|
В категории материалов: 78 Показано материалов: 61-70 |
Страницы: « 1 2 ... 5 6 7 8 » |
Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы! Сёння я працягваю чытаць і каментаваць апошнюю карэспандэнцыю. На чарзе допісы ад Сяргея Балбасава, рапарты ад Мікалая Волчыка і Яўгеніі Цюркінай. Наш прыхільнік Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сваім лісце запытаўся, дзе можна знайсці ангельскамоўнае выданне “Сусветны радыё- і тэледаведнік”. Адказваю. Некалі я асабіста карыстаўся двума выпускамі гэтага выдання. Сапраўдная біблія для DX-іста! Пададзена мноства інфармацыі, у тым ліку падрабязныя расклады замежнага вяшчання ўсіх краін свету. Здаецца, калісьці “Нямецкая хваля” рассылала “Сусветны радыё- і тэледаведнік” сваім маніторам. Наша станцыя ніколі гэтым не займалася. Тымчасам праз Інтэрнет можна набыць розныя выпускі гэтага выдання. Напрыклад, “Сусветны радыё- і тэледаведнік” на будучы год каштуе крыху болей за 23 долары. У Сеціве часам таксама размяшчаюцца некаторыя раздзелы выдання. У прыватнасці, на адным з расейскіх радыёаматарскіх сайтаў я бачыў матэрыялы даведніка за травень 2008 года ў PDF-фармаце. |
Горача вітаю вас, паважаныя слухачы! Сардэчна дзякую за лісты, якія прыслалі ў апошнія тыдні Марыя Доўгая з Віцебска і Уладзімір Баброўнік з Гомеля. Словы падзякі я таксама накіроўваю ў адрас нашых сталых карэспандэнтаў: Алеся Шустоўскага з Барысава, Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва і Мікалая Волчыка з Берасцейшчыны. Сённяшняя і наступная перадачы будуць амаль цалкам прысвечаны адказам на допісы гэтых слухачоў. Марыя Доўгая прыслала ліст на гендэрны конкурс. Аднак ён спазніўся. Да таго ж адказ не быў поўным. Удзельніца конкурсу толькі напісала, што мужчынскае свята ёсць. Свой адказ спадарыня Доўгая падмацавала даволі цікавым малюнкам. Нягледзячы на такі сапраўды творчы падыход, праца не можа быць залічана, бо з яе не вынікае, як адзначаецца 8 Сакавіка і як адсвяткаваць Міжнародны мужчынскі дзень. Спадар Баброўнік займаецца музыкай, піша песні. Ён прапанаваў зрабіць запіс ягоных твораў пры дапамозе карэспандэнта. Мой журналісцкі досвед кажа пра тое, што якасць такой песні была б вельмі нізкай. Я перакананы, што запіс музыкі мусіць адбывацца ў адмысловай студыі, інакш мелодыя будзе сапсаваная разнастайнымі шумамі. Да таго ж, далейшая апрацоўка твору павінна весціся спецыялістамі высокага класа. А, як правіла, шэраговы карэспандэнт не з’яўляецца гукарэжысёрам. |
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы! У гэтай перадачы я працягну зачытваць урыўкі з працы, прысланай на гендэрны конкурс Міхаілам Шавелем з беларускай сталіцы. Нагадаю, што гэты слухач выйграў галоўную ўзнагароду – радыёмагнітафон. У мінулай перадачы я зачытваў кавалак пра адзначэнне Дня жанчын у Беларусі. Сёння прагучыць матэрыял, датычны свята мужчын.
