Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:36

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме

В разделе материалов: 78
Показано материалов: 31-40
Страницы: « 1 2 3 4 5 6 7 8 »

 
 
 
Сардэчна вітаю ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Цягам апошніх дзён на радыйную скрынку ў Віцебску прыйшло некалькі лістоў. Мне таксама званіў магіляўчанін Віктар Кавалёў. SMS-паведамленні і тэлефанаванні паступалі ад Сяргея Балбасава з Гомельшчыны і ад Яўгеніі Цюркінай з Магілёва.
Я шчыра дзякую ўсім нашым прыхільнікам і прыхільніцам, якія пісалі і званілі цягам мінулага тыдня.
Сёння ў міні-рубрыцы "Пара слоў для DX-ісістаў” пра невясёлыя справы. Яны адлюстроўваюць пэўную тэндэнцыю ў сусветным радыёвяшчанні.
Прэса аб праграме | Просмотров: 666 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 24.04.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Сёння ў нас будзе крыху незвычайны пачатак перадачы. Я адчыню яе конкурсам. Гэта даволі нечакана нават для мяне: надоечы паступіла прапанова зладзіць яшчэ адну віктарыну пра ўсходнюю частку польскага Памор’я. Чаму ж не выкарыстаць такую магчымасць?
Вы памятаеце, што нядаўна быў конкурс пра Кашубскі край, які месціцца ў Памор’і. Большасць удзельнікаў выдатна адказалі. Пераможцы выйгралі цікавыя ўзнагароды. Тым, каму гэтае зрабіць не ўдалося, атрымаюць суцяшальныя прызы. Усе падарункі я вышлю ў другой палове красавіка. Што гэта будуць за ўзнагароды, пакуль дакладна не ведаю. Але зусім не тое, што дагэтуль атрымлівалі ўдзельнікі нашых віктарын.
Прэса аб праграме | Просмотров: 658 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 03.04.2010 | Комментарии (0)


 
Добрага часу сутак для ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
Я сардэчна дзякую аўтарам карэспандэнцыі, якая прыйшла на працягу апошніх дзён на радыйную скрынку ў Віцебску. Нядаўнюю пошту складаюць лісты, паштоўка, рапарты аб чутнасці, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў” і адказы на гендэрныя конкурсы. Дзякую аўтарам электронных пасланняў, якія прыходзяць на мае розныя адрасы. Апроч таго, я шчыра ўдзячны Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны і Віктару Кавалёву з Магілёва за тэлефонны абмен думкамі!
Дарэчы, апошні названы прыхільнік прыслаў вялікі e-mail. Сёння я пазнаёмлю вас з некаторымі часткамі гэтага электроннага ліста. Віктар Кавалёў піша (я цытую пасля дробных стылістычных зменаў):
"Пачну з таго, што сёння знайшоў на сайце Беларускай рэдакцыі і скапіяваў усе архівы "Рэдакцыйнай пошты”, пачынаючы з 2 студзеня 2010 года. Гэта зрабіў з той мэтай, каб пачытаць усе выпускі. Бо хацеў бы мець, так бы мовіць, уяўленне пра тое, аб чым зараз ідзе гутарка ў тваёй перадачы. Я ўжо казаў, што на доўгі час адышоў ад праслухоўвання Беларускай рэдакцыі Польскага радыё. І, паўтараюся, каб мець уяўленне аб сённяшніх перадачах, хацеў бы перачытаць тую ж "…пошту” і "Рэдакцыйную дыскусію”. І таму да цябе пакуль што першае пытанне: можа ў цябе дома засталіся архівы "Рэдакцыйнай пошты” і "…дыскусіі” хаця б у тым жа тэкставым напісанні? Калі ёсць – дашлі, калі ласка, да мяне. Калі іх няма, то буду тады ўжо паціху капіяваць з архіваў на сайце”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 685 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.03.2010 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю ўсіх прыхільнікаў нашага радыё!
У апошні час прыйшлі допісы ад Сяргея Магонава з Кобрына Берасцейскай вобласці, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці, Сяргея Балбасава з вёскі Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, Алега Панько з Берасця, Васіля Завадскага з Маладзечна Менскай вобласці. З Горадні пошта даставіла ліст ад слухача пад псеўданімам "Б. Карповіч”.
Частка новых пісьмаў будзе агучана і прааналізавана ў межах гэтай рубрыкі, рэшта – у "Рэдакцыйнай дыскусіі”. Так што сачыце за нашым эфірам!
Сёння будуць абвесткі пра конкурсы і пашыраны DX-агляд. Я таксама працягну гістарычны міні-раздзел і пакуль завяршу спартыўны цыкл. Нагадаю, гэтыя тэматычныя часткі ініцыяваныя па просьбе заходнебеларускіх слухачоў Міхаіла Кобрына і Фелікса Варвашэвіча.
Прэса аб праграме | Просмотров: 720 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.03.2010 | Комментарии (0)

