|
В категории материалов: 78 Показано материалов: 21-30 |
Страницы: « 1 2 3 4 5 ... 7 8 » |
Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
Шчыра вітаю вас, паважаныя радыёслухачы! Па традыцыі на самым пачатку дзякую за лісты, якія апошнім часам прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку. Сярод пошты былі першыя адказы на чарговую віктарыну пра Гданьск. Некаторыя з іх – правільныя. Першым верныя адказы прыслаў Язэп Палубятка з Мастоў у Гарадзенскай вобласці. Нагадаю, што трэцяя па ліку віктарына пра Гданьск пабудавана, як тэст: з пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Запрашаю абавязкова паспрабаваць: |
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы! На працягу тыдня, што мінуў з апошняй "Рэдакцыйнай пошты”, на абаненцкую скрынку прыйшло каля дзесятка лістоў. Сярод іх апынуўся допіс, які быў дастаўлены ў Віцебск яшчэ ў траўні. Яго выслаў Віталь Якаўлеў з Петрыкава, што ў Гомельскай вобласці. Аднак пісьмо трапіла па іншаму адрасу, бо нумар абаненцкай скрынкі быў памылковы. Я зусім выпадкова заўважыў ліст у суседняй паштовай ячэйцы. У сувязі з гэтым нагадваю, што Польскае радыё для замежжа мае ў Беларусі наступныя каардынаты: а/с 45, г. Віцебск, 210015. |
Добрага часу сутак для ўсіх сяброў Польскага радыё для замежжа! Цягам чэрвеня на віцебскую скрынку прыйшлі лісты ад многіх слухачоў з самых розных рэгіёнаў Беларусі. У прыватнасці, толькі ў апошнія панядзелак і аўторак я пабачыў допісы ад Ганны Купцэвіч з Карэліч у Гарадзенскай вобласці, Сяргея Магонава з Кобрына, што на Берасцейшчыне, Эдуарда Дзенісюка з Барысава Менскай вобласці, Міхаіла Кобрына з Баранавіцкага раёна Берасцейшчыны, Алега Панько з Берасця. У карэспандэнцыі шмат месца было прысвечана конкурсам. І не дзіва! 13 чэрвеня завяршаліся ажно дзве віктарыны. На іх прыйшло многа адказаў, праўда, не ўсе верныя… Відавочна, другі гданьскі конкурс аказаўся не вельмі лёгкім. |
Добрага часу сутак для ўсіх нашых прыхільнікаў! І адразу ж на пачатку сардэчна дзякую за карэспандэнцыю, якая дастаўлена на працягу апошніх дзён. Яна прыйшла ад Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Васіля Завадскага з Меншчыны, Мікалая Волчыка з Берасцейшчыны, Андрэя Гуркоўскага з Віцебска, Дануты Крупіцы з Гарадзеншчыны. У лістах ад слухачоў былі водгукі на нашы перадачы, рапарты аб чутнасці, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”, адказы на шматлікія радыйныя конкурсы. Дарэчы, апошніх яшчэ будзе багата. Да канца летняга вяшчальнага сезону правядзем некалькі разнастайных радыёгульняў. |
Вітаю ўсіх нашых слухачоў! І адразу ж сардэчна дзякую за карэспандэнцыю, якая дастаўлена на працягу апошняга часу. Па-ранейшаму сярод лістоў шмат допісаў на конкурсы. Напрыклад, водгукі на віктарыны і абмеркаванне прыслалі Яніна Дзямешчанка з Віцебска, Альдона Родзевіч з Гарадзеншчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва, Мікалай Волчык з Берасцейшчыны. Сапраўды, зараз у нас вельмі многа радыёгульняў. І грэх не паспрабаваць выйграць разнастайныя ўзнагароды, у тым ліку бясплатную паездку ў Польшчу. Для тых, хто яшчэ не ведае, як гэтае зрабіць, я агучу ўмовы конкурсаў. Пачну з гендэрных. Цыкл гэтых радыёгульняў будзе ўключаць віктарыну, конкурс і дыскусійнае абмеркаванне. |
