за 2007 год. Аднак асабіста прысутнічаць на цырымоніі лаўрэатка – іранская журналістка і змагарка за правы жанчын Парвін Ардалан – не змагла. Прыехаць у Стакгольм ёй не дазволілі ўлады Ісламскай рэспублікі Іран, таму ў шведскую сталіцу за ўзнагародай прыляцела яе сястра.
Категория: Навіны |
Просмотров: 1022 |
Добавил: viator |
Дата: 17.03.2008
|
|
Усё часцей шведкі нараджаюць дзяцей у сталым узросце. Згодна з дадзенымі Цэнтральнага статыстычнага бюро краіны, летась у каралеўстве зарэгістравана 24 выпадкі, калі жанчыны ва ўзросце ад 49 гадоў і вышэй, нарадзілі першынца. У 2006 годзе такіх выпадкаў было ў два разы менш. І гэта сведчыць пра пэўную тэндэнцыю. Жанчыны робяць кар’еру і канцэнтруюцца на сям’і ўсё пазней у жыцці. Трэба адзначыць, што пяцідзесяцігадовыя мамы часта карыстаюцца паслугамі замежных клінік для штучнага апладнення яйцаклетак.
Категория: Навіны |
Просмотров: 1012 |
Добавил: viator |
Дата: 17.03.2008
|
|
У міністэрстве ўнутраных спраў Кітайскай рэспублікі (КР) заявілі, што ўрад Тайваня пасадзейнічае адкрыццю ў сакавіку першага нацыянальнага музею, прысвечанага жанчынам. Яго экспазіцыя распавядзе грамадскасці выспы аб гісторыі і развіцці правоў прыгожага полу ў краіне і за мяжой. Датай адкрыцця музея абраны Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. У міністэрстве адзначаюць, што новы выставачны аб'ект стане індыкатарам развіцця Тайваня ў справе дасягнення гендэрнай роўнасці. Яго экспанаты пазнаёмяць наведвальнікаў з высілкамі КР на працягу апошніх 30 гадоў у галіне паляпшэння становішча жаночага полу ў краіне. Музей закліканы ўзмацніць абмены і ўзаемаразуменне паміж актывістамі, што бароняць правы жанчын на Тайвані і за мяжой. Урад Кітайскай рэспублікі вылучыў 19 мільёнаў новых тайваньскіх долараў (каля 590 тысяч дол. ЗША) на стварэ
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 976 |
Добавил: viator |
Дата: 15.02.2008
|
|
|
|
|
Каляндар навінаў |
« Октябрь 2023 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
 |
|