 
 
Сардэчна вітаю ўсіх слухачоў нашага радыё!
Ад усёй душы дзякую аўтарам карэспандэнцыі, якая прыйшла на працягу апошніх дзён на віцебскую абаненцкую скрынку. Удзячны Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны за тэлефонны абмен думкамі!
Зараз гістарычная міні-рубрыка. Нагадаю, што яна адчынена па просьбе нашага слухача з Берасцейшчыны Міхаіла Кобрына.
Мінулы раз я завяршыў свой аповед пра з’езды польскіх гісторыкаў, кажучы пра форум 1925 года ў Кракаве. З гэтага моманту даследчыкі даўніны вырашылі збірацца рэгулярна, кожныя пяць год. Наступная агульнанацыянальная сустрэча адбылася ў Варшаве ў 1930 годзе. Яна была  прысвечана сотым угодкам лістападаўскага паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай. У 1935 годзе віленскі з’езд абмяркоўваў польска-летувіскія адносіны. Вайна перарвала рэгулярнасць форумаў Польскага гістарычнага таварыства. Чарговы ягоны з’езд адбыўся ва Уроцлаве ў 1948 годзе.
Прэса аб праграме | Просмотров: 765 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 13.03.2010 | Комментарии (0)

 
 
Сардэчна вітаю прыхільнікаў нашага радыё!
Ад усёй душы дзякую аўтарам карэспандэнцыі, якая прыйшла цягам мінулага тыдня на віцебскую абаненцкую скрынку. Асаблівую падзяку за пастаянную тэлефонную сувязь шлю Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны!
Гэты слухач таксама прыслаў ліст з рэакцыяй на маю мінулую перадачу. Давайце паслухаем:
"…некалькі слоў на сюжэт "Рэдакцыйнай пошты” ад 27 лютага. Юрась Сцяпанаў зачытваў меркаванні Алеся Шустоўскага пра пазыўныя Польскага радыё. Асабіста я лічу, што музычны ўступ, альбо пазыўныя, змяняць не мае сэнсу. Падкрэсліваю: гэта маё асабістае меркаванне. Іншыя слухачы маюць права на свае версіі”. Канец цытавання.
Натуральна, астатнія прыхільнікі нашага радыё могуць прытрымлівацца адрознай думкі. Калі вы, дарагія слухачы, пажадаеце яе агучыць, то сардэчна прашу выказвацца. Пішыце на віцебскую скрынку Польскага радыё для замежжа. Яе адрас прагучыць напрыканцы рубрыкі.
Цяпер "Пара слоў для DX-істаў”.
Амаль тыдзень назад, 28 лютага, Руская рэдакцыя Міжнароднага радыё Тайваня спыніла трансляцыю на частаце 6120 кілагерц з 17.00 да 18.00 UTC. МРТ перайшло на 9840 кГц. Новая змена будзе дзейнічаць некалькі тыдняў: да завяршэння бягучага зімовага сезону вяшчання.
Пераходжу да спартыўнага раздзела.
Прэса аб праграме | Просмотров: 702 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 06.03.2010 | Комментарии (0)

 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія радыёслухачы!
Сённяшнюю пошту я пачынаю з абвяшчэння вынікаў першага тура ваенна-гістарычнага конкурсу. Ён парадаваў мноствам лістоў і расчараваў нешматлікімі цалкам вернымі працамі. Аднак яшчэ наперадзе два этапы і велізарная колькасць шанцаў заваяваць цікавыя ўзнагароды.
А хто перамог у першым туры?
Гран-пры – радыёпрыёмнік – заваяваў Дзмітры Краснапеўцаў з Гарадзеншчыны. Ён адным з першых прыслаў выдатна падрыхтаваныя лаканічныя, але вельмі змястоўныя, адказы. Іншыя тры ўдзельніцы і адзін удзельнік – Аксана Краўцова з Віцебска, Альдона Родзевіч, Данута Крупіца і Валяр’ян Здановіч з Гарадзенскай вобласці – склалі цікавыя грунтоўныя працы. Яны атрымаюць аднолькавыя каштоўныя падарункі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 766 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 11.07.2009 | Комментарии (0)

 
 
