Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 11:59

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед

В разделе материалов: 48
Показано материалов: 41-48
Страницы: « 1 2 3 4 5

З 2009 года міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы намерана на два тыдні павялічыць дэкрэтны водпуск для мацярок, якія нарадзілі адно дзіця. Пазней будзе ўведзена магчымасць добраахвотнага падаўжэння дэкрэту на дадатковыя 6 тыдняў.
Прапанаваныя змены з задавальненнем успрымаюць трэд-юніёны. Ежы Лянгер з Незалежнага самакіруемага прафсаюза “Салідарнасць” (“Solidarność”) падкрэслівае, што прафаб’яднанне будзе падтрымліваць усе дзеянні на карысць сям’і. Паводле ягонага меркавання, большасць наймальнікаў мусіць паважаць права на дадатковую – хаця і неабавязковую частку – дэкрэтнага водпуску. Е. Лянгер: Гэтае рашэнне нагадвае японскае правіла. Яны там таксама маюць права на дадатковы дэкрэтны, але ён неабавязковы, і таму ім не карыстаюцца, баючыся страціць працу. Але я спадзяюся, што гэта будзе датычыць толькі часткі польскіх наймальнікаў, бо большасць з іх са зразуменнем адносіцца да гэтага пытання й будзе ставіцца да маладых жанчын так, як і ў дачыненні да сваёй сям’і.
Польскі досвед | Просмотров: 811 | Добавил: viator | Дата: 18.09.2008 | Комментарии (0)

“Люблю. Не б’ю” – пад такім дэвізам 3 верасня ў Польшчы пачалася грамадская кампанія з мэтай супрацьдзеяння насіллю ў сям’і. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Фонд “Краёвы цэнтр кампетэнцыі”, міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды паліцыя. Рэкламаваць сямейныя каштоўнасці і вобраз сучаснай сям’і будуць білборды ды тэлевізійныя ролікі, у якіх выступяць вядомыя асобы з дзецьмі. Адным з планаваных элементаў дапамогі будзе адкрыццё інфалініі для ахвяраў насілля, якую будуць абслугоўваць дасведчаныя адмыслоўцы, у тым ліку псіхолагі.
Польскі досвед | Просмотров: 857 | Добавил: viator | Дата: 01.09.2008 | Комментарии (0)

Польская партыя жанчын (“Partia Kobiet”) уразіла грамадскасць перадвыбарчым постэрам, на якім дамы прыкрываюцца толькі слоганам. “Мы шчырыя ды чуллівыя і целам, і душой”, – сцвярджаюць спадарыні. Як бачна на здымку, усе жанкі абсалютна голыя, а інтымныя месцы прыкрывае плакат з надпісам “Жаночая партыя. Польшча – гэта кабета”.
Постэр адпавядае перадвыбарчаму слогану партыі: “Усё для будучыні… і няма чаго хаваць”.
Для плаката знялася і лідэрка партыі Мануэла Грэткоўска: “Гэты постэр разбівае стэрэатыпы анахранічнага палітычнага свету, у якім правяць негаваркія мужчыны ў сваіх чорных строях з гальштукамі. Мы прыгожыя, аголеныя, ганарлівыя. Мы шчырыя і чуллівыя, целам і душой. Гэта – не парнаграфія, тут няма чаго разглядаць з пазіцыі сексу. Нашы твары разумныя, заклапочаныя. Усё, што нас цікавіць, гэта –  будучыня і месца жанчыны ў грамадстве”.
Польскі досвед | Просмотров: 892 | Добавил: viator | Дата: 25.08.2008 | Комментарии (0)

Дзеці ў польскіх школах зноў не будуць насіць абавязковую школьную форму. Такія змены прыняў сейм Польшчы. Школьная форма была абавязковай ва ўсіх школах, акрамя прыватных, з 1 верасня 2007 года. Гэтае правіла было ўведзена былым міністрам адукацыі Раманам Гертыхам, прадстаўніком праварадыкальнай партыі “Ліга польскіх сем’яў”.
Згодна з новымі зменамі, дырэктар школы можа ўвесці школьную форму па ўласнай ініцыятыве, бацькоў ці дзяцей. Навучальныя ўстановы, якія не ўвядуць такога абавязку, павінны ў сваім статуце запісаць, як на тэрыторыі школы павінны апранацца вучні.
З новага вучэбнага года ўстановы адукацыі таксама маюць права самастойна выбіраць падручнікі і праграму навучання. Экс-міністр Раман Гертых быў прыхільнікам таго, каб ва ўсіх школах вучыліся па аднолькавых падручніках і адной школьнай праграме.
Польскі досвед | Просмотров: 831 | Добавил: viator | Дата: 07.08.2008 | Комментарии (0)

