Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 18:44

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 34 35 36 37 »
Па пяці намінацыях – “За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”, “За актыўную грамадскую дзейнасць”, “За дасягненні ў выхаванні дзяцей”, “За высакароднасць і міласэрнасць”, “За жаночую мужнасць” – праходзіць конкурс “Жанчына года” ў Беларусі. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Беларускі саюз жанчын (самая масавая жаночая грамадская арганізацыя ў рэспубліцы, на сёння налічвае амаль 170 тысяч сябровак), Міністэрства інфармацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Мэта конкурсу – не толькі павышэнне сацыяльнага статусу жанчыны ў краіне, але і папулярызацыя мацярынства. Ён праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, вынікі конкурсу будуць падведзены напярэдадні 8 сакавіка 2009 года.
 
Наталля Партоліна паводле матэрыялаў прэсы
Категория: Навіны | Просмотров: 1056 | Добавил: viator | Дата: 03.04.2008 | Комментарии (0)

Згодна з апошнімі даследаваннямі, праведзенымі “Pew Internet & American Life Project”, большасць маладых карыстальнікаў Інтэрнета – дзяўчыны. Сярод web-карыстальнікаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў блогі вядуць 35 працэнтаў дзяўчат і толькі 20% хлопцаў, ствараюць свае web-старонкі 32 і 22 адсоткі, прысутнічаюць у сацыяльных сетках ды працуюць над сайтамі для іншых асоб 70 і 57%. Хлопцы захоўваюць лідэрства толькі ў відэахостынгу, але спецыялісты тлумачаць гэта не адсутнасцю прафесіяналізму ў дзяўчын, а некаторымі псіхалагічнымі асаблівасцямі маладых людзей ды суадносінамі хлопцаў і дзяўчат у складзе моладзевых груповак і субкультур.
Перавага жаночай паловы ў Інтэрнеце назіраецца толькі сярод тынэйджэраў, у старэйшых узроставых катэгорыях мужчыны захоўваюць лідэрства.
 
Наталля Партоліна паводле мат ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 925 | Добавил: viator | Дата: 31.03.2008 | Комментарии (0)

За гэты час партал www.dzietki.org стаўся адной з найбольш папулярных у Беларусі Інтэрнет-пляцовак сямейнай тэматыкі, бо слоган “Расцем беларусамі!” актуальны для значнай колькасці наведвальнікаў Сеціва.
За два гады існавання сайта на ім з’явілася шмат сямейных гісторыяў, якія пачыналіся з паведамлення “Здаецца, я цяжарная” і працягваюцца пастамі пра пошук беларускамоўнай нянькі ці садочка, альбо стартавалі стварэннем тэмы “Як даведацца памер пальца дзяўчыны?” і працягваюцца аповедамі пра шлюб і пошукі недарагой кватэры. На форуме дзейнічаюць вір ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1334 | Добавил: viator | Дата: 31.03.2008 | Комментарии (0)

Цыкл заняткаў на тэму “Падтрымка маладых прадстаўніц этнічных меншасцяў”  рыхтуецца Бірмінгеме (Вялікабрытанія). Трэнінг пройдзе з 18 да 24 траўня гэтага года. Усе выдаткі будуць аплачаныя арганізатарамі. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у навучанні – 6 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю пра трэнінг і анкету можна знайсці на web-пляцоўцы: www.salto-youth.net/TCEmpower/.
 
Юрый Сцяпанаў паводле рассылкі “Трэці сектар”
Категория: Навіны | Просмотров: 945 | Добавил: viator | Дата: 30.03.2008 | Комментарии (0)

21 сакавіка прэзідэнт Малдовы Уладзімір Варонін падпісаў указ аб прызначэнні на пасаду прэм’ер-міністра краіны 52-гадовай Зінаіды Грачанай. Яна стане першай у гісторыі краіна жанчынай на гэтай пасадзе. Раней яна займалася ва ўрадзе блокам макраэканамічных пытанняў.
 