У сваёй працы Міхаіл Шавель напісаў: “...пра Міжнародны дзень мужчын з беларусаў мала хто ведае. І першую суботу лістапада амаль ніхто не адзначае. Але чамусьці яшчэ з савецкіх часоў стала звычкай святкаваць дзень мужчын 23 лютага”. |
Шчыра вітаю вас, шаноўныя слухачы! Як я і абяцаў у мінулай перадачы, распавяду пра ўзнагароду для Мікалая Волчыка з Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці. Нагадаю, наш слухач прыслаў ліст у адказ на конкурс расейскамоўнай службы польскага замежнага вяшчання. На жаль, цікавая праца нашага прыхільніка не трапіла ў тэрмін. У якасці выключэння, за ўдзел у конкурсе “Рэдакцыйная пошта” Беларускай службы Польскага радыё для замежжа дорыць нашаму адданаму слухачу штодзённік на будучы год. Ён ужо высланы спадару Волчыку. Спадзяемся, што наш слухач напіша на віцебскую абаненцкую скрынку ліст з пацверджаннем дастаўкі падарунка. Між іншым, было б добра, калі б такія ж допісы прыйшлі ад тых людзей, што атрымалі прызы ў двух сёлетніх конкурсах: на моўныя тэмы і пра гендэр. Дарэчы, пагаворым пра апошні. |
Сардэчна вітаю вас, паважаныя слухачы! Сёння я буду агучваць і каментаваць допіс, што паступіў у рэдакцыю ў адказ на гендэрны конкурс. Звярнуся таксама да ліста, які тычыцца іншай тэмы. Пачнем з пісьма Альдоны Родзевіч з Гарадзеншчыны. Наша верная слухачка прыслала яго яшчэ ў кастрычніку, але па зразумелых прычынах адрэагаваць на ліст можна толькі зараз. Альдона Родзевіч піша: “Учора атрымала паштоўку з Віцебска ад спадара Юрася Сцяпанава з паведамленнем аб тым, што я першая правільна адказала на гендэрны конкурс. Шчыры дзякуй. Прыемна атрымліваць такія паштоўкі. Але ж у мяне ёсць некалькі заўваг на тэму гэтага конкурсу. |
Добры дзень, дарагія слухачы! Спяшаюся паведаміць, што гендэрны конкурс завершаны. Пераможцамі сталі сем чалавек. Яны правільна адказалі на пытанне віктарыны і напісалі творчую працу. Я вырашыў нікога не абдзяляць увагай і ўзнагародзіць усіх пераможцаў. Такім чынам, шэсць удзельнікаў атрымаюць радыёпрыёмнікі з кароткімі хвалямі. У гэтую групу трапілі: Ніна Каўпак і Наталля Шніпава з Віцебска, Альдона Родзевіч і Ірэна Маркевіч з Гарадзеншчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва ды Васіль Завадскі з Менскай вобласці. Гран-пры нашага конкурсу – радыёмагнітафон – будзе высланы жыхару беларускай сталіцы Міхаілу Шавелю. Пры нагодзе хачу паведаміць, што ўсе ўзнагароды фундуюцца міжнароднай грамадскай праграмай “Крок да роўнасці”. На яе сайце www.gender.do.am размешчана большасць выпускаў “Рэдакцыйнай пошты”, прысвечаных нашаму конкурсу. Ужо з’явілася і тэкставая версія гэтай перадачы. |
Шчыра вітаю вас, дарагія слухачы! Пры нагодзе віншую з Міжнародным днём мужчын, які сёлета адзначаецца сёння, 1 лістапада. Як ужо, відаць, зразумелі нашы пастаянныя слухачы, гэта своеасаблівы адказ на пытанне гендэрнага конкурсу. Свята мужчын дастаткова новае, таму пра яго мала хто чуў. Аднак нягледзячы на гэта, некалькі слухачоў правільна адказалі на конкурснае пытанне. У прыватнасці, Васіль Завадскі з Меншчыны інфармуе, што свята адзначаецца ў першую суботу лістапада. Паводле Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, яно праходзіць пад лозунгам “Беражыце мужчын”. Альдона Родзевіч з Гарадзеншчыны піша, што свята ініцыяваў Міхаіл Гарбачоў. Сапраўды, ідэю былога прэзідэнта СССР падтрымалі міжнародныя арганізацыі, і Сусветны дзень мужчын адзначаецца ўжо некалькі гадоў запар. Сардэчна дзякую ўсім нашым прыхільнікам за ўдзел у гендэрным конкурсе. |
Сардэчна вітаю вас, паважанае спадарства! Мінула два тыдні з моманту нашай апошняй сустрэчы ў радыёэфіры. За гэты час на паштовую скрынку ў Віцебску прыйшло некалькі допісаў. Галоўным чынам, гэта былі водгукі на агляд рапартаў, што прагучаў 11 кастрычніка. Свае назіранні за чутнасцю нашых перадач прыслаў з Барысава Алесь Шустоўскі. Ад радыёаматара Андрэя Гуркоўскага з Віцебска прыйшла справаздача аб чутнасці 11 нашых выпускаў. DX-іст з Буда-Кашалёўскага раёна Сяргей Балбасаў адправіў нам грунтоўны ліст пра ўмовы прыёму на Гомельшчыне Польскага радыё для замежжа. Некалькі рапартаў пошта даставіла ад магіляўчанкі Яўгеніі Цюркінай. Мікалай Волчык з Пружанскага раёна на Берасцейшчыне ацаніў чутнасць 9 нашых праграм. Прыём 15 перадач прааналізаваў жыхар Менска Вітаўт Мартыненка. Шчыра дзякую ўсім нашым прыхільнікам за складанне рапартаў пра чутнасць. Ваша выдатная праца