|
Галоўная » Архив материалов
![](http://gender.do.am/_nw/4/s47508647.jpg) Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі упраўлення ўнутраных спраў Менаблвыканкама затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Бахрэйна. У дачыненні да яго распачатыя крымінальныя справы па выкарыстанні занятку прастытуцыяй або стварэнні ўмоў для занятку прастытуцыяй. Іншаземец прыехаў у Беларусь некалькі гадоў таму і зарэгістраваў будаўнічую фірму, якую выкарыстаў для прыкрыцця злачыннай дзейнасці. Замест будаўніцтва іншаземец заняўся сутэнёрствам, прычым у вельмі буйным маштабе. Для гэтага ён наймаў пад Менскам два надзвычай дарагія катэджы, дзе кліентам ак
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
988
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.07.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/97723852.jpg) З 24 студзеня па 7 лютага спецдакладчыца ААН па пытанні гвалту ў адносінах да жанчын Рашыда Манжу наведае ЗША па запрашэнні ўраду краіны. Спецыяльная дакладчыца пабывае ў акрузе Калумбія, у штатах Паўночная Караліна, Фларыда, Каліфорнія, Мінесота і Нью-Ёрк. Манжу правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі федэральнай улады, рэгіянальных праваахоўных органаў, мясцовай грамадзянскай супольнасці. Экспертка ААН наведае прытулкі і цэнтры ўтрымання пад вартай, а таксама сустрэнецца з ахвярамі гвалту. Свой даклад аб выніках візіту Рашыда Манжу прадставіць на бліжэйшай сесіі Рады ААН па правах чалавека.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
1007
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/54590880.png) Мексіканскі ўрад пацвердзіў свае абавязацельствы ў справе абароны правоў жанчын.
У адказ на ліст, накіраваны шасцю мексіканскімі лаўрэаткамі Нобелеўскай прэміі, Міністэрства замежных спраў краіны выказала сваё рашучае асуджэнне забойства грамадскай актывісткі Марыселы Эскабеда ў С'юдад-Хуарэсе (штат Чыуауа). У заяве МЗС Мексікі таксама прызнаецца, што краіна сутыкаецца са шматлікімі праблемамі, у сувязі з дыскрымінацыяй і гвалтам у адносінах да жанчын, але "дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці займаюцца пытаннямі забеспячэння эфектыўнага ажыццяўлення іх правоў”.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
975
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/85674909.jpg) Некалькі арганізацый у Дамініканскай Рэспубліцы і Гаіці выказалі абурэнне, расчараванне і гнеў ў сувязі з аднаўленнем гвалту ў адносінах да жанчын у Мексіцы. Яны запатрабавалі ад ўрада краіны неадкладна спыніць гэтыя злачынствы. У лісце, які грамадскія актывісты даставілі ў амбасаду Мексікі ў Санта-Дамінга і накіравалі прэзідэнту краіны, Феліпе Кальдэрону, гаворыцца аб нядаўніх забойствах Сусаны Чавес і Марыселы Эскабеда, якія змагаліся за грамадзянскія свабоды. У пасланні падкрэсліваецца, што "новыя гатункі гвалту” з боку мужчын па-ранейшаму спрыяюць пагаршэнню сумнай статыстыкі злачынстваў супраць жанчын. Праваабаронцы дадалі, што Мексіка – не адзінае месца, "дзе дзяўчынак і жанчын штодня забіва
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
901
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/23072526.jpg) Балівія стала адной з 10 краін свету, якая знізіла дзіцячую смяротнасць больш, чым напалову. Гэта вынікае з даследавання Міжведамаснай групы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па стымуляванню зніжэння дзіцячай смяротнасці, якое было апублікавана ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Даклад "Узроўні і тэндэнцыі стану дзіцячай смяротнасці” ўдакладняе, што ў Балівіі ў 1990 годзе да 5 гадоў жыцця памірала 121 дзіця з кожнай тысячы народжаных жывымі, а пазалетась гэтая лічба скарацілася да 51. Змяншэнне паказчыка на 58% кажа аб тым, што трэба працягваць працу, каб ісці да большага прагрэсу. Найбольшых дасягненняў дабіліся наступныя лацінаамерыканскія краіны: Эквадор – 24 (паказчык на кожную 1000 народжаных жы
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
897