Наталля Партоліна паводле паведамлення РІА “Новости”
Категория: Навіны | Просмотров: 995 | Добавил: viator | Дата: 28.03.2008 | Комментарии (0)

Выстава “Эвалюцыйны гендэр” адчынілася ў Музеі мастацтва Грузіі імя Ш. Аміранашвілі. Гэта частка праекта “Гендэр і палітыка на Паўднёвым Каўказе”, які ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Праграмы развіцця ААН парламентам і ўрадам Грузіі і Шведскім міжнародным агенцтвам развіцця і супрацоўніцтва.
Мэта выставы – прапаганда мастацкіх твораў на гендэрную тэматыку. Тут дэманструюцца работы грузінскіх майстроў мультымедыйнага жывапісу, фота і графікі. Экспазіцыя паказвае, як грузінкі, якім гістарычна быў наканаваны лёс гаспадыні, маці ды жонкі, выходзяць на палітычную і грамадскую арэну і нават пачынаюць граць на ёй галоўныя ролі.
 
Наталля Партоліна паводле ТРК “Мір”
Категория: Навіны | Просмотров: 1003 | Добавил: viator | Дата: 28.03.2008 | Комментарии (0)

Кыргызстан – адна з рэспублік Цэнтральнай Азіі, дзе на дзяржаўным узроўні прызнаецца існаванне гвалту у адносінах да жанчын. Апошнім часам у краіне ствараюцца “тэлефоны даверу”, крызісныя цэнтры, прытулкі для пацярпелых. Аднак значных змен сітуацыі не назіраецца.
Праведзеныя Нацыянальным статыстычным інстытутам Кыргызстана сацыялагічныя даследаванні паказалі, што значная частка кіргізак лічыць гвалт нармальнай формай сямейна-бытавых зносінаў. Апытанні, праведзеныя сярод жанчын ва ўзросце 15 – 49 гадоў, паказалі, што 38 адсоткаў рэспандэнтак згаджаюцца з побытавым гвалтам у любым выпадку, чым бы ён ні быў выкліканы. Пятая частка апытаных кіргізак прызнае за супружнікам права біць іх у выпадках, калі жанчына без дазволу мужа выходзіць з дому, дрэнна глядзіць за дзецьмі ці спрачаецца з сужэнцам. Дзесятая частка жанчын лічыць, што гва ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 981 | Добавил: viator | Дата: 28.03.2008 | Комментарии (0)

Падчас першай французскай выставы гінекалогіі лекары й акушэры паведамілі, што 20% жанчын у радзільных дамах залічваюцца менавіта ў гэтую узроставую групу.
Спецыялісты лічаць, што прычынаю позніх родаў становяцца ўмовы сучаснага жыцця: доўгі час навучання, прафесійная кар’ера, а таксама крызіс сям’і, які прыводзіць да разводаў і паўторных шлюбаў.
Мадэль мацярынства ў сярэднім узросце прапагандуюць таксама сродкі масавай інфармацыі. У тэлевізіі можна пабачыць вядомых людзей, якія вырашылі нарадзіць дзіця пасля сарака гадоў.
Выстава гінекалогіі ў Францыі праходзіла ўпершыню. Яна была спалучана з шэрагам канферэнцый, прысвечаных медыцынскім, грамадскім і псіхалагічным пытанням цяжарнасці. Мерапрыемствы гало ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1313 | Добавил: viator | Дата: 17.03.2008 | Комментарии (0)

Урад Швецыі выступіў з ініцыятывай выплачваць грошы бацькам, якія ня хочуць аддаваць сваіх малых у дзіцячыя садкі. За вызваленне месца ў дзіцячым садку, згодна з прапановай кабінета міністраў, сям’я зможа атрымліваць да 3000 крон (прыкладна 300€) у месяц. Падаткі з гэтых грошай вылічваць не будуць, а само новаўвядзенне, выкананне якога ляжыць на мясцовых уладах, можа набыць законную сілу пачынаючы з сёлетняга ліпеня.
Такі хуткі графік выклікае шмат крытыкі. Пытанняў вакол рэформы вельмі шмат: колькі яна будзе каштаваць, ці ёсць у муніцыпалітэтаў дастатковыя адміністратыўныя рэсурсы, каб весці ўлік дзяцей і бацькоў, якія адмаўляюцца ад месцаў у камунальных садках і, дарэчы, колькі іх будзе тых дзяцей і бацькоў? П ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1101 | Добавил: viator | Дата: 17.03.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.