Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 16:22

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

В категории материалов: 78
Показано материалов: 11-20
Страницы: « 1 2 3 4 ... 7 8 »

Сортировать по: Дате · Названию · Рейтингу · Комментариям · Просмотрам
 
 
 
Цудоўных выходных, шаноўныя слухачы!
Я шчыра дзякую за ўсе допісы, якія цягам мінаючага тыдня прыйшлі на абаненцкую скрынку ў Віцебску. Такія ж словы ўдзячнасці скіроўваю тым радыёаматарам, якія напісалі мне па электроннай пошце ці званілі на мабільны тэлефон. Вось агульны спіс тых, хто звяртаўся да мяне: кобрынец Сяргей Магонаў (справаздачы пра чутнасць, адказы на гданьскую віктарыну і гендэрныя конкурсы, ліст на розныя тэмы, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”), лідчанін Аляксандр Ендза (рапарт аб прыёме), жыхар Гомельшчыны Сяргей Балбасаў (ліст на розныя тэмы, справаздача аб чутнасці).
Прэса аб праграме | Просмотров: 693 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 11.09.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Сардэчна дзякую аўтарам усіх лістоў, што апошнім часам дастаўлены на віцебскую абаненцкую скрынку. Цягам мінаючага тыдня прыйшлі допісы ад Максіма Бажка і Алеся Жалкоўскага з Ліды Гарадзенскай вобласці, ад Аляксандра Мазго з Віцебска, ад Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці і ад Сяргея Магонава з Кобрына Берасцейскай вобласці. 
Я таксама шчыра дзякую нашым прыхільнікам за званкі. Мне тэлефанавалі: Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва, Аляксандар Мазго з Віцебска. Нашы размовы тычыліся розных радыйных тэм. У прыватнасці, Сяргей Балбасаў і Яўгенія Цюркіна прасілі прыслаць матэрыялы новага конкурсу пра Гданьск.
Прэса аб праграме | Просмотров: 721 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 04.09.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Сардэчна дзякую аўтарам усіх лістоў, што апошнім часам дастаўлены на віцебскую абаненцкую скрынку.
Мне званілі: Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны, Сяргей Магонаў з Кобрына Берасцейскай вобласці, Аляксандар Ендза з Ліды Гарадзенскай вобласці, Ніна Каўпак з Віцебска і Яўгенія Цюркіна з Магілёва. Усе тэлефанаванні тычыліся розных радыйных тэм. Шчыра дзякую нашым прыхільнікам за званкі.
Андрэй Гуркоўскі з Віцебска і Наталля Скіндэр з вёскі Даманава Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці прыслалі рапарты аб чутнасці.
Прэса аб праграме | Просмотров: 621 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 28.08.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Сардэчна вітаю аматараў польскага замежнага вяшчання!
Сёння я агучу вынікі трэцяй віктарыны пра Гданьск. А перад гэтым звярнуся да некаторых допісаў ад нашых слухачоў.
Берасцеец Алег Панько адказаў на заўвагі пра чытанне Чэслава Сэнюха. Нагадаю, нейкі час назад барысаўчанін Алесь Шустоўскі крытыкаваў вядучага перакладчыцкай перадачы. Маўляў, спадар Сэнюх дрэнна кажа, таму "шматхвілінныя літаратурныя чытанні… на дзвюх мовах не ўспрымаюцца належным чынам”. Слухач сцвярджаў, што "дыкцыя павінна быць эталонная, пераканаўчая, металічная”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 635 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 21.08.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Нягледзячы на лета, ад вас прыйшло вельмі шмат пошты. Я ўдзячны ўсім нашым слухачам, якія кантактуюць з намі.
Уладзімер Шавель з Менска напісаў:
"У пачатку свайго пісьма я вырашыў падзякаваць вам за падарункі, якія я атрымаў па пошце. Мне, маёй жонцы Алене, а асабліва дачцэ Арынцы вельмі спадабаліся кнігі, якія вы даслалі. Вельмі прыгожыя ілюстрацыі, цікавы тэкст. Як быццам пабываў у Гданьску, пахадзіў па яго маляўнічых вуліцах, пабачыў і паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 658 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 14.08.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Я выказваю падзяку нашым радыёслухачам, якія прыслалі ці занеслі разнастайную карэспандэнцыю на віцебскую паштовую скрынку.
Некалькі дзён назад завяршылася трэцяя гданьская віктарына. Яе канчатковыя вынікі прагучаць праз два тыдні. Сёння ж я назаву правільныя адказы.
Прэса аб праграме | Просмотров: 672 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 07.08.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добры дзень, шаноўныя радыёслухачы!
На пачатку хачу падзякаваць усім нашым прыхільнікам, якія цягам апошніх тыдняў прыслалі разнастайныя допісы на віцебскую паштовую скрынку.
Сёння крыху часу будзе прысвечана чутнасці нашай станцыі. Я ведаю, многіх з вас гэта тэма вельмі хвалюе. Шмат хто звяртаецца да яе ў сваіх справаздачах аб прыёме, а некаторыя слухачы прысылаюць адмысловыя лісты на гэты конт. Я шчыра ўдзячны за вашы рапарты і допісы пра чутнасць.
Прэса аб праграме | Просмотров: 651 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 31.07.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Сардэчна вітаю аматараў польскага замежнага вяшчання!
Я шчыра дзякую за разнастайную карэспандэнцыю, якая дастаўлена з розных куткоў Беларусі на віцебскую абаненцкую скрынку.
У прыватнасці, барысаўчанін Алесь Шустоўскі прыслаў паштоўку з уражаннямі ад нашых перадач. Наш слухач зноў вельмі крытычна выказваецца пра пазыўныя Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. Маўляў, гукавое афармленне стварае адчуванне, што "нібыта нешта дохлае і недаразвітае” "паўзе-цягнецца”.  
Ну, па-першае, мы ўжо не раз разглядалі гэтую тэму. Здавалася, дыскусія па ёй спынілася…
Прэса аб праграме | Просмотров: 614 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 24.07.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Ад усёй душы вітаю ўсіх нашых слухачоў!
Я сардэчна дзякую аўтарам лістоў, якія прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку на працягу двух апошніх тыдняў. Допісы прыслалі: Сяргей Магонаў з Кобрына Берасцейскай вобласьці, Міхаіл і Святлана Шавелі з Менска, Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, Данута Крупіца з Ліды Гарадзенскай вобласці, Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці, Міхась Маліноўскі з Баранавіч Берасцейскай вобласці. Віцяблянін Аляксандар Мазго занёс рапарт.
Прэса аб праграме | Просмотров: 694 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 17.07.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Ад усёй душы вітаю вас, шаноўныя сябры!
Сардэчна дзякую за разнастайную карэспандэнцыю, якая паступіла з розных куткоў Беларусі на віцебскую абаненцкую скрынку.
У прыватнасці, надоечы пошта даставіла яшчэ адну працу на дыскусійнае гендэрнае абмеркаванне. Допіс прыслаў Язэп Палубятка з Мастоў у Гарадзенскай вобласьці. Ліст будзе прачытаны ў адным з найбліжэйшых выпускаў перадачы "Рэдакцыйная дыскусія”.
Прэса аб праграме | Просмотров: 702 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 10.07.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.