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/63147671.jpg) 1 студзеня Дылма Русеф афіцыйна ўступіла на пасаду прэзідэнта Бразіліі. 63-гадовая эканамістка стала першай прадстаўніцай жаночага полу, якая заняла найвышэйшы пост у гэтай паўднёваамерыканскай дзяржаве. Урачыстая цырымонія інаўгурацыі Русеф, якой трэба кіраваць Бразіліяй на працягу найбліжэйшых 4 гадоў, прайшла ў сталіцы Бразіліа, у парламенце краіны. "Я абяцаю захоўваць і абараняць Канстытуцыю дый іншыя законы, працаваць у імя павышэння дабрабыту бразільскага народа, падтрымліваць адзінства, цэласнасць і незалежнасць Бразіліі”, – заявіла Дылма Русеф перад прысутнымі ў будынку федэральнага Кангрэса. Ганаровымі гасцямі інаўгурацыі Русеф сталі шматлікія замежныя госці, у тым ліку прэзідэнты Бал
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
912
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/49794608.jpg) Фінансавы і харчовы крызісы замарудзілі прагрэс на шляху ўстанаўлення гендэрнага балансу і прадастаўлення годнай працы для жанчын у сельскай гаспадарцы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН (ФАО) і Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП). У той час як зніжаецца колькасць працоўных месцаў, скарачаюцца сацыяльныя дапамогі і выдаткі на інфраструктуру, працоўная нагрузка на жанчын ўзмацняецца, а аб’ём неаплатнай працы ўзрастае. Таму ім больш не ўдаецца забяспечваць харчовую бяспеку гаспадарак, асабліва тых, якія яны ўзначальваюць. Акрамя таго, жанчыны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, якая абмяжоўвае не толькі іх прадукцыйнасць, але і індывідуальнае р
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
900
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/25219588.jpg) У Балівіі адзначаецца рост актыўнасці жанчын у дзяржаўным і грамадскім жыцці. Напрыклад, амаль 50% членаў ўрада складаюць жанчыны. Прадстаўніцы жаночага полу з’яўляюцца таксама аднымі з самых актыўных членаў у выбарчых трыбуналах дэпартаментаў. Расце колькасць жанчын у арміі. "Балівійкі штодзённа пацвярджаюць, што могуць прыняць на сябе любую дзяржаўную ці іншую кіруючую пасаду”, – сказала выканаўчы сакратар Нацыянальнай федэрацыі жанчын Хулія Рамас. Рэбека Дэльгада, член Нацыянальнай асамблеі, лічыць, што "жанчыны змаглі заваяваць прастору доўгімі гадамі ідэалагічнай барацьбы”. Балівійскае грамадства паступова пачынае прызнаваць, што з жаночым полам трэба лічыцца і не адхіляць яго ад рашэ
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
961
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.01.2011
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/82939797.jpg) У Кітаі папулярны тэлесерыял "Бітва шлюбу”. Ягоны герой – дамасед, які не ходзіць на працу, а займаецца хатняй гаспадаркай – выклікаў цікавасць шматлікіх Інтэрнет-карыстальнікаў. У сувязі з гэтым партал "Ван’і” правёў анлайн-апытанне, вынікі якога паказалі, што 35% мужчын гатовыя быць "дамаседамі”, сярод жанчын толькі 25% адзначылі, што не супраць такіх мужчын. Нягледзячы на тое, што мноства кітайцаў з радасцю гатовыя стаць "хатнімі гаспадарамі”, 27% Інтэрнет-карыстальніц не хочуць выходзіць замуж за "дамаседаў”. Дзяўчаты па-рознаму выказваюцца з гэтай нагоды: "Я не люблю такіх хлопцаў, жанчына абавязкова павінна выконваць свае абавязкі, а не ўзвальваць усё на мужчыну”; "Не магу пагадзіцца, каб му
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
924
|
Добавил:
viator
|
Дата:
30.12.2010
|
|
![](http://gender.do.am/_nw/4/12245761.jpg) Акруговы суд Тэль-Авіва прызнаў колішняга прэзідэнта краіны Машэ Кацава вінаватым у двух згвалтаваннях, а таксама ў сексуальных дамаганнях. Калегія суддзяў палічыла непераканаўчымі доказы абароны, а частку з іх ацаніла як "сфабрыкаваныя”. Феміда палічыла даказанымі паказанні былой супрацоўніцы Міністэрства турызму, якая абвінаваціла Кацава ў тым, што ў 1998 годзе ён двойчы прымусіў яе ўступіць у інтымную сувязь, калі ўзначальваў гэтае ведамства. Акрамя таго, прызнаная сапраўднай і заява супрацоўніцы прэзідэнцкага офіса. Паводле яе паказанняў, пасля абрання на пасаду прэзідэнта ў 2000 годзе Кацав дамагаўся яе, а калі атрымаў адмову, то пачаў усяляк пераследаваць. У дадатак, суддзі палічылі, што
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
857
|
Добавил:
viator
|
Дата:
29.12.2010
|
| |
|
Каляндар навінаў |
« Июль 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
![](/stat/1722049004) |
|