дазваляе дакладна ацаніць прыём на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Дарэчы, неўзабаве наступіць новы вяшчальны сезон. Таму будзе вельмі важна атрымліваць ад вас, шаноўныя сябры, чарговыя справаздачы пра чутнасць перадач з Варшавы. Як вы цудоўна разумееце, не толькі на якасць прыёму рэагуюць нашыя прыхільнікі. Ад некалькіх радыёаматараў прыйшлі лісты на гендэрны конкурс. Асобныя слухачы каментавалі сваю падрыхтоўку да адказу на віктарыну. Праца была нялёгкай. Напрыклад, слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч прыклала нямала намаганняў, каб адшукаць правільны адказ на пытанне віктарыны. Не адразу ўдалося трапіць на верны шлях і Яўгеніі Цюркінай з Магілёва. Вялікую конкурсную працу прыслаў Васіль Завадскі з Маладзечна ў Менскай вобласці. Напрыканцы свайго допіса ён кажа: “Мне вельмі прыемна папрацаваць над гэтай тэмай у 75 гадоў. Дагэтуль я многа чаго не ведаў”. Міхаіл Шавель з Менска, Альдона Родзевіч, Яўгенія Цюркіна і Васіль Завадскі – слухачы, якія правільна адказалі на пытанне віктарыны і напісалі цікавыя творчыя працы. Тыя, хто пакуль не паўдзельнічаў у гендэрным конкурсе або дапусціў памылку ў разгадцы таямніцы Міжнароднага дня мужчын, яшчэ маюць час да канца месяца. Паспрабуйце свае сілы. Сапраўды варта! Нагадаю, што гендэрны конкурс складаецца з двух частак: пытання і творчага задання. Спачатку – віктарына. Вось яе пытанне: “Ці існуе Міжнародны дзень мужчын? Калі – так, то просім назваць ягоную дату”. Творчае заданне наступнае: калі ласка, напішыце, як у Беларусі адзначаецца Восьмага сакавіка, і як можна адсвяткаваць Міжнародны дзень мужчын. Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца тыя, хто правільна адкажа на пытанне віктарыны і прышле творчую працу. Тры з іх атрымаюць радыёпрыёмнікі. Прыймачы будуць з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку і з кароткімі хвалямі. Адказы на віктарыну і творчыя працы, калі ласка, накіроўвайце на беларускі адрас Польскага радыё для замежжа. Падпісвайце каперту вось так: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Непасрэдна ў рэдакцыю любая ваша карэспандэнцыя трапіць, калі вы вышлеце яе ў РП: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча. Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае допісы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна. З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl. Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net. |
Праблемам гендэрнай роўнасці былі прысвечаныя некалькі дыскусійных паседжанняў Віцебскага жаночага клуба. Сярод іншага, жанчынам раcтлумачылі, што такое “гендэрная збалансаванасць ў адзенні”. Кіраўніца жаночага клуба Святлана Дуброўская лічыць, што праблемы гендэрнай няроўнасці, існаванне большасці з якіх беларускае грамадства пакуль не ўсведамляе, можна вырашыць і “зваротнымі” метадамі. Гэта значыць, што чалавек, які ўмее апранацца, арыентуючыся на свой асабісты камфорт, а не на тое, якім яго жадае бачыць грамадства, пачынае адчуваць сябе найперш асобай, а потым ужо жанчынай ці мужчынам.
Дуброўская: “Гендэрна збалансаванае адзенне дапамагае чалавеку адчуваць сабе камфортна, яно не падкрэслівае сексуальную прыналежнасць, месца, якое займае чалавек у сацыяльнай іерархіі. Гэта камфортнае і якаснае адзенне, якое дапамагае чалавеку жыць, а не накладвае на яго абавязкі”.
На дыскусійныя паседжанні былі запрошаныя педагогі, студэнты, псіхолагі, журналісты, хатнія гаспадыні. |
Шчыра вітаю вас, паважанае спадарства! Як я і абяцаў у адным з апошніх выпускаў нашай рубрыкі, сёння прагучыць аналіз рапартаў аб прыёме перадач Беларускай рэдакцыі. Але перш, чым перайсці да гэтага агляду, дазволю сабе пералічыць імёны і прозвішчы тых, хто напісаў на Польскае радыё. На беларускамоўныя перадачы адгукнуліся нашыя сталыя сябры з Менска Вітальд Грышкевіч і Вітаўт Мартыненка. З Пінскага раёна прыйшоў ліст ад Аляксандра Смольскага. Наша даўняя слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч прыслала пісьмо. Чарговы допіс пошта даставіла з Барысава ад Алеся Шустоўскага. У рэдакцыю прышлі новыя рапарты ад Сяргея Магонава з Кобрына і Яўгеніі Цюркінай з Магілёва. Паступіла таксама карэспандэнцыя ад віцябляніна Валерыя Ганчарэнкі. З Буда-Кашалёўскага раёна двойчы адпраўляў свае допісы Сяргей Балбасаў. Аднавіў перапіску з Беларускай рэдакцыяй жыхар Ліды Алесь Жалкоўскі. |
|
|
Статыстыка |
|
|