Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 20:25

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 3 4 ... 36 37 »
Цэнтральнаамерыканская краіна Гватэмала мае рэпутацыю адной іх самых небяспечных дзяржаў у свеце. Тут квітнее гвалт: забойствы, вымагальніцтвы, гандаль людзьмі, бандытызм.
Часта ахвярамі гвалту становяцца жанчыны: за апошнія 10 гадоў у Гватэмале загінула 5 тысяч жанчын і дзяўчат. Тут нават з’явіўся тэрмін – феміцыд, які азначае мэтанакіраванае забойства прадстаўніц жаночага полу.
Практычна ўсе напады і забойствы застаюцца беспакаранымі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.unmultimedia ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 996 | Добавил: viator | Дата: 21.07.2011 | Комментарии (0)

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі упраўлення ўнутраных спраў Менаблвыканкама затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Бахрэйна. У дачыненні да яго распачатыя крымінальныя справы па выкарыстанні занятку прастытуцыяй або стварэнні ўмоў для занятку прастытуцыяй.
Іншаземец прыехаў у Беларусь некалькі гадоў таму і зарэгістраваў будаўнічую фірму, якую выкарыстаў для прыкрыцця злачыннай дзейнасці. Замест будаўніцтва іншаземец заняўся сутэнёрствам, прычым у вельмі буйным маштабе. Для гэтага ён наймаў пад Менскам два надзвычай дарагія катэджы, дзе кліентам ак ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1019 | Добавил: viator | Дата: 21.07.2011 | Комментарии (0)

З 24 студзеня па 7 лютага спецдакладчыца ААН па пытанні гвалту ў адносінах да жанчын Рашыда Манжу наведае ЗША па запрашэнні ўраду краіны.
Спецыяльная дакладчыца пабывае ў акрузе Калумбія, у штатах Паўночная Караліна, Фларыда, Каліфорнія, Мінесота і Нью-Ёрк. Манжу правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі федэральнай улады, рэгіянальных праваахоўных органаў, мясцовай грамадзянскай супольнасці.
Экспертка ААН наведае прытулкі і цэнтры ўтрымання пад вартай, а таксама сустрэнецца з ахвярамі гвалту. Свой даклад аб выніках візіту Рашыда Манжу прадставіць на бліжэйшай сесіі Рады ААН па правах чалавека.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1033 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

Мексіканскі ўрад пацвердзіў свае абавязацельствы ў справе абароны правоў жанчын.
У адказ на ліст, накіраваны шасцю мексіканскімі лаўрэаткамі Нобелеўскай прэміі, Міністэрства замежных спраў краіны выказала сваё рашучае асуджэнне забойства грамадскай актывісткі Марыселы Эскабеда ў С'юдад-Хуарэсе (штат Чыуауа).            
У заяве МЗС Мексікі таксама прызнаецца, што краіна сутыкаецца са шматлікімі праблемамі, у сувязі з дыскрымінацыяй і гвалтам у адносінах да жанчын, але "дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці займаюцца пытаннямі забеспячэння эфектыўнага ажыццяўлення іх правоў”.       ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1002 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

Некалькі арганізацый у Дамініканскай Рэспубліцы і Гаіці выказалі абурэнне, расчараванне і гнеў ў сувязі з аднаўленнем гвалту ў адносінах да жанчын у Мексіцы. Яны запатрабавалі ад ўрада краіны неадкладна спыніць гэтыя злачынствы.
У лісце, які грамадскія актывісты даставілі ў амбасаду Мексікі ў Санта-Дамінга і накіравалі прэзідэнту краіны, Феліпе Кальдэрону, гаворыцца аб нядаўніх забойствах Сусаны Чавес і Марыселы Эскабеда, якія змагаліся за грамадзянскія свабоды. У пасланні падкрэсліваецца, што "новыя гатункі гвалту” з боку мужчын па-ранейшаму спрыяюць пагаршэнню сумнай статыстыкі злачынстваў супраць жанчын.
Праваабаронцы дадалі, што Мексіка – не адзінае месца, "дзе дзяўчынак і жанчын штодня забіва ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 931 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

