Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:45

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме

В разделе материалов: 78
Показано материалов: 51-60
Страницы: « 1 2 ... 4 5 6 7 8 »

 
 
Шчыра вітаю вас, шаноўныя сябры!
Выказваю сардэчную падзяку ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа, якія прыслалі ў Беларускую службу лісты ў лютым і сакавіку. З некаторымі з гэтых допісаў я вас пазнаёмлю ў сённяшняй перадачы. Рэшта карэспандэнцыі – у тым ліку рапарты – будзе агучана ў наступных выпусках.
Наша рэдакцыя працягвае распаўсюджваць сярод слухачоў “Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей”.
Многія нашы прыхільнікі ўжо атрымалі кнігу і адгукнуліся лістамі на гэты прэзент. Напрыклад, сям’я Бярозкіных са Шчучына на захадзе Беларусі. Ці Бярнард Пакульніцкі з Менскай вобласці. Гэты слухач піша: “Шчыра дзякую за цудоўны падарунак ад Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Вельмі добры “Слоўнік для дзяцей...”, прыгожа аформлены, талкова выдадзены і карысны для навучання”.
Наш даўні сябра з Берасцейшчыны Алесь Смольскі таксама задаволены кнігай. Але адначасова і здзіўлены тым, што выданне патрапіла да яго. Паслухайма: “Хачу выказаць вам вялікі дзякуй за цудоўны слоўнік, які я ад вас атрымаў. Не зразумела, праўда, з якой нагоды вы мне яго прыслалі, таму што наколькі мне вядома прадугледжвалася, што яго атрымаюць пераможцы моўнага конкурсу, а я ў лік гэтых асоб ня трапіў па тэхнічных прычынах (мой e-mail да вас не дайшоў)”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1289 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 04.04.2009 | Комментарии (0)

 
 
Добрага часу сутак, паважаныя радыёслухачы!
Адразу на пачатку хачу падзякаваць ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю. Лістоў нямала, таму ўтварылася чарга. І не малая!
Сёння я пачну нашу радыёсустрэчу з працягу вялікага і цікавага ліста Бярнарда Пакульніцкага, нашага слухача з Менскай вобласці. Крыху пазней я агучу варункі нашага рэдакцыйнага конкурсу. Таму раю прыгатаваць паперу, аловак ці асадку.
Спадар Пакульніцкі піша:
“...спецыялісты ў галіне атамнай энергетыкі сцвярджаюць, што няма бяспечнага ўзроўню радыяцыі для чалавечага арганізма, які б нізкі ён не быў. Згодна з даследаваннямі, праведзенымі ведамствам радыяцыйнай бяспекі ў Нямеччыне, захворванні лейкеміяй сярод дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў сустракаецца тым часцей, чым бліжэй яны пражываюць да адной з 16 дзеючых у краіне АЭС”.
На гэтай невялікай вытрымцы спыню цытаванне працы нашага прыхільніка. Працяг – на будучым тыдні.
У апошнія тыдні некалькі дзесяткаў слухачоў атрымалі “Польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Некаторыя з нашых прыхільнікаў адгукнуліся на гэта.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1171 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 21.03.2009 | Комментарии (0)

 
 
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя сябры!
Мікалай Рыбакоў, жыхар Копысі, што на Віцебшчыне, прыслаў ліст, у якім закрануў некалькі грамадскіх праблем. У полі зроку слухача – дэвальвацыя беларускай валюты, барацьба за цвярозасць. Спынюся на апошняй. На думку спадара Рыбакова, змаганне са злоўжываннем алкагольнымі напоямі не мае сэнсу: людзі ўсё роўна знаходзяць выйсце. Асабліва на мяжы двух абласцей. Слухач прыводзіць наступны прыклад: “... у пасёлку Копысь 6 і 13 лютага былі... дні цвярозасці, забаранілі гандаль гарэлачнымі напоямі. Дык мясцовыя жыхары хто праз мост, хто па лёду праз раку Дняпро пацягнуліся ў “прэзідэнцкую” краму ў вёсцы Александрыя”. Калі ж у Магілёўскай вобласці бываюць дні цвярозасці, то землякі беларускага прэзідэнта бягуць атаварвацца ў Копысь, якая знаходзіцца на Віцебшчыне.
Напрыканцы свайго ліста спадар Рыбакоў з сумам канстатуе: “Знікла ў Беларусі паняцце “талака”. Цяпер кожны сам за сябе. Шкада. Але ж рана ці позна адбудзецца адраджэнне традыцый, фальклору, культуры”. Слухач перакананы, што маленькія ўсходы ўжо з’яўляюцца.
Цалкам згодны з гэтым меркаваннем. 
Прэса аб праграме | Просмотров: 1190 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 14.03.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, паважаныя сябры!
Сёння, напярэдадні Міжнароднага дня жанчын, дазвольце сардэчна павіншаваць нашых слухачак з гэтым прыгожым святам і пажадаць цудоўнага веснавога настрою, сонечных усмешак, цеплыні пачуццяў. Адным словам, з Восьмым сакавіка!
З нагоды гэтага цудоўнага свята абвяшчаецца конкурс. Ён будзе працягвацца да канца вясны.
А цяпер умовы конкурсу. Калі ласка, назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня бягучага года на віцебскую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы конкурсу атрымаюць цікавыя прызы. 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не перажывайце. Умовы яшчэ раз прагучаць у наступных двух перадачах “Рэдакцыйнай пошты”. Апроч таго, інфармацыя пра конкурс размешчана на сайтах нашага спонсара ўзнагародаў – міжнароднай праграмы “Крок да роўнасці”: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1504 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 07.03.2009 | Комментарии (0)

