|
Галоўная » Архив материалов
« 1 2 ... 5 6 7 8 9 ... 45 46 »
 24 ліпеня ў шэрагу краін свету прайшлі праваабарончыя акцыі ў падтрымку 43-гадовай Сакіне Махамадзі Аштыяні, якую ў Іране асудзілі на смяротнае пакаранне за здраду мужу. Мітынгі былі арганізаваныя ў 32 дзяржавах, у прыватнасці ў Бразіліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Грузіі, Нямеччыне, Італіі і Швецыі. Пастанову, паводле якой Аштыяні павінна быць забітая на смерць камянямі, рэзка раскрытыкавалі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Неўзабаве іранская Феміда пачне перагляд справы, аднак пакуль што прысуд застаецца ў сіле. Забіццё камянямі ("сангсар”) рэдка ўжываецца ў сучасным Іране, аднак прадугледжана ісламскім заканадаўствам (шарыятам). Як правіла, такі прысуд выносіцца асобам, абвінавачаным у
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 656 |
Добавил: viator |
Дата: 26.07.2010
|
|
 Раскіданае па кватэры адзенне і мокрыя ручнікі становяцца прычынай большасці сямейных сварак. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Таронцкага універсітэта (Канада). "Для многіх людзей такія прычыны раздражняльнасці могуць падацца смешнымі і недарэчнымі, – расказвае кіраўніца даследчай групы Кетрын Крауфорд, – але людзі забываюць, што часта жанчына ў сям’і выконвае ролю не толькі жонкі і маці, але і прыбіральніцы, кухаркі”. Сярод іншых прычын, якія раздражняюць большасць з трох тысяч апытаных жанчын, рэшткі зубной пасты ў ракавіне, – перапоўнены бак для смецця; адсутнасць туалетнай паперы; паднятае вечка ўнітаза і вялікая колькасць бруднага посуду.
Категория: Навіны |
Просмотров: 645 |
Добавил: viator |
Дата: 25.07.2010
|
|
 Ватыкан плануе выдаць новыя правілы для спынення сексуальных злачынстваў у дачыненні да дзяцей з боку каталіцкіх святароў. У прыватнасці, Апостальская сталіца мяркуе ўнесці ў спіс асабліва цяжкіх злачынстваў захоўванне дзіцячай парнаграфіі і прыраўняць дамагальніцтвы да псіхічна хворых людзей да сексуальнага выкарыстоўвання дзяцей. Акрамя таго, будзе падвоены з 10 да 20 гадоў тэрмін даўніны пры расследаванні ватыканскай пракуратурай палавых злачынстваў.
Увядзенне новых правілаў стала актуальным пасля абвінавачання ў педафіліі значнай колькасці каталіцкіх святароў у Еўропе і З
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 646 |
Добавил: viator |
Дата: 20.07.2010
|
|
 Прэм’ер-міністр Ісландыі Іахана Сігурдадоцір (на першым здымку злева) зарэгістравала шлюб са сваёй сяброўкай – пісьменніцай і журналісткай Янінай Леасдоцір (на першым здымку справа), з якой раней знаходзілася ў грамадзянскім саюзе. Яны заключылі афіцыйны сямейны саюз пасля таго, як 27 чэрвеня ў Ісландыі ўступіў у дзеянне новы закон, які дазваляе аднаполыя шлюбы. 68-гадовая сацыял-дэмакратка Сігурдадоцір прыйшла да ўлады ў лютым 2009 года (гл. другі здымак) – праз сем гадоў пасля рэгістрацыі ў 2002 годзе грамадзянскага шлюбу з Леасдоцір. Такім чынам ісландская прэм’ер-міністр стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які не хавае сваёй сексуальнай арыентацыі.
|
 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Праз дзесяцігоддзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна, у тым ліку і наша. Гэты дакумент стаў адным з першых міжнародных актаў, да якіх далучылася суверэнная Беларусь. Гэта адбылося ў 1991 годзе.