Балівія стала адной з 10 краін свету, якая знізіла дзіцячую смяротнасць больш, чым напалову. Гэта вынікае з даследавання Міжведамаснай групы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па стымуляванню зніжэння дзіцячай смяротнасці, якое было апублікавана ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне.
Даклад "Узроўні і тэндэнцыі стану дзіцячай смяротнасці” ўдакладняе, што ў Балівіі ў 1990 годзе да 5 гадоў жыцця памірала 121 дзіця з кожнай тысячы народжаных жывымі, а пазалетась гэтая лічба скарацілася да 51. Змяншэнне паказчыка на 58% кажа аб тым, што трэба працягваць працу, каб ісці да большага прагрэсу.
Найбольшых дасягненняў дабіліся наступныя лацінаамерыканскія краіны: Эквадор – 24 (паказчык на кожную 1000 народжаных жы ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 924 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

1 студзеня Дылма Русеф афіцыйна ўступіла на пасаду прэзідэнта Бразіліі. 63-гадовая эканамістка стала першай прадстаўніцай жаночага полу, якая заняла найвышэйшы пост у гэтай паўднёваамерыканскай дзяржаве.
Урачыстая цырымонія інаўгурацыі Русеф, якой трэба кіраваць Бразіліяй на працягу найбліжэйшых 4 гадоў, прайшла ў сталіцы Бразіліа, у парламенце краіны.
"Я абяцаю захоўваць і абараняць Канстытуцыю дый іншыя законы, працаваць у імя павышэння дабрабыту бразільскага народа, падтрымліваць адзінства, цэласнасць і незалежнасць Бразіліі”, – заявіла Дылма Русеф перад прысутнымі ў будынку федэральнага Кангрэса.
Ганаровымі гасцямі інаўгурацыі Русеф сталі шматлікія замежныя госці, у тым ліку прэзідэнты Бал ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 942 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

Фінансавы і харчовы крызісы замарудзілі прагрэс на шляху ўстанаўлення гендэрнага балансу і прадастаўлення годнай працы для жанчын у сельскай гаспадарцы.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН (ФАО) і Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП).
У той час як зніжаецца колькасць працоўных месцаў, скарачаюцца сацыяльныя дапамогі і выдаткі на інфраструктуру, працоўная нагрузка на жанчын ўзмацняецца, а аб’ём неаплатнай працы ўзрастае. Таму ім больш не ўдаецца забяспечваць харчовую бяспеку гаспадарак, асабліва тых, якія яны ўзначальваюць.
Акрамя таго, жанчыны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, якая абмяжоўвае не толькі іх прадукцыйнасць, але і індывідуальнае р ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 932 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

У Балівіі адзначаецца рост актыўнасці жанчын у дзяржаўным і грамадскім жыцці.
Напрыклад, амаль 50% членаў ўрада складаюць жанчыны. Прадстаўніцы жаночага полу з’яўляюцца таксама аднымі з самых актыўных членаў у выбарчых трыбуналах дэпартаментаў. Расце колькасць жанчын у арміі.
"Балівійкі штодзённа пацвярджаюць, што могуць прыняць на сябе любую дзяржаўную ці іншую кіруючую пасаду”, – сказала выканаўчы сакратар Нацыянальнай федэрацыі жанчын Хулія Рамас.
Рэбека Дэльгада, член Нацыянальнай асамблеі, лічыць, што "жанчыны змаглі заваяваць прастору доўгімі гадамі ідэалагічнай барацьбы”.
Балівійскае грамадства паступова пачынае прызнаваць, што з жаночым полам трэба лічыцца і не адхіляць яго ад рашэ ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 986 | Добавил: viator | Дата: 23.01.2011 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.