Добрага часу сутак, паважаныя слухачы! Адразу пераходжу да вашай пошты. Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці падзякаваў Польскаму радыё за атрыманне прыза. Ён выйграў яго ў конкурсе ведаў пра Гданьск. У якасці ўзнагароды наш сябра атрымаў майку з выявай герба горада. "Гэтая рэч мне вельмі спадабалася,” – піша наш прыхільнік. Спадар Дзенісюк лічыць, што ў іншых віктарынах у якасці прызоў можна выкарыстоўваць дыскі з разнастайнай польскай музыкай ці фільмамі, фотаальбомы пра Польшчу, цікавыя польскамоўныя кнігі. Я шчыра дзякую нашаму слухачу за падказкі. Яны абавязкова будуць улічаны пры арганізацыі цяперашніх і будучых конкурсаў. |
Сардэчныя прывітанні ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа! Шчыра дзякую за пошту, якая прыйшла цягам двух травеньскіх тыдняў. Як я і абяцаў тыдзень назад, сёння інфармую пра вынікі першага конкурсу пра Гданьск. Віктарына выклікала вялікае зацікаўленне. Прыйшло шмат прац. Аднак больш за палову з іх былі няправільнымі. Тым не менш у лік пераможцаў трапілі 9 чалавек. Гэта: Алег Панько, Берасце, Мікалай Волчык, Пружанскі раён, Берасцейская вобласць, Яніна Дзямешчанка, Віцебск, Ніна Каўпак, Віцебск, Уладзімір Шавель, Менск, Святлана Шавель, Менск, Міхаіл Шавель, Менск, Эдуард Дзенісюк, Барысаў, Менская вобласць. Віктар Васілевіч, Салігорск, Менская вобласць. Усім пераможцам высланы падарункі. |
Сардэчныя прывітанні ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа! Шчыра дзякую за пошту, якая прыйшла цягам двух травеньскіх тыдняў. Слухацкая карэспандэнцыя тычылася многіх аспектаў, але найчасцей трапляліся лісты з адказамі на віктарыны. Пра конкурсы я шмат гавару ў "Рэдакцыйнай пошце”. Не будзе выключэннем і сённяшняя перадача. Пачну з правільных адказаў на мінулы конкурс пра Гданьск. Канчатковыя вынікі гэтай віктарыны я агучу праз тыдзень. |
Шчыра вітаю ўсіх сяброў нашага радыёвяшчання! Цягам красавіка ў Віцебск дастаўлена некалькі дзесяткаў лістоў. Разнастайную пошту прыслалі ці перадалі Алег Панько (Берасце), Міхась Маліноўскі (Баранавічы, Берасцейская вобласць), Сяргей Магонаў (Кобрын, Берасцейская вобласць), Мікалай Волчык (Пружанскі раён, Берасцейская вобласць), Яніна Дзямешчанка, Аксана Краўцова (Віцебск), Данута Крупіца, Пётр Крупіца, Анатоль Кулеш (Ліда, Гарадзенская вобласць), Язэп Палубятка (Масты, Гарадзенская вобласць), Сяргей Балбасаў (Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць), Віктар Кавалёў, Яўгенія Цюркіна (Магілёў), Ганна Купцэвіч, Уладзімір Шавель (Менск), Алесь Шустоўскі (Барысаў, Менская вобласць), Васіль Завадскі (Маладзечна, Менская вобласць). Мне таксама званілі магіляўчанін Віктар Кавалёў і віцяблянка Ніна Каўпак. |
Добры дзень, дарагія слухачы! Адразу пераходжу да гістарычнага раздзела. Нагадаю, што працяглы час у ім гучыць кароткая інфармацыя пра з’езды Польскага гістарычнага таварыства. Шаснаццаты форум гэтай недзяржаўнай арганізацыі прайшоў ва Уроцлаве ў 1999 годзе. Даследчыкі даўніны абмяркоўвалі тэму, якую можна перакласці як "Пераломныя моманты ў гісторыі”. Пра чарговы з’езд, калі ласка, слухайце ў наступную суботу. За апошнія дні на віцебскую абаненцкую скрынку прыйшла разнастайная карэспандэнцыя. Я ад ўсёй душы дзякую яе аўтарам за кантакты з нашай станцыяй. |
|
|
Статыстыка |
|
|