Добрага часу сутак, паважаныя сябры!
Сёння ў “Рэдакцыйнай пошце” чакаецца важны момант: абвяшчэнне ўмоў другога этапу ваенна-гістарычнага конкурсу. Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць ягоныя пытанні і заданні. Пакуль вы гэтае робіце, пяройдзем да карэспандэнцыі ад аднаго з нашых даўніх сяброў.
Вячаслаў Сухарэбскі, слухач з вёскі Русіны Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці, прыслаў водгук на гендэрныя матэрыялы, якія з’яўляліся ў апошні час у “Рэдакцыйнай пошце”. Гэта цікавы і неадназначны ліст, за што я вельмі ўдзячны яго аўтару.
Тыдзень назад вы маглі пачуць мае каментары некаторых выказванняў нашага сябра. Сёння я працягну абмяркоўваць допіс спадара Сухарэбскага.
Наш слухач кажа, што чым раней жанчына стане маці, тым болей шанцаў для здаровага патомства.
Каментую. Зараз у высокаразвітых краінах свету, у тым ліку ў Польшчы і Беларусі, узрост першых родаў значна павялічыўся. Галоўным чынам, гэта звязана з большай, чым раней, уключанасцю жанчын у сацыяльна-эканамічнае жыццё. Спачатку адукацыя, потым – кар’ерны рост. І толькі затым – усвядомленае рашэнне пра нараджэнне дзіцяці.
Апроч таго, на здароўе дзяцей сур’ёзна ўплывае ўзровень развіцця медыцынскага абслугоўвання. Напрыклад, не зважаючы на позні ўзрост першародзячых, смяротнасць немаўлятаў у Еўропе, Паўночнай Амерыцы ці Аўстраліі ў дзесяткі разоў меншая, чым у падаўляючай большасці афрыканскіх рэспублік, дзе памірае ў сярэднім кожнае дзесятае малое. На аднаго лекара ў гэтых дзяржавах прыходзіцца прыкладна ў трыццаць разоў больш жыхароў, чым у самых багатых краінах.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1368 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 04.07.2009 | Комментарии (0)

 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія сябры!
Вячаслаў Сухарэбскі, наш пастаянны слухач з вёскі Русіны Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці, прыслаў водгук на гендэрныя матэрыялы, што з’яўляліся ў “Рэдакцыйнай пошце”. Гэта цікавы і неадназначны допіс.
Дазволю сабе падыскутаваць з некаторымі меркаваннямі нашага адданага слухача.
На пачатку ліста аўтар справядліва зазначае, што па гендэрным пытанні могуць быць розныя меркаванні. Спадар Сухарэбскі піша: “Тут неверагодная колькасць прапаноў і поглядаў, і да іх я таксама хачу далучыцца”.
Далей наш прыхільнік працягвае: “Па сваёй прыродзе жанчыне – гэта найперш маці сваіх дзяцей і выконвае яна сваю ролю ў сённяшнім часе так, як умее”.
Цяжка не пагадзіцца з Вячаславам Сухарэбскім, які лічыць, што няма сістэмнай дзяржаўнай палітыкі для падрыхтоўкі будучай маці. Не вядзецца гэтая стратэгічная праца сярод вучаніц старэйшых класаў, навучэнак сярэднеспецыяльных адукацыйных устаноў ці студэнтак ВНУ. Як мяркуе наш слухач, у навучанні педагогаў і медработнікаў няма адмысловай дысцыпліны, якая б рыхтавала б юнакоў і дзяўчат да сямейнага жыцця. Такі прадмет “павінен быць на выпускных экзаменах” у сярэднеспецыяльных і вышэйшых вучэбных установах.
Прэса аб праграме | Просмотров: 1343 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.06.2009 | Комментарии (0)

 
 
Добры дзень, шаноўныя сябры!
Прыемна ўсведамляць, што складаны ваенна-гістарычны конкурс выклікаў немалое зацікаўленне нашых прыхільнікаў. Прыйшло шмат адказаў. Першымі на конкурс прыслалі выдатныя працы жыхары Гарадзеншчыны: Зміцер Краснапеўцаў з Мастоў, Данута Крупіца з Ліды і Альдона Родзевіч са Шчучынскага раёна. Некаторыя слухачы напісалі лісты, у якіх няверныя адзін-два адказы. Як правіла, гэта – першае, другое ці трэцяе пытанні. На жаль, прыйшлі таксама працы, дзе мноства выказванняў няправільныя. Аднак яшчэ ёсць час, каб выправіць свае памылкі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 830 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.06.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.