Сардэчна вітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
Пошта прыносіць мноства лістоў ад вас. За лютаўскія тыдні назбіралася нямала цікавых допісаў. У гэтай перадачы я паспрабую прачытаць некаторыя з апошніх вашых водгукаў.
Наш сталы сябра – барысаўчанін Алесь Шустоўскі – прыслаў паштоўку. Выглядае на тое, што на яе напісанне слухача падштурхнулі перадачы Беларускай рэдакцыі пра гісторыю. Спадар Шустоўскі перакананы, што зніклы крыж Еўрасінні Полацкай знаходзіцца ў Расіі. На думку аўтара паштоўкі, падчас вайны любы начальнік чыгункі ці прапускнога пункта ў першую чаргу даваў зялёнае святло санітарным цягнікам і камандам, якія суправаджалі дзяржаўныя каштоўнасці ці важныя архівы. Алесь Шустоўскі прыгадвае словы Панцеляймона Панамарэнкі пра тое, што нкусаўцы давезлі крыж да Магілёва. “Значыць, – робіць выснову барысаўчанін, – крыж Еўрасінні Полацкай узору 1161 года быў эвакуяваны на ўсход РСФСР у адмысловае сховішча Каменнага пояса – Урала ці ў іншы тайнік”.
Ірэна Маркевіч, якая жыве ў вёсцы Дзембарава ў Шчучынскім раёне на Гарадзеншчыне, прыслала ліст. У ім адказы на радыйныя анкеты, а таксама словы ўдзячнасці за падарунак. Слухачка атрымала яго за перамогу ў гендэрным конкурсе.
Прэса аб праграме | Просмотров: 716 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 28.02.2009 | Комментарии (0)

 
 
Сардэчна вітаю вас, паважаныя сябры!
Слухач Васіль Завадскі з Маладзечна на Меншчыне прыслаў ліст з нагоды атрымання радыёапаратуры за перамогу ў гендэрным конкурсе. Ён піша:
“Прыміце шчырую і вечную падзяку за такі вялікі падарунак як кароткахвалевы прымач “Grundig”. Калі бярэш яго ў рукі, душа радуецца. У гэтага прыёмніка вялікія магчымасці, можна слухаць многа радыёстанцый на любых хвалях. У мяне ён працуе без высунутай антэны, стаўлю ў вакне і слухаю”.
Крыху далей наш прыхільнік зноў вяртаецца да тэмы атрыманага прымача: “Чутнасць з яго вельмі добрая, і не трэба прыслухоўвацца ці падстройваць”.
У сваім лісце спадар Завадскі прыгадвае свае ўражанні пра абвяшчэнне прызёраў гендэрнага конкурсу: “Вельмі было прыемна слухаць 27 снежня перадачу аб пераможцах радыёвіктарыны, дзе ў эфіры гучала і маё імя”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 785 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 24.01.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія слухачы!
На пачатку хачу падзякаваць тым нашым прыхільнікам, якія цягам апошніх тыдняў павіншавалі Беларускую рэдакцыю Польскага радыё з Калядамі і Новым годам. У прыватнасці, нам прыслалі свае віншаванні на паштоўках і ў лістах Валяр’ян Здановіч з Горадні, Аляксандр Смольскі і Мікалай Волчык з Берасцейшчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва.
Словы ўдзячнасці я таксама адрасую тым нашым слухачам, якія прыслалі пацверджанні аб атрыманні падарункаў за перамогу ў гендэрным конкурсе. Прызёр Міхаіл Шавель з Менска напісаў: “З вялікай радасцю паведамляю, што пасылку з радыёпрыёмнікам “Grundig” атрымаў своечасова, у канцы лістапада.
Я вельмі ўдзячны табе і Беларускай рэдакцыі Польскага радыё за цудоўны падарунак. Мая мара – выйграць у конкурсе радыёпрыёмнік – збылася. ...7 лістапада я адзначаў свой дзень нараджэння – мне споўнілася 74 гады. А на 75 годзе жыцця я атрымаў з Віцебска і Варшавы такі цудоўны падарунак!!!”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 809 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 17.01.2009 | Комментарии (0)