Сям’я – найвялікшая каштоўнасць для 99% польскага грамадства. Такі вынік сацыялагічнага апытання, якое правёў Цэнтр думкі й навучання імя Яна-Паўла ІІ.
Рэзультаты даследавання Польскаму радыё для замежжа прадставіў доктар сацыялагічных навук Томаш Жукоўскі. Ён звярнуў увагу на тое, што сямейнае жыццё па-ранейшаму застаецца каштоўнасцю ў польскім грамадстве, што адрознівае палякаў ад іншых нацыянальнасцяў, для якіх прыярытэтам з’яўляюцца правы індывідууму: “Можна сказаць, што палякі абіраюць і практыкуюць мадэль сям’і, якую можна назваць партнёрскай. Але гэтае партнёрства заключаецца ў тым, што ролі партнёраў не да канца такія самыя. Ад мужчыны патрабуецца, каб ён сканцэнтраваўся на здабыцці матэрыяльных сродкаў. А ад жанчыны, якая таксама працуе, каб, акрамя гэтага, свой час прысвяціла сямейным справам”.
Польскі досвед | Просмотров: 762 | Добавил: viator | Дата: 05.08.2008 | Комментарии (0)

У Польшчы жанчыны займаюцца больш, чым 35 адсоткамі фірмаў. Аднак часцяком бізнесвумен не заўсёды ведаюць, як абараніць свае прадпрыемствы ад несумленнай канкурэнцыі. Адам Таўкэрт, прэсавы сакратар Камітэта па пытаннях патэнтаў, сказаў Польскаму радыё для замежжа: “Мы назіраем за вельмі вялікай актывізацыяй жанчын у бізнесе, у галіне вынаходніцтваў. І мы заўважылі, што менавіта жанчынам трэба падказаць, якім чынам абараніць свой брэнд, лагатып ды інтэлектуальную ўласнасць”. Дзеля таго, каб лепей падрыхтаваць пачынаючых бізнесвумен, Камітэт па пытаннях патэнтаў запрасіў спецыялістаў па абароне інтэлектуальнай уласнасці. Адам Таўкэрт падкрэслівае, што вельмі часта поспех фірмы залежыць ад забеспячэння ўласнага вынаходніцтва ад крадзяжу: “Асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на прамысловую ды інтэлектуальную ўласнасць. Гэта таварныя брэнды, патэнты, вынаходніцтвы – карацей, разнастайныя правы, якія дазваляюць развіваць прадпрыемства”. З дадзеных Камітэта па пытаннях патэнтаў вынікае, што ў 2000 – 2007 гадах жанчыны запатэнтавалі ў Польшчы 10 тысяч вынаходніцтваў.
Польскі досвед | Просмотров: 720 | Добавил: viator | Дата: 03.08.2008 | Комментарии (0)

«Быть одиночкой – звучит модно», – написала общенациональная газета «Dziennik».
Польская католическая церковь бьёт тревогу: растёт поколение эгоистов, для которых счастье – это гонка за карьерой. Психологи отвечают: одиночки имеют другой, нетрадиционный взгляд на жизнь.
В Польше живет свыше 5 миллионов одиночек – такие данные опубликовал Центр исследований общественного мнения на полосах газеты «Dziennik». Это значительно больше, чем несколько лет назад. Одиночки – это молодые и активные люди, которые делают карьеру и зарабатывают приличные деньги. В начале девяностых годов вне брака был уже каждый второй мужчина и четыре женщины в возрасте 25 лет. Сегодня в такой ситуации оказывается 27% мужчин и 48% женщин в этом возрасте. Изменились причины откладывания решения о вступлении в брак. Тогда люди не решались вступать в брак, потому что у них не было квартиры и хорошей, стабильной работы. Сегодня всё это у них есть. Они избегают брака, потому что они не хотят отказываться от свободы, которую даёт им жизнь без жены или мужа.
Польскі досвед | Просмотров: 799 | Добавил: viator | Дата: 31.07.2008 | Комментарии (0)

Наколькі пазіцыя жанчыны ў польскім грамадстве адрозніваецца ад сітуацыі жанчыны ў краінаx старых 15 членаў Еўрасаюза? Жаночыя арганізацыі, а таксама прадстаўнікі ўрадавай адміністрацыі кажуць, што адрозніваецца. Жанета Мэцуг – галоўны спецыяліст Бюро ўпаўнаважанага польскага ўраду па пытаннях роўнага статусу жанчын і мужчын кажа:
– Агульная атмасфера і з’явы, якія назіраюцца ў Польшчы даказваюць, што сапраўды пазіцыя жанчын у грамадстве ніжэйшая, чым у краінаx былой “15”. У гэтыx краінаx доўгі час функцыянуе еўрасаюзнае заканадаўства, якое рэгулюе шматлікія пытанні па справаx рынку працы з мэтай роўных адносін да жанчын і мужчын. У большасці краін існуюць законы аб роўным статусе жанчын і мужчын, якія накладаюць адміністрацыйны абавязак прадстаўляць ураду справаздачы пра сітуацыю ў гэтай галіне.
Пасля далучэння Польшчы да Еўрапейскага Саюза змяніліся прававыя нормы, і цяпер польскія жанчыны могуць карыстацца шматлікімі юрыдычнымі інструментамі, каб абараняць свае правы. Еўрапейскае заканадаўства дбае пра роўныя шанцы жанчын на рынку працы. У Польшчы яшчэ няма закону аб роўным статусе жанчын і мужчын, але ёсць артыкулы ў Канстытуцыі РП, якія гарантуюць, што мужчына і жанчына маюць роўнае права да працы й прафесійнага росту, да аднолькавай заробнай платы за такую ж самую працу, да высокіx пасадаў. Аднак на практыцы гэтыя пункты Канстытуцыі не рэалізуюцца на 100%.
Польскі досвед | Просмотров: 815 | Добавил: viator | Дата: 26.06.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.