Категория: Навіны |
Просмотров: 743 |
Добавил: viator |
Дата: 15.06.2010
|
|
 Міністарка працы Урсула фон дэр Ляйен (на здымку) мае сур’ёзныя шанцы стаць прэзідэнткай Нямеччыны. Канцлерка ФРГ Ангела Меркель назвала яе сваёй фаварыткай. Урсула фон дэр Ляйен лічыцца ўзорнай маці і жонкай: яна мае сямёра дзяцей. У яе жыцці не было ніводнага карупцыйнага ці сексуальнага скандалу. Таму Урсула фон дэр Ляйен з’яўляецца адным з палітыкаў, якія карыстаюцца вялікай сімпатыяй грамадзянаў Германіі. Яе працу на пасадзе міністаркі працы станоўча ацэньваюць 66% немцаў. Нагадаем, надоечы Хорст Кёлер, папярэдні галава германскай дзяржавы, падаў у адстаўку. Федэрал
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 634 |
Добавил: viator |
Дата: 14.06.2010
|
|
 Сярод краін свету Беларусь займае трыццаць трэцяе месца па спрыянні мацярынству. Гэта вынікае з рэйтынгу "Mothers’ Index” (Матчыны паказчыкі). Яго ў адзінаццаты раз склала міжнародная грамадская арганізацыя "Save the Children” (Ратуйце дзяцей). Крытэры дадзенага рэйтынгу – гэта індыкатары становішча жанчын (здароўе, адукаванасць, палітычны і эканамічны статус) і дзяцей (магчымасць карыстацца медыцынскімі і адукацыйнымі паслугамі). Найлепш мамам жывецца ў скандынаўскіх краінах і ў нашых антыподаў: Нарвегіі, Аўстраліі, Ісландыі, Швецыі, Даніі, Новай Зеландыі, Фінляндыі. У Нарвегіі
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 669 |
Добавил: viator |
Дата: 10.06.2010
|
|
 У Беларусі жыве больш за 1785000 дзяцей. Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе было афіцыйна прызнана, што 19472 непаўналетніх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у 2008 годзе – 16310). Гэта азначае, што ў сям’і дзіцяці пагражае фізічнае, псіхалагічнае, сексуальнае насілле або неналежны дагляд. Пад дзяржаўную апеку летась трапілі 3838 непаўналетніх – на 417 менш, чым пазалетась. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у школьнікаў, асабліва ў падлеткаў 15 – 17 гадоў, адзначаецца тэндэнцыя росту захворванняў (у тым ліку хранічных). Разам з тым дзіцячая смяротнасць у Беларусі застаецца самай нізкай сярод рэспублік СНД: летась гэты паказчык складаў 4,7 на тысячу народжаных жывы
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 748 |
Добавил: viator |
Дата: 10.06.2010
|
|
 Пра гэта паведаміў сайт газеты "Наша Ніва”, якая перадрукоўвала вынікі даследавання на тэму "Чым кожная краіна славіцца або з чым асацыюецца”. Інфармацыя змешчана на старонцы www.informationisbeautiful.net. Яна абапіраецца на паведамленні сусветных СМІ. А вось асацыяцыі з іншымі краінамі, якія падае дадзены сайт: Ірландыя вядомая якасцю жыцця, Коста-Рыка – шчасцем, Калумбія – какаінам, Бразілія – цукрам, Эквадор – бананамі, а Парагвай – гідраэлектрастанцыямі. ЗША "праславілася” колькасцю серыйных забойцаў, Аўстралія – аўтамабільнымі злодзеямі, а Іспанія – абрабаваннямі. Канада – спажываннем садавінных сокаў, Нарвегія – кавы, Чэхія – піва, а Папуа-Новая Гвінея – колькасцю моваў у краіне. Нідэрланды
...
Чытаць далей »
Категория: Навіны |
Просмотров: 751 |
Добавил: viator |
Дата: 23.05.2010
|
|
 Як вынікае з апытання грамадскай думкі, амаль 70% летувіскіх католікаў з’яўляюцца прыхільнікамі адмены цэлібату для ксяндзоў. Амаль палова рэспандэнтаў станоўча ставіцца да змены адносін Касцёла да пытання разводаў і магчымасці паўторнага шлюбу. Каля 45% удзельнікаў апытання падтрымліваюць выкарыстанне кантрацэптыўных сродкаў, супраць якіх рашуча выступае духавенства. Сярод жыхароў Летувы 85 – 90% католікаў. Тым часам рэгулярна ў касцёл ходзіць толькі каля 15% летувісаў.
Категория: Навіны |
Просмотров: 622 |
Добавил: viator |
Дата: 23.05.2010
|
|
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2023 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
 |
|