 
 
Горача вітаю вас, паважаныя слухачы!
За апошнія тыдні назапасілася шмат лістоў, якія прыслалі нашы актыўныя слухачы.
Аднак сёння я пачну агляд пошты не з допісаў сталых прыхільнікаў, а з карэспандэнцыі слухачоў, якія ўпершыню звярнуліся ў нашу рэдакцыю. Два лісты прыйшлі нядаўна і чымсьці нагадваюць адзін аднаго. Не, гэта – не блізкія па духу выказванні пра нашы праграмы, а падобныя просьбы дапамагчы з адрасамі пэўных устаноў.
Звычайна радыёстанцыі ігнаруюць такія пісьмы, але зараз зробім невялікае адступленне ад правілаў. Тым больш, што, можа быць, адказы на гэтыя лісты будуць карыснымі іншым нашым прыхільнікам.
 Пачну з карэспандэнцыі Фелікса Варвашэвіча з вёскі Макава Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Наш сябра піша: “...калі-некалі слухаю вашу перадачу. Я сам і мая мама – палякі і католікі. І ў нас да вас вялікая просьба”. Далей наш слухач піша, што яго цікавяць адрасы камісій па правах чалавека ААН і АБСЕ.
Прэса аб праграме | Просмотров: 718 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 10.01.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія радыёслухачы!
У гэтай перадачы я працягну агляд лістоў, якія прыйшлі на віцебскую скрынку прыблізна з 13 па 20 снежня. Цягам згаданага часу паступіла каля дзесятка допісаў. Пошту ад Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці ды ад Васіля Завадскага са сталічнага рэгіёну я ўжо разглядаў у мінулай перадачы. Зараз чарга лістоў Яўгеніі Цюркінай з Магілёва і Аляксандра Мазго з Віцебска.
Пачнём з пісьма майго земляка. Спадар Мазго піша: “...з перадач Польскага радыё слухаю ў суботу толькі “Рэдакцыйную пошту”. Усе астатнія прымаць проста няма сіл: сыходжу рана-ранюсенька, вяртаюся пазней за 6 гадзін. Пасля гэтага нічога няма ахвоты слухаць, тым больш навіны. Затое мой бацька вас прымае, відаць, штовечар з 16.30. Ён у мяне без вестак пражыць не можа”.
Аляксандр Мазго – дасведчаны радыёаматар, і таму не можа не напісаць пра чутнасць нашых трансляцый. Паводле яго, а 16.30 менскага часу прыём на абедзвюх частотах до чатырох балаў. Праўда, мацней ідзе 7180 кілагерц. З 17.00 крыху чуюцца перашкоды ад ТрансСусветнага радыё, якое працуе на 7170 кГц.
Прэса аб праграме | Просмотров: 734 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 03.01.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, паважаныя слухачы!
У апошні час на віцебскую скрынку Польскага радыё для замежжа штодня ад нашых слухачоў паступае па аднаму-два лісты. У прыватнасці, цягам тыдня прыйшлі допісы ад Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці, Васіля Завадскага з Меншчыны, Міхаіла Шавеля з беларускай сталіцы, Аляксандра Мазго з Віцебска, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Бярнарда Пакульніцкага з Менскай вобласці.
Гэтым разам я толькі пачну агляд апошняй карэспандэнцыі. Ён прагучыць напрыканцы “Рэдакцыйнай пошты”. Больш шырокі агляд нядаўніх лістоў будзе гучаць у найбліжэйшых двух-трох перадачах.
Сёння ж я сканцэнтруюся на адной з творчых прац, прысланых на гендэрны конкурс.
Яе аўтарка – Наталля Шніпава з Віцебска. Яна піша пра чаканні грамадства ад мужчын. Ім трэба быць і паспяховымі ў кар’еры, і любячымі мужамі, і добрымі бацькамі. Цытую:
Прэса аб праграме | Просмотров: 688 | Author: Юрась Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.12.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.